papieros
м. папяроса, цыгарэта;
zapalić ~a — закурыць (запаліць) папяросу;
papieros bezustnikowy — цыгарэта
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
zakurzyć
зак.
1. запыліць;
zakurzyć ubranie — запыліць вопратку;
2. разм. закурыць, задыміць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
заку́рваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да закурыць 1.
заку́рваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што, чаго і без дап.
Дастаўшы або скруціўшы папяросу, набіўшы люльку, запальваць яе. — Закурвайце, мужчыны! — адазваўся Сымон, выняўшы з-за пазухі вялікі капшук з тытунём. Чарот. У штольні Франц.. даставаў цыгарэту, акуратна адшчыкваў ад яе палавіну і закурваў. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zaćmić
zaćmi|ć
зак.
1. зацямніць;
2. перан. зацьміць; перасягнуць;
~ć kogo urodą (sławą) — перасягнуць каго прыгажосцю (славай);
3. разм. закурыць;
~ć fajkę — закурыць люльку;
4. заныць;
~ł ząb — заныў зуб
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
закопти́ть сов.
1. (мясо и т. п.) завэ́ндзіць;
2. (покрыть копотью) закуры́ць, мног. пазаку́рваць, закуро́дыміць, закурады́міць;
3. (начать испускать копоть) закурэ́ць, закуро́дымець, закурады́мець; см. копти́ть;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ку́рыва, ‑а, н.
Разм. Тое, што кураць; папяросы, тытунь. Пан Войцех хапіўся, што няма курыва, і папрасіў мяне спусціцца на першы паверх, купіць у кіёску папярос. Карпюк. «Можа, закурыць у яго ёсць. А то і рыба не клюе і курыва выйшла», — падумаў Раманчык і пайшоў ад берага насустрач чалавеку. Пальчэўскі. // Дым ад курэння. Столь і сцены белыя Курывам ахутаны, Дні і ночы цэлыя Засядаюць, гутараць. Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паленава́цца, ‑лянуюся, ‑лянуешся, ‑лянуецца; зак.
1. Не зрабіць чаго‑н. з-за ляноты. Нартыш хацеў закурыць, але перадумаў, паленаваўся выходзіць у халодную кухню. Няхай. — Я сёння нібы прадчувала, што вы зойдзеце, і таму не паленавалася прыгатаваць наш агульны ласунак. Вось ваша талерка. Паслядовіч.
2. Ленавацца некаторы час. [Лёня] грозна зірнуў на Валодзю і Алеся, якія любілі паленавацца і пры зручным выпадку стараліся пазбавіцца ад любой работы. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свято́ша, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Іран.
1. Чалавек, які прытвараецца і выдае сябе набожным; ханжа. Дзе бог, там і распуста, — Пад крыльцам божым бруд ямчэй хаваць. Святошы ўмеюць шырму святасці саткаць Даволі густа. Корбан. Веруючым карысна ведаць сапраўдны твар гэтых [карыслівых і хцівых] святош. «Звязда».
2. Разм. Пра ціхага, сціплага чалавека. — А ну яе! Святошу з сябе выстаўляе! Нават жартаў не разумее! — адказаў.. [Казак], мацаючы шчаку. — Дай закурыць, Барташэвіч, братка. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zapalić
зак.
1. запаліць; закурыць; распаліць;
zapalić w piecu — распаліць ў печы;
2. натхніць;
zapalić kogo do walki — натхніць каго на барацьбу
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
зацягну́ць, -ягну́, -я́гнеш, -я́гне; -ягні́; -я́гнуты; зак.
1. што. Сілай, угаворамі прывесці, прымусіць зайсці куды-н. (разм.).
З. у госці.
З. у клуб.
2. што. Уцягнуць у сярэдзіну, у вузкую адтуліну або засмактаць¹.
З. нітку ў іголку.
З. у дрыгву.
3. што. Удыхнуць у сябе (дым, паветра і пад.), закурыць (разм.).
З. носам паветра.
З. люльку.
4. што чым. Абвалакаючы, пакрыць поўнасцю.
Хмары зацягнулі неба.
Рану зацягнула (безас.; пра тонкую плёнку пры загойванні).
5. што. Завесіць.
З. фіранку.
6. што. Туга завязаць, сцягнуць.
З. гарсэт.
7. што і з чым. Затрымаць, замарудзіць заканчэнне чаго-н.
З. сяўбу.
З. з водзывам на кнігу.
8. што. Заспяваць (разм.).
З. песню.
|| незак. заця́гваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. заця́гванне, -я, н. (да 2, 3, 5—8 знач.) і заця́жка, -і, ДМ -жцы, ж. (да 4, 7 і 8 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)