1. Навукова пастаўлены дослед. Ставіць эксперымент. □ Нядаўна вучоныя правялі эксперымент: перасялілі пяць зуброў на ўзбярэжжа Беразіны.«Маладосць».
2. Спроба ажыццявіць што‑н. якім‑н. чынам. Следчы быў задаволены сваім псіхалагічным эксперыментам — не кожнага ж можна ўзяць суровасцю, пагрозамі.Сабаленка.[Кліент:] — Усё рабілася так, быццам праводзілі эксперымент на выпрабаванне маіх не рваў.«Звязда».
[Лац. experimentum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эксперыме́нт
(лац. experimentum = вопыт, практыка)
1) навукова пастаўлены дослед (напр. правесці э.);
2) спроба ажыццявіць што-н. (напр. смелы э.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ПА́ЎЛАЎ (Іван Пятровіч) (26.9.1849, г. Разань, Расія — 27.2.1936),
расійскі фізіёлаг, стваральнік вучэння пра вышэйшую нервовую дзейнасць. Акад. Пецярбургскай АН (1907, чл.-кар. 1901), акад.АНСССР (1925). Ганаровы чл.АН і навук. т-ваў многіх краін. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1875) і Медыка-хірург. акадэмію (1879). Працаваў у ёй і фізіял. лабараторыі пры клініцы С.П.Боткіна. З 1890 праф., заг. кафедры Ваенна-мед. акадэміі, адначасова з 1891 узначальваў аддзел Ін-та эксперым. медыцыны. З 1925 дырэктар Фізіял. ін-та АНСССР. Навук. працы па фізіялогіі кровазвароту і стрававання. Распрацаваў новыя метады эксперым. даследаванняў: хранічны дослед на жывёлах, дослед з уяўным кармленнем, аперацыю малога страўніка з захаваннем яго інервацыі і інш. Даследаваў нерв. механізмы рэгуляцыі крывянога ціску, даказаў наяўнасць асобнай нерв. рэгуляцыі дзейнасці сэрца, якая залежыць ад змены абмену рэчываў у сардэчнай мышцы. Стварыў вучэнне аб трафічнай функцыі нерв. сістэмы. У працах па фізіялогіі стрававання высветліў, што дзейнасць стрававальнага тракту рэгулюецца карой вял. паўшар’яў галаўнога мозга; у працах па вышэйшай нерв. дзейнасці метадам умоўных рэфлексаў даказаў, што ў аснове псіхічнай дзейнасці ляжаць фізіял. працэсы ў кары галаўнога мозга. Распрацаваў вучэнне пра другую сігнальную сістэму, адкрыў з’яву тармажэння ў кары галаўнога мозга, стварыў вучэнне пра сон, тыпы нерв. дзейнасці, ахоўнае тармажэнне і інш. Даследаванні П. па фізіялогіі вышэйшай нерв. дзейнасці зрабілі вял. ўплыў на развіццё фізіялогіі, медыцыны, псіхалогіі, педагогікі. Нобелеўская прэмія 1904.
Тв.:
Полн. собр. соч.Т. 1—6. 2 изд. М., 1951—52;
Двадцатилетний опыт объективного изучения высшей нервной деятельности (поведения) животных. М., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЙКЕЛЬСАН, Майкелсан (Michelson) Альберт Абрахам (19.12.1852, г. Стшэльна, Польшча — 9.5.1931), амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1882). Замежны ганаровы чл.АНСССР (1926). Скончыў Ваенна-марскую акадэмію ЗША (1873), дзе працаваў у 1875—79. У 1883—1929 у розных ВНУ ЗША. У 1923—27 прэзідэнт Нац.АН ЗША. Навук. працы па оптыцы і спектраскапіі. Сканструяваў дакладныя спектраскапічныя прылады (інтэрферометр М., эшалон М.), выканаў шэраг эксперыментаў па вызначэнні скорасці святла і залежнасці яе ад руху Зямлі (гл.Майкельсана дослед). Правёў дакладнае вызначэнне даўжыні метра ў даўжынях хваль чырвонай спектральнай лініі кадмію, сканструяваў зорны інтэрферометр для вызначэння вуглавых дыяметраў зорак. Нобелеўская прэмія 1907.
Літ.:
Джефф Б. Майкельсон и скорость света: Пер. с англ.М., 1963.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСТО́КАЎ (Аляксандр Хрыстафоравіч) (27.3.1781, г. Кінгісеп, Эстонія — 20.2.1864),
рускі філолаг і паэт.Акад. Пецярбургскай АН (1841). Еўрап. вядомасць Вастокаву прынеслі «Разважанні пра славянскую мову» (1820). У «Апісанні рускіх і славенскіх рукапісаў Румянцаўскага музеума» (1842) даў палеагр. і лінгвістычную характарыстыку 473 рукапісаў розных слав. рэдакцый. У 1843 выдаў помнік 11 ст. «Астрамірава евангелле» з лінгвістычнымі каментарыямі і слоўнікам. Аўтар зб-ка «Спробы лірычныя і іншыя дробныя творы ў вершах» (ч. 1—2, 1805—06), «Слоўніка царкоўнаславянскай мовы» (т. 1—2, 1858—61), «Граматыкі царкоўнаславянскай мовы» (1863) і інш. «Дослед пра рускае вершаскладанне» (1812) — адно з першых навук. даследаванняў сістэмы рус. танічнага вершаскладання.
Тв.:
Стихотворения. Л., 1935.
Літ.:
Булахов М.Г. Восточнославянские языковеды: Биобиблиогр. словарь. Мн., 1976. Т. 1. С. 63—70.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
versúchsweiseadv як до́след, у я́касці до́следу;
j-n ~ ánstellen прыня́ць каго́-н. з выпрабава́льным тэ́рмінам
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ІНДУ́КЦЫЯ (ад лац. inductio навядзенне, стымуляванне) у логіцы, спосаб разважання (розумазаключэння) і метад даследавання, пры якіх агульныя вывады робяцца на аснове ведаў аб адзінкавых фактах. Пытанні тэорыі І. сустракаюцца ў працах Арыстоцеля, імі займаліся прадстаўнікі эмпірычнага прыродазнаўства 17—18 ст. Значны ўклад у распрацоўку тэорыі І. зрабілі Ф.Бэкан, Г.Галілей, І.Ньютан, Дж.С.Міль, Дж.Гершэль. Шырока выкарыстоўваецца пры пабудове пэўных тэорый у біялогіі, фізіцы, матэматыцы (гл.Матэматычная індукцыя) і інш. Індуктыўнае заключэнне заўсёды імавернае, але калі яно ісціннае, то нясе ў сабе новыя веды. Таму індуктыўнае заключэнне патрабуе дадатковых сродкаў пазнання, прымяненне якіх і вырашае пытанне аб ісціннасці канчатковых вывадаў. Адрозніваюць І. поўную і няпоўную. Поўная І. ўяўляе сабой вывад агульнага палажэння пра клас увогуле на аснове разгляду ўсіх яго элементаў; яна дае дакладны вывад. Пры няпоўнай І. агульны вывад робіцца на аснове разгляду часткі прадметаў пэўнага класа. Гэты вывад не поўны, а таму не зусім дакладны, патрабуе далейшага даследавання інш. метадамі (гл.Аналіз, Сінтэз, Дослед, Дэдукцыя).