Ворс, ворса (БРС, КТС, Нас., Касп.) ’адходы воўны пры часанні ў выглядзе асобных кароткіх валокнаў’ (Влад.); ’мяккая воўна’ (Мядзв.). Рус. ворс, укр. ворс. Відавочна, сумеснае ўсходнеславянскае запазычанне са ст.-перс. vars ’волас’; параўн. таксама авест. varǝsa ’волас’, н.-перс. gars ’тс’, роднаснае рус. волос (Фасмер, 1, 355; Шанскі, 1, В, 169; Брукнер, 627). З слав. запазычана літ. varsàжмут шэрсці, валасоў’ (Буга, KS, 199; Скарджус, Slav., 233).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тампо́н ’стэрылізаваны кавалачак ваты або марлі’ (ТСБМ). Запазычана праз рус. тампо́н, польск. tampon, з франц. tampon ’корак, затычка; тампон’; яно з’яўляецца назалізаванай формай слова taponжмут адзення, бялізны’, якое, у сваю чаргу, уяўляе сабой утварэнне з суфіксам ‑on ад франк. *tappo, што роднаснае ст.-в.-ням. zapho ’затычка’, ням. Zapfen ’тс’, ст.-англ. tœppa і англ. tap ’тс’ (ЕСУМ, 5, 513; Голуб-Ліер, 477).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клок1 ’жыццёвая сіла ў зярне’ (Чач., КЭС, лаг.). Гл. клёк.

Клок2 ’касмык, жмут сена, валасоў’ (Мат. Гом., Нар. сл., Сл. паўн.-зах.). Укр. клоччя, рус. клок ’тс’, балг. клъчище, серб.-харв. ку̑к, славен. kólke ’пакулле’, польск. kłak ’касмык, пакулле’. Найбольш верагодная версія да *plъkъ, генетычна суаднесенага з літ. plaukaĩ ’валасы’, лат. plaukas ’валокны’, с.-в.-ням. floccho ’касмык’ (Мацэнаўэр LF, 51, 125; Фасмер, 2, 252). Іншыя этымалогіі бяздоказныя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лю́ха1, люха́ ’адтуліна для выхаду дыму ў курнай хаце’ (віл., Сл. ПЗБ) находзіць з веха (параўн. ве́ха3, вяха́1 ’вехаць’, польск. wiecha ’пучок саломы’, чэш. věch, vích ’саламяны жмут’ і інш., якія пад уплывам запазычаных люхт, лю́хта змянілі пачатковае ве‑ на лю‑ (кантамінацыя). У выніку далейшай кантамінацыі вешка ’пучок саломы’ (якой затыкалі адтуліну) і люшка атрымалася, напр., рус. вьюшка.

Лю́ха2 ’падвал, сутарэнне’ (Шпіл.). Да лёха, лёх (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нарва́ць 1, ‑рву, ‑рвеш, ‑рве; ‑рвём, ‑рвяце; зак., чаго.

1. Сарваць нейкую колькасць чаго‑н. Нарваць кветак. Нарваць яблыкаў. □ Бярозкі ўбраліся такой яркай і прывабнай зелянінай, што толькі б на букет яе нарваць. Кулакоўскі. Ля хаткі .. [Міхалка] парваў жмут высокай травы, спехам перавязаў яе абрыўкам вяровачкі, і атрымаўся ладны венік. Якімовіч.

2. Парваць нейкую колькасць чаго‑н. Нарваць паперы.

3. Нацерабіць нейкую колькасць (лёну, канопляў і пад.). Нарваць ільну.

4. і што. Разм. Нагнаць (пра вецер). Вецер парваў дажджу. □ — [Вятры] нарвуць буру, — прагаварыў Лукаш Гнецька. Гурскі.

нарва́ць 2, ‑рве; зак.

Апухнуць і нагнаіцца. Палец парваў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

kłak, ~u

м.

1. жмут, клок; касмык, касмыль;

2. ~i мн. вычаскі; пагард. кудлы; калдуны; касмачы

co niewarte funta ~ów — што нічога не вартае

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пад’ём, -му м., в разн. знач. подъём;

п. на гару́ — подъём на́ гору;

п. цяжа́ру — подъём тя́жестей;

п. у шэсць гадзі́н ра́ніцы — подъём в шесть часо́в утра́;

бо́ты ці́снуць у ~ме — сапоги́ жмут в подъёме;

лёгкі (ця́жкі) на п. — лёгок (тяжёл) на подъём

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пле́йтух, мн. л. плейтухі ’доўгія касмылі на галаве’ (ТС), плейту́х ’неахайны чалавек’ (жлоб., Жыв. сл.; Бяльк.), ’тупіца, разява’, плейтухі ’валасы, кавалкі’: кабударыў аб мост, сь цябе б плейтухі пыляцелі (Юрч. СНЛ), плейтух, плейтушына, алей‑ тушка ’лаянкавы выраз на яўрэяў’ (Нас.), рус. смал. плейтух ’мянушка яўрэя’. З польск. flejtuch ’неахайны, брудны, непрыстойны, нядбалы’, якое са ст.-ням. fleien ’мыць’ і Tuch ’палатно, хустка’. Гэтае значэнне развілася з першасных: ’шматок, жмут, касмыль пакулля’; ’скрутак марлі ці корпіі для затыкання ран’. Паводле Банькоўскага (1, 375) — з мовы цырульнікаў, узыходзіць да ням. flet, цяпер у значэнні канал’ і tuch ’хустка’,

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тра́ціцца, трачуся, трацішся, траціцца; незак.

1. Расходаваць свае грошы, сродкі на якія‑н. патрэбы. Прасцей бывае ў пост: сушаныя грыбы, цыбуля, кіслая капуста — усё гэта расце, сушыцца і соліцца на месцы. Траціцца даводзіцца хіба толькі на тараны ды на алей. Васілевіч.

2. Марна, без толку расходаваць. [Ліда да Сярожы:] — Ідзі скарэй правай білеты. Навошта табе траціцца? Лобан. // Марнавацца, прападаць. — Што ж ты не глядзіш? Збожжа траціцца. Колькі ў каласах! — і Кузьма сунуў жмут саломы Кардзянкову. Дуброўскі.

3. перан. Губляцца, знікаць. Зірнеш на косы ільняныя, — адвага траціцца твая, і сэрца ёкне і заные, бы ў золкай плыні ручая. Гаўрусёў. Шмат часу трацілася на гэты надвячорак. Маўр. Выходзіць, не толькі марна загінула .. праца [хлопцаў], а і трацілася апошняя надзея раскрыць таямніцу кургана. Якімовіч.

4. Зал. да траціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свя́зкаI ж.

1. (действие) звя́званне, -ння ср.;

2. (связанные предметы) вя́зка, -кі ж., вяза́нка, -кі ж., звя́зак, -зка м.; (нанизанных предметов) вясло́, -ла́ ср., ні́зка, -кі ж.; (бумаги, ниток) жмут, род. жмута́ м.; (дорожных вещей и т. п.) паку́нак, -нка м.; (мелких вещей) клу́нак, -нка м., клу́мак, -мка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)