court2 [kɔ:t] v.

1. дабіва́цца (чаго-н.) ліслі́васцю, ула́шчваць;

court popularity дабіва́цца папуля́рнасці;

court the voters ула́шчваць вы́баршчыкаў

2. fml накліка́ць (на сябе), выкліка́ць;

court danger/disaster наклі́каць на сябе́ небяспе́ку/няшча́сце

3. dated заляца́цца;

court a woman заляца́цца да жанчы́ны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Сава́ццазаляцацца’ (Сл. ПЗБ). Гл. сувац(ца). Відаць, семантычна аказіянальнае ўтварэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кна́цаць ’бегаць за дзяўчатамі’ (Мат. Гом.). Да гукапераймальнага кнацаць ’удараць’. Параўн. прыўдарацьзаляцацца ’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

удава́цца, удаюся, удаешся, удаецца; удаёмся, удаяцеся; незак.

1. Незак. да удацца.

2. Абл. Заляцацца. Да зялёнай каліны Прылятала зязюля; Да дзяўчыны-маліны Удаваўся Януля. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

smalić

незак. смаліць;

smalić cholewki — заляцацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

emablować

незак. kogo заляцацца да каго

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

umwrben

* vt заляца́цца (да каго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

селадо́н, ‑а, м.

Уст., цяпер іран. Аматар заляцацца да жанчын, валацуга. Румяныя вусны [графа Хаданскага] завучана ўсміхаюцца, — нават ямачка амура на адной шчацэ. Відаць, быў у свой час селадон, ведаў сабе цану. Караткевіч.

[Ад імя Селадон — героя рамана французскага пісьменніка 16–17 стст. д’Юрфэ.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

woo

[wu:]

v.i.

1) заляца́цца, сва́тацца

2) дамага́цца

to woo fame — гна́цца за сла́вай

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

спадні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

Жаночае адзенне ад пояса ўніз, а таксама частка сукенкі ад таліі ўніз.

Купіла новую спадніцу.

Бегаць за спадніцайзаляцацца да жанчын.

Трымацца за спадніцу — быць у поўнай залежнасці ад жонкі (разм., неадабр.).

|| памянш. спадні́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. спадні́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)