павукападо́бны, ‑ая, ‑ае.

1. Які падобны на павука. Раптам Лёшка схапіў кавалак дошкі, што ляжала на пліце каля рабрыстага, павукападобнага корпуса, хутка і ёмка, аж зайздрасць брала, пачаў стругаць рубанкам. Мыслівец.

2. у знач. наз. павукападо́бныя, ‑ых. Назва класа членістаногіх жывёл.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

gelb a жо́ўты;

der ~e Neid чо́рная за́йздрасць;

das ~e Fíeber жо́ўтая ліхама́нка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

pozazdroszczenie

pozazdroszczeni|e

н. зайздрасць; пачуццё зайздрасці;

nie do ~a — незайздросны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

здыхля́ціна, ‑ы, ж.

Разм.

1. Труп здохлай жывёліны. // зб. Мяса здохлай жывёліны; падла.

2. Пра слабага, худога, хваравітага чалавека. — Ты, здыхляціна, і гэткага мужыка не варта! Бядуля. // Пра замораную, худую жывёліну. Скора пасля таго, як жаніўся, [Васіль] прывёў каня — не здыхляціну, а каня — людзям на зайздрасць! Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размаі́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Якому ўласцівы розныя прыкметы; неаднолькавы, разнастайны. Прыпарвала, і бор аж млеў ад размаітых пахаў — хвоі, ягадніку, травы. Сачанка. Ужо можна было разгледзець іх размаітую вопратку: доўгія і кароткія сялянскія кажухі, салдацкія шынялі, картовыя чорныя ватоўку і зайздрасць многіх партызан — зялёныя армейскія бушлаты. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ре́вность

1. рэ́ўнасць, -ці ж.;

2. (старательность) книжн., уст. стара́ннасць, -ці ж., руплі́васць, -ці ж.;

3. книжн., уст. (зависть) за́йздрасць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

consume [kənˈsju:m] v. fml

1. спажыва́ць; з’яда́ць

2. расхо́даваць, браць;

consume a lot of fuel расхо́даваць шмат па́ліва

3. ахо́пліваць; му́чыць, гры́зці;

He is consumed with envy. Яго грызе зайздрасць.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

КУДРАВЕ́Ц Анатоль Паўлавіч (н. 1.1.1936, в. Аколіца Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1963). Настаўнічаў, працаваў у перыёдыцы, на Бел. радыё. З 1972 гал. рэдактар выд-ва «Мастацкая літаратура», з 1974 у апараце ЦК КПБ, у 1978—97 гал. рэдактар час. «Неман».

Друкуецца з 1960. Першы зб. апавяданняў «На зялёнай дарозе» (1968) вызначаецца праўдзівасцю, уменнем убачыць у чалавеку агульназначнае. У аповесці «Раданіца» (1971) ставіць праблему духоўных каштоўнасцей сучасніка, яго жыццёвай пазіцыі, адносін да мінулага і будучага. У кнігах «Дзень перад святам» (1975), «Зімы і вёсны» (1976), «На балоце скрыпелі драчы» (1979), рамане «Сачыненне на вольную тэму» (1984, Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.​Коласа 1986) адлюстраваў складаныя працэсы ў сучаснай вёсцы. Творчасць К. вылучаецца глыбокім псіхалагізмам, уменнем праз разгортванне падзей перадаць драматызм чалавечых характараў, творы адметныя дакладнасцю апісання жывых рэалій, побыту, прыроды, дзейных асоб. Аўтар кн. падарожных нарысаў «За чужымі далямі» (1981), сцэнарыяў маст. фільмаў «Асеннія яблыкі» (1975), «Раданіца» (1984, з Ф.​Коневым). На бел. мову пераклаў «Падарожжы Гулівера» Дж.​Свіфта, «Сібірскія апавяданні» У.​Іванава, раманы А.​Нурпеісава «Змрок» і «Нягоды», аповесць К.​Сіманава «Дні і ночы», «Аповесці» А.​Тамсаарэ, кн. «Апошні прамень» У.​Караленкі, «На Іртышы» С.​Залыгіна і інш.

Тв.:

Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1987;

Сачыненне на вольную тэму. Мн., 1985;

Смерць нацыяналіста: Аповесці, апавяданні. Мн., 1992;

Познія яблыкі: Аповесці і апавяданні. Мн., 1998.

Літ.:

Брыль Я. Пра здзіўленне і зайздрасць // Зб. тв. Мн., 1981. Т. 4;

Бечык В. Прад высокаю красою... Мн., 1984;

Фральцова Н. Каля родных вытокаў // Мастацтва Беларусі. 1985. № 11.

У.​В.​Гніламёдаў.

А.П.Кудравец.

т. 8, с. 557

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Сква́па ‘прагнасць, зайздрасць, хцівасць’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Бяльк.), сквап ‘тс’ (Нас.), сква́пны ‘прагны’ (ТСБМ, Ласт., Касп., Др.-Падб., Шат., Бяльк., Сл. ПЗБ, ЛА, 4), сква́пін ‘тс’ (Мат. Маг.), сква́піцца ‘зайздросціць’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Жыв. сл., Інстр. 3). Укр. сква́пний, сквапли́вий ‘паспешлівы, таропкі’, польск. skwapliwy ‘паспешны, ахвотны’. Да квапіць, квапны (гл.). Збліжэнне Насовіча (там жа) з літ. skaugeti ‘зайздросціць’ і меркаванне Карскага (Белорусы, 163) пра запазычанне з польск. skwapa нельга прызнаць аргументаванымі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

grudge​1 [grʌdʒ] n. (against) нядобразычлі́васць; за́йздрасць; кры́ўда;

bear a grudge мець зуб на каго́-н., быць су́праць каго́-н.; затаі́ць зло;

He has a grudge against the world. Ён крыўдуе на ўвесь свет.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)