метамарфічная горная парода, якая характарызуецца дробнай зярністасцю і тонкай сланцаватасцю.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
караба́ціцца, ‑ціцца; незак.
Станавіцца карабатым; скрыўляцца, выгінацца. Фанера карабаціцца. □ [Кніга] ляжала на стале, і тонкая папяровая вокладка пачынала жоўкнуць, карабаціцца — ад сонца і дробнай, што пыл, салёнай імжы.Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фанабэ́рлівы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і фанабэрысты. Шырока і ўсебакова вядзецца крытыка фанабэрлівай дробнай шляхты ў «Паўлінцы».Ярош.Гледачы спачувалі прывабнай Паўлінцы, ад душы смяяліся з фанабэрлівай пыхі Быкоўскага.Рамановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аўдо́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
1. Начная птушка атрада сеўцападобных з шэра-пясчаным апярэннем, якая сустракаецца на поўдні Беларусі.
2.Абл. Назва невялікай азёрнай рыбкі; род дробнай плоткі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
брусні́чнік, ‑у, м.
Зараснік дробнай кустовай расліны, на якой растуць брусніцы. Пад ялінамі быў сухі ўзгорак, на якім густа разрасліся верасы, папараці і бліскучы бруснічны.Лынькоў.Кропелькамі крыві стракацяць у бруснічніку кіслыя ягадкі.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перако́нанасць, ‑і, ж.
Цвёрдая ўпэўненасць у чым‑н.; перакананасць. [Старшыня:] — Адно толькі трэба: жывое жаданне, цвёрдая пераконанасць у перавазе калектыўнай формы гаспадаркі над старой, распыленай, дробнай.Колас.[Антона] здзівілі не словы, а іх інтанацыя, пераконанасць Клаўдзі.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кетгу́т
(англ. catgut)
ніці з кішак дробнай рагатай жывёлы, якія выкарыстоўваюць пры хірургічных аперацыях для ўнутраных швоў і перавязкі сасудаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АКА́ТЫШЫ,
трывалыя, аднароднага саставу і аднолькавага памеру абпаленыя шарыкі з дробнай пылападобнай жал. руды ці танказдробненага канцэнтрату. Атрымліваюць пры акатванні. Бываюць неафлюсаваныя і афлюсаваныя (з дабаўкай флюсу). Жалезарудныя акатышы змяшчаюць 57—69% жалеза ў форме аксідаў, выкарыстоўваюцца ў доменнай вытв-сці; металізаваныя (30—95% адноўленага жалеза) у вытв-сці якаснай сталі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭ́ПАВЫЯ ТКАНІ́НЫ, крэп,
група тканін з дробнай шурпатасцю на паверхні. Вырабляюць з нітак вялікай (крэпавай) круткі палатняным, дробнаўзорыстым ці спец. (крэпавымі) перапляценнямі. Найб. пашыраны шаўковыя К.т. — крэпдэшын, крэп-шыфон, крэп-жаржэт, крэп-сацін. Бываюць таксама шарсцяныя, баваўняныя, са штучных і сінт. нітак. Крэп добра драпіруецца і мала змінаецца. Выкарыстоўваюць для шыцця жаночых сукенак і касцюмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРГА́Нзвычайны,
або атлантычны (Belone belone), рыба сям. сарганавых атр. сарганападобных. Трапляецца ў Чорным і Балтыйскім морах.
Даўж. да 90 см, маса 300—400 г. Цела доўгае, тонкае, сківіцы выцягнутыя, звычайна з клыкападобнымі зубамі. Нераст у прыбярэжнай зоне, сярэдняя пладавітасць каля 15 тыс. ікрынак. Ікрынкі прымацоўваюцца да водарасцей. Корміцца дробнай рыбай. Аб’ект мясц. промыслу.