2. Запрэгчы сваіх коней, валоў і пад. — пра ўсіх, многіх. У Панка конь ужо быў запрэжаны — стаяў ля ганка — і на возе ляжалі хатулі.. Таня падумала, што людзі з начы яшчэ пазапрагаліся, а ім ніхто не сказаў...Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павыкіда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Выкінуць усіх, многіх або ўсё, многае. [Юзік:] А што, калі .. [коні] нас разнясуць ды павыкідаюць, бо маладыя, першы раз запрэжаны?Чарот.Дзяцел падзяўбе, падзяўбе, потым павыкідае са шчыліны трэсачкі на зямлю ды зноў за работу.Мяжэвіч.Ліпы, што раслі ўздоўж гарадскіх вуліц, толькі павыкідалі свае светла-зялёныя ліпучыя лісточкі.Арабей.
2. Выкідаць некаторы час. Павыкідаць да абеду гной.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
набо́й
1. Астаткі саннага шляху (Стол.). Тое ж нака́т, лядок (Слаўг.).
2. Частка дарогі, дзе ступае конь, запрэжаны ў воз (Стол.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
ступа́
1. Ледзь прыкметная сцяжынка (Слаўг.).
2. Месца паміж каляінамі на дарозе, дзе ступае запрэжаны конь (Слаўг.).
3. След ад нагі (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
на́тап Конскі след на дарозе, дзе ступае конь, запрэжаны ў воз (Слаўг.), на засеяным полі (Краснап.Бяльк.). Тое ж тор, топ, следаві́шча (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
шо́ры
(польск. szory, ад с.-в.-ням. geschirre)
1) конская збруя без дугі і хамута;
2) бакавыя шчыткі, прымацаваныя да аброці, каб запрэжаны конь не мог глядзець убок;
3) перан. тое, што перашкаджае, абмяжоўвае ў чым-н.; трымаць у шорах — прымушаць паводзіць каго-н. пэўным чынам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
па́рныI
1. (якіскладаепару) páarig;
2. (размеркаваныпапарна) gepáart;
3. (запрэжаныпарайконей) zwéispännig;
4.спарт. (яківыконваеццапарамі) Paar-; Dóppel-;
па́рная гульня́ (утэнісе) Dóppelspiel n -(e)s, -e;
па́рнае ката́нне (наканьках) Páarlauf m -(e)s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
фурго́н, ‑а, м.
1. Крытая конная павозка. А побач з Насцяй цягнуць коні Фургон закрыты, а ў фургоне Герой мой, прапаршчык Дзяжа.Колас.Як расказваюць старажылы, конка добра бегла пад гару, а на пад’ёмах нават чатыры кані не маглі цягнуць цяжкі фургон.Жычка.Насустрач ім выехаў нейкі старамодны фургон, запрэжаны тройкай добрых коней.Шамякін.
2. Закрыты кузаў на аўтамашынах, прычэпах, калёсах для перавозкі грузаў. З хлебнага фургона, рэзка затармазіўшы машыну, выскачыў шафёр і кінуўся цераз вуліцу наперарэз гасцям з Афрыкі, хочучы сказаць ім нешта важнае...Навуменка.Па калдобістай дарозе імчацца магутныя грузавікі, фургоны рамонтных майстэрань, аўтакрамы...Хведаровіч.
[Фр. fourgon.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няскла́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не вызначаецца складнасцю, зграбнасцю. Сам камандзір батальёна сядзеў за сталом.. Побач з ім сядзеў узводны Букрэй — няскладны і шырокі, як шафа.Колас.[Громаў-Дар’яльскі] сядзеў, абхапіўшы калені няскладнымі кашчавымі рукамі, і курыў.Васілевіч.// Дрэнна, непрыгожа зроблены; нязграбны. [Жанчына] прыехала на нейкім няскладным вялікім возе, у які быў запрэжаны высозны і худы конь.Чорны.
2. Пазбаўлены лагічнай паслядоўнасці, сувязі. Дзед.. насмешліва пазіраў на хлопцаў, слухаючы іх няскладную гутарку.Чарнышэвіч.// Нязладжаны, нястройны (пра гукі, спеў і пад.). А тут музыка грае ўвесь час, нейкая няскладная, дзікая; гучней за ўсё грыміць бубен.Нікановіч.
3. Няўдалы, недарэчны. Варка — кемлівая, разумная, але сама, здаецца, пакутуе ад няскладнага кахання.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́рны1, ‑ая, ‑ае.
1. Які складае з кім‑, чым‑н. пару (у 1 знач.). Парная рукавіца. Парныя боты. □ Па вёсцы хадзілі парныя патрулі.Сабаленка.// Які складаецца з дзвюх аднолькавых частак. Коні ходзяць папарна.. ў парных баронах «зігзаг».Брыль.На пагорку ў ельніку праскакала спуджаная казуля, парныя сляды яе нагадвалі [праткнутыя] тонкай палкай дзіркі.Ляўданскі.// Размешчаны парамі, папарна. Парныя лісты.
2.Запрэжаны парай коней; прызначаны для запрэжкі парай коней. Паскрыпваючы рысорамі, лёгка праляцеў карны фаэтон Гунава.Самуйлёнак.Каня, што дрыжаў ад сцюдзёнай вапны,.. запраглі ў парныя сані аднаго.Корбан.
3. Які выконваецца, робіцца парай, парамі. Парны палёт. Парны разрад. □ Выконваецца гэты парны народны танец [балеро] і ва ўмераным і ў вельмі хуткім тэмпе.«Маладосць».
•••
Парны лікгл. лік.
па́рны2, ‑ая, ‑ае.
Душны, насычаны вільгаццю. Надыходзіла парная хмурная майская ноч — яўны прадвеснік навальніцы.С. Александровіч.Сонца адышло ад зямлі .. і настылая за ноч зямля дыхнула ў твар парным, цёплым духам.Капыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)