со́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які выконваецца сола. Вясной і сонцам дыхала ад песень, харавых і вольных, якія выконваліся на сцэне, кветкамі дружбы і радасці павявала ад шматкаляровых касцюмаў удзельнікаў самадзейнасці. Ермаловіч.

2. Які выконвае сола. Сольны інструмент.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нелюдзі́м, ‑а, м.

1. Нелюдзімы чалавек. [Паходня:] — Грыняк — чысцейшай душы чалавек, хоць і здаецца нелюдзімам. Хадкевіч.

2. пераважна мн. (нелюдзі́мы, ‑аў). Вылюдкі, звяры; ворагі. Хай дзесьці точаць зубы нелюдзімы На мірны свет пагрозаю вайны, Вітай, народ вялікае Радзімы, Дзень міру, дружбы, працы і вясны! Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іранізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак., з каго-чаго і без дап.

Адносіцца да каго, чаго‑н. з іроніяй; смяяцца, кпіць. Не іранізуй з сур’ёзнай справы. □ — Не іранізуй, Іван, з самага святога — з дружбы. Шамякін. — Вы от іранізуеце, ладна... А я вам скажу, што любая расліна можа так расці, як чалавек захоча. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БАГУШЭ́ВІЧ Юрый

(Георгій Канстанцінавіч; 5.5.1917, г. Орша — 18.3.1983),

рус. пісьменнік. Скончыў Мінскі пед. ін-т (1941). Друкаваўся з 1938. Аўтар аповесцяў пра падзеі Айч. вайны «Пабрацімы» (1955), «Дрэва дружбы» (1959), «У гарадку над Нёманам» (1973), «Дырэктар «зялёнай школы» (1975), п’есы «Сябры» (з В.Зубам, паст. 1958, выд. 1960), сцэнарыяў дакумент. фільмаў. Удзельнічаў у напісанні гісторыі мінскіх з-даў.

Тв.:

Юность пришла: Повести. Мн., 1977.

т. 2, с. 211

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

зало́г, ‑у, м.

1. Тое, што і заклад. Ён да таго цынічны, гэты Гайдач, што бярэ ў залог срэбныя і залатыя рэчы. Бядуля. Пасля сканчэння следства Танка выпусцілі да суда пад залог 200 злотых. У. Калеснік.

2. перан. Доказ, сведчанне, гарантыя чаго‑н. Залог дружбы. □ У шчырай адданасці Хв. Шынклера тэме чыгункі беларускія літаратары бачылі залог будучых поспехаў пісьменніка. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пацалу́нак, ‑нка, м.

Дакрананне вуснамі да каго‑, чаго‑н. як праяўленне любві, ласкі і пад. Гэта здарэнне, гэты агнявы пацалунак панны Ядвісі напоўніў .. [Лабановіча] шчасцем. Колас. [Міхась] зноў прытуліў .. [Тамару] да сябе, і іх вусны, гарачыя і сухія, зліліся ў доўгім пацалунку. Сіўцоў. Пасля першых пацалункаў і прывітальных слоў, сын.. сказаў: — А ты памаладзела, мама. Шамякін.

•••

Пацалунак Юды — здрадніцкі ўчынак пад маскай добразычлівасці, дружбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крышта́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Тое, што і крышталічны. Крыштальная каніфоль.

2. перан. Празрысты, светлы, чысты. Мне ногі змываюць крыштальныя росы. Колас. А рэчка .. пеніцца Крыштальнаю вадой. Кляшторны.

3. перан. Бездакорны, беззаганны (пра некаторыя дадатныя якасці чалавека, а таксама пра чалавека з такімі якасцямі). У п’есе «Канец дружбы» створан яскравы, глыбокі вобраз камуніста Карнейчыка — чалавека крыштальнага сумлення, высокай ідэйнасці і прынцыповасці, да канца адданага справе партыі. Казека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВАГАБЗАДЭ́ Бахтыяр Махмуд аглы

(н. 16.8.1925, г. Шэкі, Азербайджан),

азербайджанскі паэт. Нар. паэт Азербайджана (1984). Друкуецца з 1944. У ранняй, публіцыстычнай лірыцы (зб-кі «Мае сябры», 1949; «Вясна», 1950) услаўляе подзвіг народа ў Вял. Айч. вайне. Зб-кі вершаў і паэм «Песня дружбы» (1953), «Роздумы» (1959), «Не хачу спакою» (1970), «Мы на адным караблі» (1983, Дзярж. прэмія СССР 1984) і інш. прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Аўтар драм. паэмы «Ноч разлукі» (1959).

т. 3, с. 427

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБУЛЬГАСА́Н

(сапр. Алекперзадэ Абульгасан Алібаба аглы; 12.3.1906, с. Баскал, Азербайджан — 1986),

азербайджанскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Азербайджана (1979). Скончыў Бакінскі пед. ін-т (1932). Раманы «Свет разбураецца» (1933), «Бастыёны дружбы» (кн. 1—4, 1950—70), «Садагат» (1979) і інш. сюжэтна звязаны з падзеямі рэвалюцыі, грамадз. і Вял. Айч. войнаў. Аўтар сатыр. аповесці «Унукі старой Тамашы» (ч. 1—3, 1957—69), шматлікіх апавяданняў.

Тв.:

Бел. пер. — Унукі старой Тамашы. Мн., 1962.

т. 1, с. 48

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Clara pacta claros faciunt amicos

Ясныя ўмовы ствараюць добрых сяброў.

Ясные условия создают добрых друзей.

бел. Лік дружбе не шкодзіць. Дружба дружбай, а грашам рахунак.

рус. Честная плата, верная дружба. Дружба дружбой, а табачок врозь. Счёт чаще ‒ дружба слаще. Счёт дружбе не помеха. Чаще счёт ‒ дружба крепче. Счёт дружбы не портит.

фр. Les bons comptes font les bons amis (Хороший счёт делает/создаёт хороших друзей). Ami jusqu’à la bourse (Друг ‒ до кошелька).

англ. Short reckonings make long friends (Короткий счёт удлиняет дружбу).

нем. In Geschäftssachen hört die Freundschaft auf (В сделках дружба прекращается).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)