Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пераба́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
Разм. Пабачыць шмат чаго, усё або ўсіх, многіх. Сіроты... Колькі я перабачыў такіх на дарогах вайны!..Ракітны.// Перажыць, зазнаць. Яны ж гэтулькі .. перабачылі разам, прайшлі гэтакія дарогі, і няма ніякага дзіва, што ён проста прывык да яе.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абкуры́цца, ‑куруся, ‑курышся, ‑курыцца; зак.
1. Зрабіцца рудым, чорным ад дыму, зазнаць уздзеянне дыму.
2. Скурыць свой тытунь, папяросы да рэшты. Ламко з двума байцамі зайшоў ноччу ў хату папрасіць самасаду — абкурыліся за дарогу.Шахавец.
3. Стаць больш зручным, прыемным для курэння. Люлька абкурылася.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нагарава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.
Зазнаць многа гора. Нагаравацца з дзецьмі. □ [Лабановіч:] — А якія заработкі — плыты? Калі прынясе дзесяць рубельчыкаў, то і добра. А колькі нагаруецца, нацерпіцца!Колас.— Мама, матуля наша родная! Шкадуем мы цябе... Ці мала ты нагаравалася, мала натупалася ў гэтым двары ды горадзе?Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
перабале́ць, ‑ліць; зак.
Перанесці, зазнаць моцны боль. Пакуль збярэш [ураджай] — колькі мук вынесеш, колькі сэрца тваё перабаліць.Гартны.// Перастаць балець; супакоіцца, адбалець. [Пятро Сцяпанавіч:] — Усё гэта пройдзе, уляжацца, перабаліць.Палтаран./убезас.ужыв.І бацька з цягам часу стаў адносіцца да мяне, як да таго адрэзанага пальца: адцяў, выкінуў, перабалела, і ўсё.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыня́ць, зак. тр. прыня́цца ў розных значэннях ’прыняць’ (ТСБМ), ’з глыбокай уразлівасцю ўспрыняць што-небудзь’ (Жд. 2), сюды ж аддзеяслоўнае ўтварэнне прыня́тае ’аплодненае яйцо’ (воран., ЛА, 1). Ст.-бел.приняти ’атрымаць; узяць; авалодаць, заваяваць; прызнаць’, укр.приня́ти ’прыняць; прыняць, палічыць за што-небудзь; атрымаць, узяць; узяцца; зазнаць, перанесці, вытрымаць’, рус.приня́ть, параўн. з вялікім шэрагам значэнняў у гаворках. Узыходзіць да прасл.*prinęti, прэфіксальнага ўтварэння ад прасл.*ęti з больш познім n‑, якое лічаць прэфіксальным, гл. няць.