грузавое драўлянае паруснае судна з шырокімі і высока прыўзнятымі кармой і носам; распаўсюджаны ў Паўд.-Усх. Азіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
качу́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
1.Драўлянае кола, якое качаюць дзеці дзеля забавы. Пасярэдзіне зялёнай вулкі Мы ганялі некалі качулкі.Панчанка.
2. Драўляны прадмет цыліндрычнай формы, з дапамогай якога ставяць у печ і выцягваюць з яе вялікія чыгуны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мацава́ннен.
1. (дзеянне) Beféstigung f -, -en;
2.горн. Hálterung f -, Ábspreizung f -, -en; Zímmerung f -, -en (драўлянае);
3. (лыжнае) Bíndung f -, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Лятэрачка ’драўлянае маленькае колца калаўрота, якое знаходзіцца побач са шпулькай і перадае ёй руханне вялікага кола’ (рас., Шатал.). З мутэрачка < польск.muterka < ням.Mutter ’гайка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
крэ́сла, -а, мн. -ы, -сел і -слаў, н.
1. Прадмет мэблі звычайна са спінкай, прызначаны для сядзення аднаго чалавека.
Драўлянае к.
Расставіць крэслы вакол стала.
2. Прадмет мэблі з мяккай абіўкай і ручкамі-падлакотнікамі.
Мяккае к.
К.-ложак.
3.перан. (звычайна з азначэннем). Месца работы, пасада (разм.).
Заняць міністэрскае к.
|| памянш.крэ́сельца, -а, мн. -ы, -аў, н. (да 1 і 2 знач.).
|| прым.крэ́сельны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Лютэрка (ж.) ’драўлянае маленькае колца калаўрота, якое знаходзіцца побач са шпулькай і перадае ёй рух вялікага кола’ (в.-дзв., Шатал.). Да мутэрка (гл.). Параўн. таксама літэрка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВАСКАБО́ЙНЯ,
майстэрня для прыгатавання воску і вырабу з яго рэчаў, пераважна свечак. На Беларусі вядома з 16 ст. Звычайна невял. драўлянае збудаванне з каменнай або цаглянай печчу, у якую ўмуроўвалі кацёл для плаўкі воску. Расплаўлены воск выцякаў па спец. латаку і запаўняў разнастайныя формы. Свечкі рабілі абліваннем або аблепліваннем кнота воскам, працягваннем кнота праз ванну з воскам, адліўкай, прасаваннем. Паводле дакументаў 16—18 ст., васкабойні існавалі ў Полацку, Мінску, Оршы, Слуцку і інш. гарадах, мястэчках, фальварках, манастырах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОРТ (англ. court),
пляцоўка для гульні ў тэніс, якая раздзелена сеткай на 2 роўныя ч. і размечана лініямі. Для адзіночнай гульні мае памеры 23,77 × 8,23 м; для парнай — 23,77 × 10,97 м. Памеры са свабоднай прасторай павінны быць не менш за 36 × 18 м (звычайна 40 × 20 м). Выш. сеткі над сярэдняй лініяй 0,91 м, каля слупоў 1,07 м. Мае гліна-пясчаны грунт, можа мець травяное, драўлянае, коркавае, асфальтавае ці бетоннае пакрыццё. Абносіцца загараджальнай сеткай для затрымання мяча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мітэрка ’драўляны блок, колца, якія прыводзяць у рух катушку ў калаўроце’ (Касп.; міёр., Шатал.), ’драўлянае колца для замацавання шпулькі’ (прасл., Сл. ПЗБ), ’гайка на вінце’ (Нас.). Да му́тра (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
РА́ЛА,
старажытная ворыўная прылада, папярэдніца сахі і плуга. Пашырана ва ўсіх земляробчых народаў. Складалася з рабочай часткі — ральніка, на канец якога насаджваўся жал. наральнік, градыля (дышля) і ручак для кіравання. Паводле канструкцыі падзяляліся на Р. з полазам і без яго, прама- і крываградзільнае, якія ў сваю чаргу мелі шэраг варыянтаў. Ва Усх. Еўропе Р. паявілася ў 1-й пал. 1-га тыс.н.э. Самае стараж. на Беларусі Р. знойдзена каля в. Капланавічы Клецкага р-на Мінскай вобл., якое належала плямёнам зарубінецкай культуры.