ШТЭЙН Сямён Аляксандравіч (Саламон Абрамавіч; 7.1.1928, г. Самара, Расія — 25.8.1993),
бел. рэжысёр оперы. Засл. дз. маст. Расіі (1969). Нар.арт. Беларусі (1977).Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва (1953). Працаваў у Куйбышаўскім, Варонежскім, Новасібірскім т-рах оперы і балета. З 1970 рэжысёр Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Адначасова (з 1975) выкладаў у Бел. кансерваторыі. Яго творчасць вызначалася грамадзянскасцю, сучаснасцю мыслення, глыбокім спасціжэннем муз.-драматургічных асаблівасцей твора і дакладнай псіхал. распрацоўкай роляў, выразнасцю сцэн. формы. На бел. сцэне здзейсніў шэраг пастановак класічных і сучасных опер: «Залаты пеўнік» М.Рымскага-Корсакава (1971), «Фауст» Ш.Гуно (1972), «Сельскі гонар» П.Масканьі, «Міндыя» А.Тактакішвілі (абедзве 1973), «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага (1974), «У буру» Ц.Хрэннікава (1975), «Пікавая дама» П.Чайкоўскага (1983), «Вайна і мір» (1985), «Мадалена» (1989) С.Пракоф’ева, «Баль-маскарад» Дж.Вердзі (1988) і інш. Творчая зацікаўленасць Ш. ў развіцці бел. оперы выявілася ў яго працы над спектаклямі «Зорка Венера» (1970), «Новая зямля» (1982) Ю.Семянякі, «Джардана Бруна» С.Картэса (1977), «Сівая легенда» Дз.Смольскага (1978), «Сцежкаю жыцця» Г.Вагнера (1980), «Князь Наваградскі» А.Бандарэнкі (1992). Сааўтар лібрэта опер «Сцежкаю жыцця», «Матухна Кураж» Картэса. Ставіў спектаклі ў Вял. т-ры ў Маскве («А досвіткі тут ціхія...» К.Малчанава, 1975; «Баль-маскарад», 1979; «Сельскі гонар», «Паяцы» Р.Леанкавала, абодва 1985; «Фауст», 1992), Ленінградскім т-ры оперы і балета («Сіла лёсу» Вердзі, 1985), оперных т-рах Сафіі («А досвіткі тут ціхія...», 1976; «Заручыны ў манастыры» С.Пракоф’ева, 1991), Плоўдзіва (Балгарыя; «Зара» Малчанава, 1961) і інш. У Дзярж. т-ры муз. камедыі Беларусі паставіў аперэты «Паўлінка» (1973), «Тыдзень вечнага кахання» (1975), «Сцяпан — вялікі пан» (1979) Семянякі, «Ноч у Венецыі» (1983) І.Штрауса, мюзікл «Мая цудоўная лэдзі» Ф.Лоу (1982). Выступаў па праблемах опернага мастацтва ў друку, на тэлебачанні і радыё.