1.Разм. Тое, што і імгліць. Імгліцца дожджык, Зямля разбухла.Панчанка.І дзень і ноч імгліцца дождж.Машара.З раніцы хмурыцца, хмарыцца, падвечар — імгліцца.Барадулін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бу́йства, ‑а. н.
1. Тое, што і буянства.
2. Моцнае праяўленне чаго‑н. Буйства фарбаў. □ Красавік — Гэта першыя краскі вясны. Некранутая сінь Танканогай пралескі, Рокат рэк гаваркіх, Буйства сокаў зямных, Вечна юнага часу Ўрачыстая песня.Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шматсі́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае вялікую магутнасць (пра рухавікі, механізмы, маторы); мнагасільны. Шматсільны матор./увобразнымужыв.Яна [вясна] вядзе з вясёлыя ракатаннем На ладныя калгасныя двары Ва ўласнасць рук гаспадароў старанных Рабочых рук шматсільныя дары.Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАЎЛЕ́НАЎ (Сырбай) (17.9.1922, с. Тургай Тургайскай вобл., Казахстан — 15.2.1993),
казахскі паэт.Нар. пісьменнік Казахстана (1990). Скончыў Казахскі пед.ін-т імя Абая (1973). Друкаваўся з 1937. У зб-ках вершаў і паэм «Голас стэпаў» (1949), «Агні гары Магнітнай» (1952), «Новая вясна» (1956), «Зорныя гады» (1963), «Красавіцкі дождж» (1967), «Чырвоная арча», «Старажытнасць і маладосць» (абодва 1969; за абодва Дзярж. прэмія Казахстана імя Абая 1971), «Восень без дажджоў» (1980), «Полымя» (1985) і інш. паэтызацыя мірнага жыцця, працы, прыгажосці роднай зямлі, матывы дружбы народаў. Аўтар кніг вершаў і апавяданняў для дзяцей. Некалькі вершаў прысвяціў Беларусі. Пераклаў на каз. мову асобныя вершы Я.Коласа. На бел. мову творы М. пераклалі Х.Жычка, А.Звонак, М.Маляўка, Ю.Свірка, Я.Семяжон, М.Хведаровіч, А.Шымук і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сцяжы́на, ‑ы, ж.
Разм. Сцежка. Дом над ракою знаёмы, Да дому сцяжына.Куляшоў.Хто раз ступіў на сцяжыну творчасці, не сыдзе з яе да канца дзён сваіх, колькі б творчых пакут і расчараванняў не прынесла яна.Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адшука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Знайсці, выявіць у выніку пошукаў, намаганняў. Яша з дапамогай людзей адшукаў сякіх-такіх родзічаў, але жыў у іх толькі да канца зімы.Кулакоўскі.Ідуць гідролагаў атрады Даўніх рэчышч адшукаць сляды.Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аа́зіс, ‑а, м.
Месца сярод пустыні з крыніцай і расліннасцю вакол яе. У поўдзень да нас міражы падступалі: Зялёны аазіс у моры пяскоў.Звонак.//перан. Аб чым‑н., што з’яўляецца прыемным выключэннем на агульным шэрым фоне. Культурны аазіс.
[Грэч. oasis з егіп.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узрыўча́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
Разм. Выбуховае рэчыва. Дзяўчаты шчасліва вярталіся, прыносячы з-за Дняпра .. новыя шашкі ўзрыўчаткі.Брыль.Згадаю я ўсіх вас пайменна, Для кожнага слова знайду, З кім лавы бурылі адменна, Крышылі ўзрыўчаткай руду.Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАЛАВАНІ́ЎСКІ (Сава Яўсеевіч) (29.5.1910, г. Кіраваград, Украіна — 2.5.1989),
украінскі пісьменнік. У 1927—30 вучыўся ў Адэскім і Харкаўскім с.-г. ін-тах. Друкаваўся з 1927. У паэт. зб-ках (больш за 30) «Рапартую!» (1931), «Блізкае і далёкае» (1948), «Сіняя птушка» (1980), «Вечны агонь» (1986) і інш. рамантычна-ўзнёсла апаэтызаваў рэчаіснасць, хараство бацькоўскай зямлі, лёс свайго пакалення. Аўтар п’ес «Лёс паэта» (1939), «Далёкае рэха» (1961), раманаў «Таполя на тым беразе» (1965), «Корсунь» (1972; пра героіку Вял.Айч. вайны) і інш. Уражанні ад паездак па Італіі, Германіі, Польшчы і Турцыі ў вершах і нарысах. Нарысы, артыкулы Галаваніўскага ў кн. «Паядынак» (1941), «Часопіс» (1968), «Мемарыял» (1987) і інш. На бел. мову творы Галаваніўскага перакладалі П.Глебка, А.Звонак, М.Танк, М.Калачынскі, Л.Салавей, К.Цітоў.
Тв.:
Твори. Т. 1—3. Київ, 1980—81;
Рус.пер. — Мост к людям: Размышления, воспоминания, рассказы. М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУГУЛЬЦІ́НАЎ (Давід Мікітавіч) (н. 13.3.1922, в. Абганер-Гаханкіны, Калмыкія),
калмыцкі паэт.Нар. паэт Калмыкіі (1969). Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1960). У 1945 рэпрэсіраваны, рэабілітаваны ў 1956. Друкуецца з 1936. Піша на калм. і рус. мовах, Першы зб. «Вершы юнацтва» (1940). У кнігах вершаў «Вачыма сэрца» (1958), «Я твой равеснік» (1966; Дзярж. прэмія РСФСР 1967), «Корань жыцця» (1969), «Кліч красавіка» (1975, Дзярж. прэмія СССР 1976), «Жыццё і роздумы» (1983), паэмах «Маабіцкі вязень» (1958), «Жывая вада» (1960), «Сар-Герэл» (1964), «Бунт розуму» (1971), кнігах прозы «Спатоленне смагі» (1966), філас. казках і інш. — філас.-паэт. асэнсаванне мінулага і сучаснасці, услаўленне моцных духам людзей. На бел. мову асобныя творы К. пераклалі Р.Барадулін, А.Грачанікаў, А.Звонак, Ю.Свірка, М.Чарняўскі.