найстражэ́йшы, ‑ая, ‑ае.

Самы строгі. Найстражэйшы настаўнік. Найстражэйшая дысцыпліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Паказаная адрэзкам прамой матэматычная велічыня, якая характарызуецца лікавым значэннем і напрамкам.

|| прым. ве́ктарны, -ая, -ае.

Вектарнае вылічэнне (матэматычная дысцыпліна).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агульнаарме́йскі, ‑ая, ‑ае.

Адзіны, абавязковы для ўсёй арміі. Агульнаармейская дысцыпліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

dyscyplina

dyscyplin|a

ж.

1. дысцыпліна;

~a pracy — працоўная дысцыпліна;

przestrzegać ~y — захоўваць дысцыпліну;

2. дысцыпліна; прадмет; галіна навукі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

па́лочный па́лачны;

па́лочные уда́ры па́лачныя ўдары;

па́лочная дисципли́на па́лачная дысцыплі́на.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

партдисципли́на (парти́йная дисципли́на) партдысцыплі́на, -ны ж., мн. нет (парты́йная дысцыплі́на).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фізкульту́ра, -ы, ж.

Усебаковае ўмацаванне і ўдасканаленне чалавечага цела пры дапамозе фізічных практыкаванняў, а таксама адпаведная дысцыпліна.

Зала для фізкультуры.

Адпусціць сродкі на фізкультуру.

|| прым. фізкульту́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паляўніцтвазна́ўства, ‑а, н.

Дысцыпліна, якая вывучае вядзенне паляўнічай гаспадаркі і спосабы палявання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папірало́гія, ‑і, ж.

Спецыяльная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем старажытных папірусаў; адгалінаванне палеаграфіі.

[Ад грэч. pápyros — папірус і logos — вучэнне]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сфрагі́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае пячаткі.

[Ад грэч. sphragis — пячатка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)