himführen

аддз. vt уст. адво́дзіць (наза́д) дадо́му

ein Mädchen [die Braut] ~ — жані́цца, прыве́сці жо́нку ў дом

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ажаніцца, жаніцца; запісацца, узяць, ачалавечыцца, ачапіцца (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

нахлусі́ць, ‑хлушу, ‑хлусіш, ‑хлусіць; зак., што, чаго і без дап.

Нагаварыць няпраўды; налгаць. Бывала, хто.. [пану] што ні нахлусіць — ён з усім згаджаецца. Якімовіч. [Надзя:] «Прызнайцеся, Піліп Марцінавіч, што вы наконт Сярожавага вяселля выдумала. Гэта ж няпраўда?» — «Няпраўда, — кажу, — Надзейка. Гэта я нахлусіў. Куды ж яму жаніцца». Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шляхе́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шляхецтва, шляхты, належыць ёй. Шляхецкі род. Шляхецкае саслоўе. □ Надышоў час, калі ён, скончыўшы ветэрынарны інстытут, вярнуўся ў свой фальварак. Тады з’ехалася ўся радня, якая толькі была ў шляхецкай акрузе, і вырашыла, што Казімір павінен жаніцца. Пестрак. // Уласцівы шляхце, шляхецтву. Шляхецкі гонар.

[Польск. szlachecki.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пры́стані, пры́станкі, пры́стань ’прыняцце зяця ў дом цесця’ (Нас.); параўн. рус. смал. при́станки: идить в при́станкижаніцца і заставацца жыць у доме жонкі’, при́стань ’зяць, прыняты ў сям’ю жонкі, які жыве ў доме цесця’, зах.-бранск. жить в при́стани ’жыць у доме жонкі’, укр. при́стани ’далучэнне да кампаніі’, приста́я ’ўступленне ў шлюб у якасці прымака’. Да прыста́ць < стаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пакаха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Адчуць каханне да каго‑н.; палюбіць. — Гы, Аленка, памятай: ніхто цябе так не палюбіць, як я. Адну цябе пакахаў і больш нікога не хачу. Колас. Пакахаў Тарас дзяўчынку У дзяцінстве, рана, І да самае да смерці Не забыў Аксаны. Купала. // без дап. Закахацца. [Казімір:] — Каб жаніцца, трэба пакахаць, а так — што? Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wed

[wed]

1.

v.t.

1) жані́ць (дзецюка́); выдава́ць за́муж (дзяўчы́ну); дава́ць шлюб

2) Figur. спалуча́ць

2.

v.i.

1) бра́цца шлю́бам, жані́цца

2) Figur. заця́та трыма́цца у́мкі, по́глядаў)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

жані́х, ‑а, м.

Мужчына, які мае нявесту; будучы муж нявесты; суджаны. Спраўляюцца заручыны Вясельніцы засмучанай З вясёлым жаніхом. Купала. // Мужчына, які ўступае ў шлюб, у час шлюбных абрадаў і ўрачыстасцей. І Вось Жаніх той і Нявеста Сваё ў царкве занялі месца, Каб шлюбны выканаць закон. Крапіва. // Халасты мужчына, які думае жаніцца і шукае нявесту. Да яе колькі жаніхоў сваталася. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zaślubiać

незак. kogo жаніцца з кім; выходзіць замуж за каго;

zaślubiać komu córkę — аддаваць дачку замуж за каго

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

сва́цця, ‑і, ж.

1. Жанчына, якая сватала нявесту жаніху ці жаніха нявесце. — Ну, матушка, калі буду жаніцца, дык вас за сваццю вазьму, — сказаў Лабановіч. Колас.

2. Маці мужа ў адносінах да жончыных ці маці жонкі ў адносінах да мужавых бацькоў. Абапал маладых садзяцца шафёры і шаферкі. Потым сваты і свацці, а далей ужо блізкая і далёкая радня. Асіпенка.

•••

Пераезная свацця — чалавек, які часта мяняе месца свайго прабывання дзе‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)