цеплазабеспячэ́нне, -я, н.

Цэнтралізаванае забеспячэнне жылых дамоў і прамысловых прадпрыемстваў гарачай вадой і парай для ацяплення, бытавых і тэхнічных патрэб.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дово́льствие воен. (снабжение) забеспячэ́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

техсна́б м. (техни́ческое снабже́ние) тэхні́чнае забеспячэ́нне.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

утрыма́нне², -я, н.

Забеспячэнне таго, хто не працуе (хворага, састарэлага, непаўналетняга і пад.) сродкамі, неабходнымі для існавання.

Мець на ўтрыманні дзяцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

герметыза́цыя, -і, ж.

Забеспячэнне непранікальнасці сцен і злучэнняў чаго-н. (памяшканняў, апаратаў і пад.) для вадкасцей і газаў.

|| прым. герметызацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

водазабеспячэ́нне, ‑я, н.

Забеспячэнне вадой. Водазабеспячэнне гарадоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жыццезабеспячэ́нне, ‑я, н.

Забеспячэнне ўмоў захавання жыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

энергазабеспячэ́нне, ‑я, н.

Забеспячэнне патрэб у энергіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

software [ˈsɒftweə] n. comput. прагра́мнае забеспячэ́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

боезабеспячэ́нне, ‑я, н.

Забеспячэнне войск узбраеннем і боепрыпасамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)