verwírrt a

1) блы́таны, заблы́таны

2) перан. пераблы́таны, заблы́таны

3) збянтэ́жаны;

j-n ~máchen збянтэ́жыць [сканфу́зіць] каго́-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Сму́та ‘мяцеж, паўстанне, беспарадак’, ‘душэўнае замяшанне, трывога, хваляванне’ (ТСБМ, Нас., Бяльк.), ‘смутак, сум’ (Нас., Шымк. Собр., Бяльк.), смут ‘тс’ (Бяльк.). Укр. сму́та ‘сум, журба; закалот, рокат, хваляванне’, рус. сму́та ‘мяцеж, сумятня, разруха; замяшанне, хваляванне’, стараж.-рус. съмутъ ‘сарамлівасць, хваляванне’, славац. smut, smuta ‘сум, журба’, серб.-харв. сму̏та ‘завіруха’, балг. смут ‘бунт, беспарадкі; сумятня’, макед. смут ‘бунт, беспарадкі; сумятня, разгубленасць’. Прасл. *sъmǫta < *sъmǫtiti, параўн. ст.-слав. съмѫтити ‘усхваляваць, узбурыць, збянтэжыць’. Да муціць, гл. (Фасмер, 3, 694; ЕСУМ, 5, 331).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

únsicher a

1) няўпэўнены

2) ненадзе́йны

3) няўпэўнены, невыра́зны (пра паводзіны і г.д.);

j-n ~ máchen збянтэ́жыць каго́-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

stare​2 [steə] v.

1. пі́льна глядзе́ць, утаро́піцца;

make people stare здзіўля́ць каго́-н.;

stare into smb.’s eyes пі́льна глядзе́ць каму́-н. у во́чы;

stare into space глядзе́ць і нічо́га не ба́чыць

2. кі́дацца ў во́чы

3. зе́ўраць, выступа́ць (на фоне чаго-н.);

Rows of empty windows stared from the house. Дом зеўраў радамі пустых вокнаў.

♦

stare smb. into confusion збянтэ́жыць каго́-н. пі́льным по́зіркам;

stare smb. in the face дзёрзка глядзе́ць на каго́-н.;

Ruin stared him in the face. Яму пагражала галеча.

stare down [ˌsteəˈdaʊn] phr. v. BrE прыму́сіць каго́-н. апусці́ць во́чы, збянтэ́жыць каго́-н.;

stare down a stranger вылу́плівацца на незнаёмага

stare out [ˌsteərˈaʊt] phr. v. BrE = stare down

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

аблі́ць, абалью, абальеш, абалье; абальём, абальяце і аблію, абліеш, абліе; абліём, абліяце; заг. аблі; зак., каго-што.

1. Намачыць, разліўшы што‑н. Абліць настольнік чарнілам. // Абдаць, паліць чым‑н. з усіх бакоў ці зверху. [Барташэвіч:] — З мяне ў снег сцякала вада і валіла пара, быццам маю вопратку абліў хто варам. Карпюк.

2. перан. Ахапіць, абдаць, напоўніць (святлом, пахам і пад.). Гарачае сонца прыветна пазірала, з неба на горад і роўна грэла і аблівала сваім цяплом і святлом. Колас.

•••

Абліць памыямі (граззю) — незаслужана зняважыць, абняславіць каго‑н.

Як халоднай вадой абліць — збянтэжыць, астудзіць чый‑н. запал.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аблі́ць, абалью́, абалье́ш, абалье́; абальём, абальяце́, абалью́ць і аблію́, абліе́ш, абліе́; абліём, абліяце́, аблію́ць; аблі́ў, -ліла́, -ліло́; аблі́; аблі́ты; зак., каго-што.

1. Намачыць, разліўшы што-н.

А. настольнік супам.

2. Абдаць, паліць чым-н. з усіх бакоў ці зверху.

А. варам сечку.

3. перан. Ахапіць, напоўніць (святлом, пахам і пад.).

Сонца абліло двор святлом.

◊

Абліць граззю (памыямі) каго (разм., неадабр.) — незаслужана зняважыць, абняславіць.

Як халоднай вадой абліць — збянтэжыць, астудзіць чый-н. запал.

|| незак. абліва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. абліва́нне, -я, н.

|| звар. аблі́цца, абалью́ся, абалье́шся, абалье́цца; абальёмся, абальяце́ся, абалью́цца і аблію́ся, абліе́шся, абліе́цца; абліёмся, абліяце́ся, аблію́цца; аблі́ўся, -ліла́ся, -ліло́ся; аблі́ся; незак. абліва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

А. слязамі (горка плакаць). Сэрца кроўю абліваецца (перан.: пра вялікае гора, пачуццё спагады да каго-н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ашаламі́ць ’аглушыць, адурыць, здзівіць’ (БРС, Нас., Грыг.), ашыламіць (Бяльк.) ’збіць з толку, збянтэжыць’ (Сцяшк.), ашаламуціць ’адурыць словамі ці ўдарам’ (Чач., Шат.), укр. ошоломити ’аглушыць, увесці ў зман’, рус. ошеломить ’аглушыць моцным ударам, здзівіць’, польск. oszołomić ’адурыць, пазбавіць розуму’ (з усходнеславянскіх моў, гл. Брукнер, 170). Насуперак агульнапрынятай этымалогіі, што ўзыходзіць да Даля, згодна з якой рус. ошеломить ад шелом ’шалом’ (Праабражэнскі, 1, 674; Фасмер, 3, 179 і інш.), ад шолам ’шум’, гл. Супрун, Зб. Аванесаву, 244 і наст., дзе прыводзіцца семантычная, словаўтваральная, акцэнталагічная і гістарычная аргументацыя; параўн. таксама шаламіць ’шумець моцна, раздражняць, нерваваць’ і выраз «не шаламі галаву» (Янк. Мат.), якому семантычна адпавядаюць балг. ошумоглавя, макед. ошумоглави ’аглушыць ударам; ашаламіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

zmieszać

зак.

1. змяшаць, перамяшаць; зблытаць; пераблытаць;

zmieszać cement z piaskiem — змяшаць цэмент з пяском;

zmieszać nazwiska — пераблытаць прозвішчы;

2. збянтэжыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

падсячы́ і падсе́кчы, ‑сяку, ‑сячэш, ‑сячэ; ‑сячом, ‑сечаце; пр. падсек, ‑секла; заг. падсячы; зак., каго-што.

1. Надсячы знізу. Падсекчы пласт вугалю. Падсячы камель сасны. □ [Язэп] падсек дзве.. [бярозы]. Зрабіў лубкі, і першыя кроплі бярозавіку скаціліся па іх у прынесеную пасудзіну. Асіпенка.

2. і чаго. Разм. Насячы дадаткова, яшчэ трохі. Падсячы дроў.

3. перан. Разм. Падарваць асновы чаго‑н., прывесці ў заняпад што‑н. Падсекчы прыбыткі гаспадаркі. □ — Падсякуць, брат, заработкі мне, — казаў.. [Шкель]. Колас. // Рэзкай заўвагай збянтэжыць, паставіць у цяжкае становішча. Падсекчы дакладчыка раптоўным пытаннем.

4. Тузануць вудзільнам лёску ў той момант, калі рыба бярэцца за кручок. Паплавок зноў тузануўся і знік пад вадою. Мішка падсек, і хутка ладная краснапёрка затрапятала ў руках. Кандрусевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замеша́тельство ср.

1. (путаница) замяша́нне, -ння ср.;

внести́ замеша́тельство в неприя́тельские ряды́ уне́сці замяша́нне ў шэ́рагі во́рага;

2. (смущение, растерянность) збянтэ́жанасць, -ці ж.;

отве́тить с замеша́тельством адказа́ць збянтэ́жана;

привести́ в замеша́тельство (смутить) збянтэ́жыць;

прийти́ в замеша́тельство (смутиться) збянтэ́жыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)