pearl [pɜ:l] n. жамчу́жына, жэ́мчуг;

a string of pearls ні́тка жэ́мчугу

♦

cast/throw pearls before swine сы́паць бі́сер (пе́рлы) пе́рад сві́ннямі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Маргары́тка ’стакротка многагаловая, Beilis perennis L.’ (гом., маг., мін., Кіс.; ТСБМ). З рус. маргари́тка ці з польск. margarytka ’тс’, якія з франц. marguerite ’тс’, ’рамонак’, ’жэмчуг’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маргары́н

(фр. marganne, ад гр. margaron = перл, жэмчуг)

харчовы прадукт з сумесі жывёльнага тлушчу, алею, малака, араматычных рэчываў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Бі́сер. Рус. би́сер, укр. біс́ер, би́сер. Ва ўсх.-слав. мовах — запазычанне з ц.-слав. бисьръ, якое ўзята з цюрк. büsrä < араб. busra ’фальшывы жэмчуг’. Бернекер, 58; Праабражэнскі, 1, 26; Локач, 30; Слаўскі, 1, 34.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маргары́н ’харчовы тлушч — сумесь алею і жывёльных тлушчаў’ (ТСБМ). З рус. маргари́н ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79), якое са ст.-ням. Margarin < франц. margarine < ст.-грэч. μάργαρον, μαργαρίτος ’перл, жэмчуг’, да якога маргарын падобны колерам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

áuffassen vt разуме́ць, ця́міць, успрыма́ць;

verschíeden ~ па-ро́знаму тлума́чыць;

Pérlen ~ нані́зваць жэ́мчуг

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

перл

(фр. perle, ад лац. pema)

1) жэмчуг;

2) перан. што-н. выдатнае па сваіх якасцях (напр. перлы красамоўства).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Перла (пэрла) ’панцак’ (глыб., ЛА, 4). З пе́рл(а) ’жэмчуг’ у выніку пераносу значэння паводле падабенства колерам ячных круп з жэмчугам. Параўн. рус. перлавая крупа > перловка ’тс’, перловый цвет ’жамчужны, белы, з шызым адценнем’ (Даль, 3, 101).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

cultured [ˈkʌltʃəd] adj.

1. культу́рны, развіты́, адукава́ны;

a cultured mind развіты́ інтэле́кт;

a highly cultured man чалаве́к высо́кай культу́ры

2. гадава́ны, які́ разводзіцца/выро́шчваецца;

cultured pearls вы́рашчаны жэ́мчуг

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

perła

perł|a

ж.

1. жамчужына;

~y — мн. зборн. жэмчуг;

2. перан. жамчужына; перл

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)