Сасо́к ’знешняя частка малочнай залозы млекакормячых і чалавека ў выглядзе шышачкі, з якой дзіцё ссе малако’ (ТСБМ; в.-дзв., Сл. ПЗБ). Рус. сосо́к ’тс’, ст.-чэш. sesek, славац. sosok, sosec, ст.-слав. съсьць ’сасок’, ст.-рус. съсъкъ, съсъ ’сасок’. Да прасл. *sъsati ’ссаць’. Гл. Фасмер, 3, 725; Махэк₂, 538.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

child [tʃaɪld] n. (pl. children)

1. дзіця́, дзіцё; дзіцяня́, дзіцянё

2. няво́пытны, недасве́дчаны, неспрактыкава́ны чалаве́к

3. дзе́цішча; дзіця́;

a child of the 80s дзіця́ васьмідзяся́тых (гадо́ў)

♦

a child’s play про́стая спра́ва;

be with child dated чака́ць дзіця́, быць цяжа́рнай

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

шмана́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., без дап., на каго-што і з дадан. сказам.

У выразе: (і) не шманае — не звяртае ніякай увагі, не рэагуе на каго‑, што‑н., захоўвае поўны спакой. — І дзе ты гэтак налупіўся, Каб ты смалы ўжо быў напіўся. Ото натура! — жонка лае, А ён [Міхал] смяецца, не шманае. Колас. — Старэйшы [сын] і не шманае, што заўтра на вайну пойдзе, а меншы — дзіцё... Чарнышэвіч. І не шманаюць [жывёлы], што плывуць. Вада, а страху — ані знаку. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ляжа́нка, ліжа́нка ’прыпек, запечак, нары; месца, прыстасаванае для ляжання’, ’грубка’, ’верхняя планка ў драбіне воза’, ’ляжак-калаўрот’, ’логава звера’, ле́жанка ’гультай’, ’распешчанае дзіцё’ (Нас., ТСБМ, Бяльк., Шат., Уладз., Мат. Гом.; КЭС, лаг.). Укр., рус. лежанка ’бочка-ляжанка’. Прасл. ležanъka (Трубачоў, Эт. сл., 14, 160–161). Да ляжа́ць (гл.). Аб суфіксе — Сцяцко (Афікс. наз., 28–29).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лузга́н 1, лузгане́ц, лузга́нік, лузга́нчык ’вялікі спелы арэх, які сам выпадае са шкарлупіны’ (Нас., Дразд., Гарэц.; мсцісл., Мат. Маг.), лузганнё ’ачышчаныя, поўныя арэхі’ (Нас.). Да лузга́ць (гл.). Гл. таксама лузан і лузаць.

Лузга́н 2 ’дзіцё з поўным і чыстым тварам’ (Нас.), лузка́н ’тоўсты чалавек’ (Бяльк.), лузканнё ’здаровыя дзеці’ (Юрч. Вытв.) — у выніку семантычнага пераносу з лузга́н 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мармы́ль ’бурклівы мядзведзь, чалавек’, ’маўклівы чалавек’ (Касп., Нас., Некр.), ’маўклівы чалавек’ (клім., Мат. Маг.), мармылёк ’капрызнае дзіцё’ (Нас.), лун. мормы́ль ’мармытун, які гаворыць сам з сабой’ (Шатал.), мормэ́ля, мэрмэ́ля ’тс’ (ТС), мармы́ля ’нелюдзень’, ’той, хто незразумела гаворыць’ (докш., Янк. Мат.). Балтызм. Параўн. літ. murmùlis, murmuiỹs ’той, хто няясна гаворыць, бурчыць’ < murmė́ti, marmė́ti ’мармытаць, няясна гаварыць’ (Лаўчутэ, Балтызмы, 120).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераня́ць ’перахапіць, падхапіць у час руху; засвоіць, запомніць; запазычыць’, трак. ’захварэць на панос’, віл. ’прыняць дзіцё пры родах’ (ТСБМ, Гарэц., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС). Укр. перейня́ти, переня́ты, перея́ти ’пераймаць, перахопліваць, пераняць’, рус. переня́ть ’пераняць, перахапіць’, пск. ’сустракаць ля брамы свайго дома’, польск. przejąć, przejmać ’узрушыць; прысвоіць, успадкаваць; перахапіць’. Паўночнаславянскае. Да прасл. *per‑jęti. Гл. таксама пераймаць, узяць і ‑няць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

grubieć

grubi|eć

незак.

1. таўсцець;

dziecko ~ało od słodyczy — дзіцё таўсцела ад салодкага;

2. грубець, шурпацець, станавіцца шорсткім;

3. (пра голас) станавіцца нізкім; грубець

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

я́слі, ‑яў; адз. няма.

1. Кармушка для жывёлы ў выглядзе адкрытай драўлянай скрынкі на ножках або рашоткі, нахільна прымацаванай к сцяне. Зося хутка ўправілася з канём: распрагла, напаіла, завяла ў хлеў і падкінула ў яслі ахапак свежага дзяцельніку. Гартны. [Каня] вабіў да сябе цёплы хлеў з яслямі, поўнымі мурожнага сена. Новікаў.

2. Выхаваўчая ўстанова для дзяцей узростам да трох гадоў. Дзіцячыя яслі. □ [Маці:] А я ў полі прыбіраю Жыта ў перавяслы Ды сама сябе пытаю: Як мой сын у яслях? Колас. Сваю Настачку — Дзіцё тое — Нясу ў яслі я Раніцою. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

squall

I [skwɔl]

n.

1) шквал -у m., віхо́р ві́хру m.

2) informal кло́паты pl., бяда́ f.

II [skwɔl]

1.

v.i.

1) крычэ́ць, гарла́ніць, гарлапа́ніць

2) вішчэ́ць

The baby squalled — Дзіцё вішчэ́ла

2.

n.

1) крык -у m., гарла́ньне n.

2) віск -у m., вішчэ́ньне n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)