pogmatwać

зак. заблытаць; зблытаць; наблытаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

заблы́тваць несов., в разн. знач. запу́тывать; (вовлекать в неприятное дело — ещё) впу́тывать, заме́шивать; см. заблы́таць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазаблы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Заблытаць усіх, многіх або ўсё, многае. Пазаблытваць дрот. Пазаблытваць справы. □ Народ мой катаў падсцярог І пазаблытваў іх у петлях Лясных прасёлачных дарог. Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

verhspeln

vt

1.

заблы́таць 2. (sich) заблы́тацца

sich beim Rden ~ — заблы́тацца (у словах)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

запятля́ць 1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

Разм. Заблытаць след (сляды), рухаючыся не па прамой лініі, а робячы петлі (у 2 знач.). Зайка запятляў, заблытаў свой след, схаваўся за куст. Карпюк.

запятля́ць 2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

Пачаць пятляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zaciemnić

зак.

1. зацямніць;

2. перан. заблытаць; затуманіць; ускладніць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

заблы́таны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад заблытаць.

2. у знач. прым. У беспарадку пераплецены, перавіты, зблытаны. Між тоўстых галін двух дубоў вісеў заблытаны парашут. Гамолка.

3. перан.; у знач. прым. Складаны, цяжкі для разумення. Калі здараецца спрэчка між людзьмі, дык Соня разблытвае заблытаныя справы. Бядуля. // З вялікай колькасцю памылак, недакладнасцей. Заблытаны улік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zaplątać

зак.

1. заблытаць; зблытаць;

2. kogo w co ублытаць каго ў што

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ублы́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Заблытаць што‑н. у чым‑н.

2. Разм. Увязаць, абматаць што‑н. Ублытаць валёнак вяроўкамі.

3. перан. Разм. Умяшаць, уцягнуць у што‑н., куды‑н., зрабіць саўдзельнікам чаго‑н. Ублытаць у непрыемную справу. □ Швагераў адказваў ахвотна і, здавалася, шчыра, але не без хітрасці: стараючыся так падаць усё, каб нідзе не ўблытаць сябе. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zababrać

зак.

1. забрудзіць; запэцкаць; запляміць;

2. перан. занядбаць; запусціць; заблытаць;

zababrać sprawę — занядбаць справу

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)