факі́р, ‑а, м.

1. Мусульманскі вандроўны манах, які даў абяцанне жабраваць; дэрвіш.

2. Еўрапейская назва вандроўных фокуснікаў, якія дэманструюць розныя цуды.

[Араб. fagīr — бядняк, жабрак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЕЭ́С нескл., ж. (Еўрапе́йская эканамі́чная супо́льнасць) ЕЭ́С нескл., ср. (Европе́йское экономи́ческое соо́бщество)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

UEFA [ju:ˈeɪfə] (скар. ад Union of European Foot ball Associations) УЕФА, Аб’ядна́ная еўрапе́йская футбо́льная асацыя́цыя

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

атланты́чна-еўрапе́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. атланты́чна-еўрапе́йскі атланты́чна-еўрапе́йская атланты́чна-еўрапе́йскае атланты́чна-еўрапе́йскія
Р. атланты́чна-еўрапе́йскага атланты́чна-еўрапе́йскай
атланты́чна-еўрапе́йскае
атланты́чна-еўрапе́йскага атланты́чна-еўрапе́йскіх
Д. атланты́чна-еўрапе́йскаму атланты́чна-еўрапе́йскай атланты́чна-еўрапе́йскаму атланты́чна-еўрапе́йскім
В. атланты́чна-еўрапе́йскі (неадуш.)
атланты́чна-еўрапе́йскага (адуш.)
атланты́чна-еўрапе́йскую атланты́чна-еўрапе́йскае атланты́чна-еўрапе́йскія (неадуш.)
атланты́чна-еўрапе́йскіх (адуш.)
Т. атланты́чна-еўрапе́йскім атланты́чна-еўрапе́йскай
атланты́чна-еўрапе́йскаю
атланты́чна-еўрапе́йскім атланты́чна-еўрапе́йскімі
М. атланты́чна-еўрапе́йскім атланты́чна-еўрапе́йскай атланты́чна-еўрапе́йскім атланты́чна-еўрапе́йскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

integracja

ж. інтэграцыя;

integracja europejska — еўрапейская інтэграцыя

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

БАЛО́ТНЫЯ ЧАРАПА́ХІ (Emys),

род прэснаводных чарапах. 2 віды. Еўрапейская балотная чарапаха (Emys orbicularis) жыве ў Паўн.-Зах. Афрыцы і Азіі, Еўропе; амерыканская (Emys blandingi) — на ПнУ ЗША і на Пд Канады. На Беларусі зрэдку на Пд (бас. Прыпяці), ПдЗ і ПдУ трапляецца еўрапейская балотная чарапаха, занесеная ў Чырв. кнігу. Жывуць у мелкіх малапраточных вадаёмах, выходзяць на сушу.

Цела (даўж. 15—25 см) укрыта касцявым і рагавым панцырам. Кормяцца рознымі беспазваночнымі, водарасцямі, рыбай. Палавая спеласць у 6—8 гадоў. Адкладваюць 5—10 яец у ямку, якую самка капае на беразе вадаёма. Зімуюць на дне вадаёмаў.

Балотная чарапаха еўрапейская.

т. 2, с. 260

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЯЛЬДЗЮ́ГІ (Zoarces),

род рыб сям. бяльдзюгавых атр. акунепадобных. 3 віды: бяльдзюга еўрапейская (Z. viviparus, пашырана ў бас. Паўн. Ледавітага ак. і Балтыйскага м.; бяльдзюга ўсходняя (Z. elongatus) — у Ахоцкім м. і паўн. ч. Японскага м.; бяльдзюга амерыканская (Z. americanus) — у паўн.-зах. ч. Атлантычнага ак. Жывуць у прыбярэжнай ч. на глыб. 20—30 м, заходзяць у апрэсненыя воды.

Даўж. да 1 м, маса да 6 кг. Цела падоўжанае, укрытае сліззю, буравата-жоўтае з плямамі. Бяльдзюга еўрапейская і ўсходняя — жывародныя, нараджаюць 10—400 малявак даўж. 3—4 см. Бяльдзюга амерыканская адкладвае ікру. Кормяцца беспазваночнымі, ікрой і маляўкамі інш. рыб. Прамысловыя.

Бяльдзюга еўрапейская.

т. 3, с. 403

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЕУРА́ТАМ,

гл. Еўрапейская супольнасць па атамнай энергіі.

т. 6, с. 400

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУ́СКАЯ ПЛАТФО́РМА,

тое, што Усходне-Еўрапейская платформа.

т. 13, с. 464

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САРДЗІ́НЫ,

рыбы сям. селядцовых. 2 роды, у кожным па 1 відзе (з падвідамі): С. еўрапейская (Sardina pilchardus) і С. ціхаакіянская (Sardinops sagax, яе падвід — С. далёкаўсходняя, або івасі). Пашыраны ва ўмерана цёплых і субтрапічных водах абодвух паўшар’яў, акрамя ўсх. узбярэжжаў Паўн. і Паўд. Амерыкі.

Цела прадаўгаватае, сціснутае з бакоў; даўж. да 35 см (звычайна 15—20). Уздоўж спіны па баках шэраг цёмных плям, каля хваставога плаўніка — пара падоўжаных лускавінак («крыльцы»), на шчэлепнай накрыўцы — радыяльныя раўчукі. Планктафагі. Аб’ект промыслу.

Сардзіна еўрапейская.

т. 14, с. 181

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)