СЯМЁНАЎ Юліян Сямёнавіч (8.10.1931, Масква — 5.9.1993),
рускі пісьменнік. Засл. дз. маст. Расіі (1982). Скончыў Ін-т усходазнаўства (1953). Друкаваўся з 1958. Раманы «Пароль не патрэбны» (1965), «Маёр Віхар» (1966—67), «Семнаццаць імгненняў вясны» (1969; аднайм. тэлефільм, 12 сер., 1973; Дзярж. прэмія Расіі 1976), «Брыльянты для дыктатуры пралетарыяту» (1971), «Гарэнне» (1977—78), «Прэс-цэнтр» (1984), «Экспансія» (кн. 1—3, 1985—87), аповесці «Пры выкананні службовых абавязкаў» (1962), «Пятроўка, 38» (1963), «Агарова, 6» (1972), «ТАСС упаўнаважаны заявіць» (1979), «Загадана выжыць» (1983), хроніка «Альтэрнатыва» (1974) і інш. — вострасюжэтныя паліт. дэтэктывы. Аўтар п’ес «Ідзі і не бойся» (1963), «Шаша на Вялікую Мядзведзіцу» (1964), «Шыфроўка для Блюхера» (1966), кінасцэнарыяў (пераважна па сваіх творах), навел, нарысаў, публіцыст. артыкулаў. Большасць твораў С. экранізавана. У т-рах Беларусі ставіліся п’есы С.: «Семнаццаць імгненняў вясны» (у сааўт. з У.Токаравым) — у Бел. т-ры імя Я.Коласа, Гомельскім і Брэсцкім абл.драм. т-рах (усе 1970); «Пятроўка, 38» — у Гродзенскім абл.драм. (1964); «Правакацыя» — у Гомельскім (1969) т-рах.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—5. М., 1983—84;
Альтернатива: Политич хроники. Кн 1—4. М., 1975—78.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прапанава́ць
(польск. proponować, ад лац. proponere)
1) заявіць аб гатоўнасці памагчы, даць у чыё-н. распараджэнне што-н.;
2) унесці прапанову, параіць, парэкамендаваць;
3) папрасіць выканаць што-н.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
го́ласнанареч.
1. вслух;
гавары́ць г. — говори́ть вслух;
2. громогла́сно; во всеуслы́шание;
г. заяві́ць — громогла́сно заяви́ть;
3. гро́мко;
г. крыча́ць — гро́мко крича́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
statement
[ˈsteɪtmənt]
n.
1) сьцьве́рджаньне n., зая́ва f.
2) выка́званьне, паведамле́ньне n.
to make a statement — заяві́ць
3) справазда́ча f. (грашо́вая)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
прад’яві́ць, ‑яўлю, ‑явіш, ‑явіць; зак., што.
1. Паказаць (які‑н. дакумент, білет) у пацверджанне чаго‑н. [Камандзір коннікаў] здзівіўся з’яўленню ў іх часці пяхотных камандзіраў і таму загадаў прад’явіць дакументы.Машара.
2.Заявіць аб якіх‑н. прэтэнзіях, патрабаваннях у адносінах да каго‑, чаго‑н. [Вярбіцкі:] — Вы.. не мелі права арыштоўваць нас, не прад’явіўшы абвінавачання.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прэтэ́нзіяж., в разн. знач. прете́нзия; притяза́ние ср.;