2.што. Узбіваючы, узбоўтваючы, ператварыць у шчыльную масу.
З. масла.
3.каго-што. Сабраць разам, сагнаць у кучу (разм.).
З. кароў у кучу.
|| незак.збіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
КАЗЛО́Ў (Аляксей Васілевіч) (25.2.1913, г.п. Лоеў Гомельскай вобл. — 6.6.1976),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Днепрапятроўскі чыг. тэхнікум (1932), Севастопальскую ваенна-авіяц. школу (1934). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40, зрабіў 57 баявых вылетаў. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Штурман звяна авіяэскадрыллі далёкай разведкі ст. лейтэнант К. зрабіў 247 баявых вылетаў, збіў 14 самалётаў праціўніка. 3.3.1944 яго самалёт быў збіты. Пасля ампутацыі ног К. працаваў інструктарам авіяц. вучылішча, з 1947 загадчык арганізаванай ім дзіцячай б-кі на радзіме.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
oklepany
збіты, шаблонны;
oklepany frazes — шаблонная (збітая) фраза
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
threadbare[ˈθredbeə]adj.
1. зно́шаны; працёрты да ні́ткі
2. стары́, збі́ты, не но́вы;
a thre adbare argument стары́ аргуме́нт
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
бана́льны
(фр. banal)
шаблонны, збіты, пазбаўлены арыгінальнасці ў сувязі з частым ужываннем (напр. б. выраз).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
штамп, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Інструмент, форма для серыйнай вытворчасці пры дапамозе ціску або штампоўкі розных прадметаў.
2. Від пячаці, звычайна прамавугольнай, з назвай установы, адрасам і пад., якую ставяць звычайна ў верхняй частцы дзелавой паперы.
Бібліятэчны ш.
3.перан. Агульнаўжывальны, збіты ўзор, шаблон.
Канцылярскі ш.
Мысліць штампамі.
|| прым.шта́мпавы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Штампавая сталь.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бана́льны, ‑ая, ‑ае.
Шаблонны, збіты, які страціў яркасць у сувязі з частым ужываннем. [Славіку] смешна стала, бо яго асабіста ўся кінагісторыя не ўсхвалявала ні на грам, не кранула ніводнай стрункі душы. Банальная драма.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЗЕВЯТА́ЕЎ (Міхаіл Пятровіч) (н. 8.7.1917, г.п. Тарбеева, Мардовія),
Герой Сав. Саюза (15.8.1957). Скончыў Чкалаўскую ваен.авіяц. школу лётчыкаў (1940). У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 у дзеючай арміі. Камандзір звяна 104-га знішчальнага авіяпалка ст. лейт. Дз. у паветр. баях збіў некалькі варожых самалётаў. 13.7.1944 у няроўным паветр. баі збіты, трапіў у палон. 8.2.1945 група сав. ваеннапалонных (10 чал.) з канцлагера на воз. Узедом (Германія) захапіла на ням. аэрадроме бамбардзіроўшчык. Самалёт, які пілатаваў Дз., праз 2 гадз быў у размяшчэнні сав. войск. З 1945 у запасе, з 1946 працаваў у Казанскім рачным порце капітанам, капітанам-настаўнікам пасаж. суднаў на падводных крылах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЭ́СЬЕЎ (Аляксей Пятровіч) (н. 20.5.1916; г. Камышын Валгаградскай вобл., Расія),
савецкі ваенны лётчык, Герой Сав. Саюза (1943). Канд.гіст.н. (1956). Скончыў Батайскую авіяц. школу (1940), Вышэйшую парт. школу (1952). У Вял.Айч. вайну ў час паветр. бою (сак. 1942) збіты, цяжка паранены, 18 сутак поўз да лініі фронту. Пасля ампутацыі абедзвюх ног асвоіў пратэзы і вярнуўся ў авіяцыю; збіў яшчэ 7 самалётаў (усяго 11). У 1956—83 адказны сакратар Сав.к-та ветэранаў вайны. Жыццю М. прысвечаны кн. Б.Палявога «Аповесць пра сапраўднага чалавека»(1946), аднайменныя кінафільм (1948) і опера С.Пракоф’ева (паст. 1960). Аўтар кнігі «На Курскай дузе» (1960).