дзяржаўнае прадпрыемства, перададзенае ў арэнду на аснове арэнднага дагавору паміж дзяржаўнымі органамі і арганізацыяй арандатараў, якая фарміруецца паводле рашэння працоўнага калектыву. Арганізацыя арандатараў з’яўляецца ўласнікам атрыманых прадукцыі і даходу, што збліжае работніка са сродкамі вытворчасці, павышае зацікаўленасць у росце эфектыўнасці прадпрыемства. Важным стымулам з’яўляецца таксама стварэнне на арэндным прадпрыемстве ўласнасці, якая належыць работнікам прадпрыемства на долевай аснове. Арэнда прадпрыемства выгадная і дзяржаве: павялічваюцца яе даходы ў выглядзе арэнднай платы, пашыраецца выпуск прадукцыі, умацоўваецца эканоміка. Арэнднае прадпрыемства з’яўляецца правапераемнікам маёмасных правоў і абавязкаў дзяржаўнага прадпрыемства: пэўны час яно павінна захоўваць вытворчы профіль, выконваць дзяржаўны заказ, заказы на рэалізацыю прадукцыі і інш. У астатнім арэнднаму прадпрыемству даецца самастойнасць: у адпаведнасці са сваім статутам самому выбіраць спосаб кіравання, размяркоўваць (пасля выплаты абавязковых плацяжоў) прыбытак, вызначаць формы і сістэмы аплаты працы, распарадак рабочага дня, парадак прадастаўлення выхадных дзён і адпачынкаў. На пачатку 1995 у розных галінах эканомікі Беларусі каля 3 тысяч арэндных прадпрыемстваў, на якіх працавала 378 тысяч чалавек. У аўтамабільным і рачным транспарце арэндныя прадпрыемствы давалі амаль палавіну, у будаўніцтве і бытавым абслугоўванні — каля 40% прадукцыі. У пераходны да рыначнай эканомікі перыяд арэндныя прадпрыемствы ствараюць умовы для прыватызацыі пераўтварэннем іх у прадпрыемствы калектыўнай ці прыватнай уласнасці.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
матэрыя́льны
(лац. materialis = рэчыўны)
1) рэчыўны, рэальны, які існуе незалежна ад нашай свядомасці (напр. м. свет);
2) звязаны з маёмасцю, сродкамі для існавання (напр. м-ая зацікаўленасць).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
interested[ˈɪntrəstɪd]adj.(in) заціка́ўлены;
an interested party заціка́ўлены бок;
an interested look on her faceзаціка́ўленасць на яе́ тва́ры;
Are you interested in politics? Вы цікавіцеся палітыкай?;
I’d be interested to know the results. Мне было б цікава даведацца пра вынікі.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
МІ́РНАЕ СУІСНАВА́ННЕ,
тып узаемаадносін паміж дзяржавамі, які прадугледжвае ўзаемную адмову ад выкарыстання сілы і пагрозы сілай, недатыкальнасць дзярж. межаў, неўмяшанне ва ўнутр. справы, павагу да правоў і асн. свабод чалавека, раўнапраўе і правы народаў выбіраць шлях свайго развіцця, супрацоўніцтва паміж дзяржавамі на аснове ўзаемнай выгады, добрасумленнае выкананне абавязацельстваў па міжнар. праве. З’яўляецца формай суіснавання дзяржаў у пераходныя гіст. перыяды, калі ў некат. краінах адбываецца змена сац.-паліт. ладу грамадства. Паліт. сутнасць М.с. характарызуе паліт. кампраміс, у адпаведнасці з якім ажыццяўляюцца міждзярж. падыходы да міжнар. праблем (напр., агульная зацікаўленасць у развіцці эканам. і гандл. сувязей, паліт. кантактаў, абмежаванні гонкі ўзбраенняў, неабходнасць абароны ад агульнага ворага і г.д.) Гал. сэнс палітыкі М.с. — пошук і ўсталяванне балансу сумесных жыццёвых інтарэсаў дзяржаў. Бандунгская канферэнцыя 1955 абвясціла 5 прынцыпаў М.с. (хіндзі «панча шыла») як аснову Праграмы мірнага супрацоўніцтва дзяржаў Азіі і Афрыкі незалежна ад сац., эканам. і паліт. ладу. Аднак захоўваюцца асн.гіст. прычыны неабходнасці М.с. — імкненне народаў і дзяржаў да сцвярджэння свайго права на сац., цывілізацыйную і культ. своеасаблівасць. Існуе таксама пункт погляду, паводле якога М.с. разглядаецца як асаблівая форма класавай барацьбы пралетарыяту ў міжнар. адносінах, што вяліся шляхам мірнага спаборніцтва ў эканоміцы, палітыцы і інш. сферах грамадства, акрамя ідэалогіі, дзе кампрамісы і супрацоўніцтва паміж антаганістычнымі сістэмамі выключаліся. Міжнар.-прававы падмурак М.с. ў сучасных умовах складаюць Статут ААН, Дэкларацыя 1970 аб прынцыпах міжнар. права, Заключны акт Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе 1975 і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кро́ўныв разн. знач. кро́вный;
~ная сястра́ — кро́вная сестра́;
~ная су́вязь — кро́вная связь;
~ная спра́ва — кро́вное де́ло;
~ная заціка́ўленасць — кро́вный интере́с;
◊ ~ная по́мста — кро́вная месть;
~ная кры́ўда — кро́вная оби́да;
к. во́раг — кро́вный враг
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ШТЭЙН Сямён Аляксандравіч (Саламон Абрамавіч; 7.1.1928, г. Самара, Расія — 25.8.1993),
бел. рэжысёр оперы. Засл. дз. маст. Расіі (1969). Нар.арт. Беларусі (1977).Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва (1953). Працаваў у Куйбышаўскім, Варонежскім, Новасібірскім т-рах оперы і балета. З 1970 рэжысёр Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Адначасова (з 1975) выкладаў у Бел. кансерваторыі. Яго творчасць вызначалася грамадзянскасцю, сучаснасцю мыслення, глыбокім спасціжэннем муз.-драматургічных асаблівасцей твора і дакладнай псіхал. распрацоўкай роляў, выразнасцю сцэн. формы. На бел. сцэне здзейсніў шэраг пастановак класічных і сучасных опер: «Залаты пеўнік» М.Рымскага-Корсакава (1971), «Фауст» Ш.Гуно (1972), «Сельскі гонар» П.Масканьі, «Міндыя» А.Тактакішвілі (абедзве 1973), «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага (1974), «У буру» Ц.Хрэннікава (1975), «Пікавая дама» П.Чайкоўскага (1983), «Вайна і мір» (1985), «Мадалена» (1989) С.Пракоф’ева, «Баль-маскарад» Дж.Вердзі (1988) і інш. Творчая зацікаўленасць Ш. ў развіцці бел. оперы выявілася ў яго працы над спектаклямі «Зорка Венера» (1970), «Новая зямля» (1982) Ю.Семянякі, «Джардана Бруна» С.Картэса (1977), «Сівая легенда» Дз.Смольскага (1978), «Сцежкаю жыцця» Г.Вагнера (1980), «Князь Наваградскі» А.Бандарэнкі (1992). Сааўтар лібрэта опер «Сцежкаю жыцця», «Матухна Кураж» Картэса. Ставіў спектаклі ў Вял. т-ры ў Маскве («А досвіткі тут ціхія...» К.Малчанава, 1975; «Баль-маскарад», 1979; «Сельскі гонар», «Паяцы» Р.Леанкавала, абодва 1985; «Фауст», 1992), Ленінградскім т-ры оперы і балета («Сіла лёсу» Вердзі, 1985), оперных т-рах Сафіі («А досвіткі тут ціхія...», 1976; «Заручыны ў манастыры» С.Пракоф’ева, 1991), Плоўдзіва (Балгарыя; «Зара» Малчанава, 1961) і інш. У Дзярж. т-ры муз. камедыі Беларусі паставіў аперэты «Паўлінка» (1973), «Тыдзень вечнага кахання» (1975), «Сцяпан — вялікі пан» (1979) Семянякі, «Ноч у Венецыі» (1983) І.Штрауса, мюзікл «Мая цудоўная лэдзі» Ф.Лоу (1982). Выступаў па праблемах опернага мастацтва ў друку, на тэлебачанні і радыё.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́НДА (польскае arenda ад лацінскага arrendare аддаваць у наймы),
маёмасны наём (дагавор), паводле якога ўласнік маёмасці (арэндадавец) здае арандатару сваю маёмасць на часовае карыстанне за пэўную плату. Арандатарамі могуць выступаць юрыдычныя асобы (прадпрыемствы, установы і арганізацыі) і асобныя грамадзяне, арэндадаўцамі — любы ўласнік маёмасці ці органы, арганізацыі, упаўнаважаныя ўласнікам. Адносіны арандатара і арэндадаўца рэгламентуе заключаны паміж імі дагавор, які прадугледжвае склад і кошт маёмасці, што перадаецца ў арэнду, парадак яе перадачы, памер арэнднай платы, тэрмін арэнды, абавязкі і правы арандатара і інш. Здаючы маёмасць у арэнду, арэндадавец застаецца яе ўласнікам. Арандатар з’яўляецца ўласнікам атрыманых прадукцыі і даходаў, якімі ён, заплаціўшы прадугледжаную дагаворам арэндную плату, можа самастойна распараджацца. Арандатар са згоды арэндадаўца можа поўнасцю ці часткова выкупіць арандаваную маёмасць на ўмовах, прадугледжаных дагаворам.
Узнікла арэнда ў рабаўладальніцкім грамадстве як арэнда зямлі: землеўладальнікі (латыфундысты) перадавалі яе для апрацоўкі рабам і беззямельным сялянам, што павышала зацікаўленасць апошніх у лепшых выніках працы і спрыяла ўмацаванню новага спосабу спалучэння эканамічных інтарэсаў уласнікаў зямлі і землекарыстальнікаў. Пазней арэнда пашыралася на іншыя сродкі вытворчасці, набыла новыя формы — арэнднае прадпрыемства, арэндны падрад, лізінг.
На Беларусі ў дасавецкі час пераважала арэнда зямлі. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 з ліквідацыяй прыватнай уласнасці на зямлю і іншыя сродкі вытворчасці арэндная форма гаспадарання была спынена. Адноўлена на пачатку 1920-х гадоў у час ажыццяўлення новай эканамічнай палітыкі з мэтай паскарэння сацыяльна-эканамічнага развіцця. За 1921—26 у арэнду здадзена 620 прамысловых прадпрыемстваў, з іх 536 дробных і 90 буйных (пераважна харчасмакавай, гарбарнай, лесапільнай, смалакурна-шкіпінарнай і цагельнай прамысловасці). З перамогай сацыялістычнага ўкладу ў эканоміцы арэндная форма гаспадарання была зноў спынена. З канца 1980-х гадоў арэнда развіваецца як адзін з кірункаў раздзяржаўлення ўласнасці. Прыняты Вярхоўным Саветам Беларусі закон аб арэндзе (1990) дазваляе арандаваць зямлю, іншыя прыродныя рэсурсы, асноўныя сродкі вытворчасці, а таксама прадпрыемствы і арганізацыі ці іх асобныя падраздзяленні. Для аховы інтарэсаў арандатараў створаны Беларускі саюз прадпрымальнікаў і арандатараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́МСКІ-КО́РСАКАЎ Мікалай Андрэевіч (18.3.1844, г. Ціхвін Ленінградскай вобл. — 21.6.1908),
рускі кампазітар, дырыжор, музычны пісьменнік і дзеяч. У 1860-я г. ўдзельнік «Магутнай кучкі», у 1880-я г. фактычна кіраўнік Бяляеўскага гуртка (у 1886—1900 узначальваў арганізаваныя М.БяляевымРус.сімф. канцэрты). З 1871 праф.Пецярб. кансерваторыі (з перапынкам). У кампазітарскай творчасці праявіў глыбокую зацікаўленасцьнац. гісторыяй, побытам і мастацтвам. Зрабіў значны ўклад у рус. оперу: закончыў класічны перыяд яе развіцця, узбагаціў новымі жанравымі разнавіднасцямі, пашырыў яе вобразную сферу спалучэннем рэальных і нар.-фантаст. элементаў. На фарміраванні муз. мовы яго твораў адбіліся асаблівасці розных фалькл. жанраў. Аўтар 15 опер, у т. л. «Пскавіцянка» (паст. 1873, канчатковая рэд. 1894), «Снягурачка» (паст. 1882, у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі 1981), опера-быліна «Салко» (паст. 1897, у т-ры оперы і балета Беларусі 1957), «Царская нявеста» (паст. 1899, у т-ры оперы і балета Беларусі 1933, 1950), «Кашчэй Бессмяротны» (паст. 1902), опера-легенда «Паданне пра нябачны горад Кіцеж і дзеву Фяўронію» (паст. 1907), «Залаты пеўнік» (паст. 1909, у Бел. студыі оперы і балета 1931, у т-ры оперы і балета Беларусі 1971). Майстэрства яго аркестроўкі выявілася і ў праграмных сімф. творах, у т. л. «Іспанскае капрычыо» (1887, на гэтую музыку паст. балет у т-ры оперы і балета Беларусі 1949), «Шэхеразада» (1888). Аўтар паэт. рамансаў, зб-каў апрацовак нар. песень, дапаможнікаў па гармоніі і аркестроўцы. Закончыў многія творы М.Мусаргскага, А.Барадзіна, А.Даргамыжскага. Сярод вучняў (выхаваў больш за 200 кампазітараў і муз. дзеячаў): М.Анцаў, А.Глазуноў, В.Залатароў, А.Лядаў, І.Стравінскі і інш. Шматгранная дзейнасць Р.-К. зрабіла вял. ўплыў на развіццё рус.муз. культуры і многіх прадстаўнікоў сусв.муз. мастацтва).
Літ. тв.: Летопись моей музыкальной жизни. 9 изд. М., 1982.
Літ.:
Страницы жизни Н.А.Римского-Корсакова: Летопись жизни и творчества. Вып. 1—4. Л., 1969—73;
Стасов В.В. Статьи о Римском-Корсакове. М., 1953;
Кандинский А. Н.А.Римский-Корсаков // История русской музыки. 2 изд. М., 1984. Т. 2. кн. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
асабі́сты, ‑ая, ‑ае.
1. Які належыць пэўнай асобе, якім карыстаецца гэта асоба. Асабістая ўласнасць, бібліятэка, зброя, думка. Асабісты вопыт.// Прызначаны для абслугі якой‑н. асобы. Асабістая ахова. Асабісты прадстаўнік. Асабісты сакратар.// Уласцівы пэўнай асобе. Асабісты недахоп. Асабістыя якасці, перажыванні.
2. Які датычыцца якой‑н. асобы, закранае яе інтарэсы. Асабістая крыўда. Асабістыя правы грамадзян. Асабістая патрэба.// Звязаны з прыватным, сямейным жыццём, з прыватнымі, сямейнымі адносінамі пэўнай асобы. Асабістае шчасце./узнач.наз.асабі́стае, ‑ага, н.Гарманічнае спалучэнне асабістага з грамадскім.// Які накіраваны на пэўную асобу, закранае яе. Асабістая знявага. Асабісты вораг.
3. Які ажыццяўляецца пэўнай асобай, які зыходзіць ад пэўнай асобы. Асабісты прыклад. Асабістая прысутнасць, ініцыятыва, зацікаўленасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)