ВАЙЦЯХО́ЎСКІ (Wojciechowski) Станіслаў (15.6.1869, г. Каліш, Польшча — 9.4.1953),
дзяржаўны і палітычны дзеяч Польшчы. Адзін з заснавальнікаў Польскай сацыяліст. партыі (1892). У 1919—20 міністр унутр. спраў, у 1922—26 прэзідэнт Польшчы (адхілены ад улады ў выніку перавароту на чале з Ю.Пілсудскім). Праф.Гал. школы сельскай гаспадаркі (1926—39). Аўтар прац «Кааператыўны рух у Англіі» (1907), «Кааперацыя ў яе гістарычным развіцці» (1923).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́КАРАЎ Валерый Іванавіч (25.6.1950, г. Бугульма, Татарстан),
дзяржаўныдзеяч Рэспублікі Беларусь. Канд.тэхн.н. (1987). Скончыў Уфімскі нафтавы ін-т (1974). У 1974—87 на працы ў галіне нафтагазаздабыўной прам-сці; у т. л.гал. інжынер — нам.ген. дырэктара вытв. аб’яднання «Беларусьнафта». З 1989 першы нам.ген. дырэктара, ген. дырэктар ВА «Беларусьнафта». З 1994 в.а. нам. прэм’ер-міністра, нам. прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мужм.
1. Mann m -(e)s, Männer, Éhemann m; Gemáhl m -s, -e, Gátte m -n, -n (высок.);
2. (дзеяч):
муж наву́кі Geléhrte (sub) m -n, -n;
дзяржа́ўны муж Stáatsmann m -(e)s, -männer
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
БУЖЫ́НСКІ Станіслаў Антоні (27.4.1701—15.5.1775),
дзяржаўныдзеяч Рэчы Паспалітай. Скарбнік смаленскі, з 1732 інстыгатар (пракурор) ВКЛ, пісар Трыбунала ВКЛ, пасол на сеймы. З 1750 кашталян брэсцкі, у 1752—63 кашталян смаленскі, староста краснасельскі. Падтрымліваў Чартарыйскіх. Пасля смерці жонкі адмовіўся ад грамадскай дзейнасці, уступіў у ордэн езуітаў. Сабраў для апублікавання важнейшыя пастановы сеймаў Польшчы і Рэчы Паспалітай да сярэдзіны 18 ст. (выдадзены ў 1765 яго сынам Т.Бужынскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАДО́ЛЬЁ (Badoglio) П’етра (28.9.1871, Грацана-Манферата, правінцыя П’емонт, Італія — 31.10.1956),
дзяржаўны і ваенны дзеяч Італіі, маршал (1926). Галоўнакамандуючы італьян. войскамі ў італа-эфіопскай вайне 1935—36, пасля захопу Эфіопіі віцэ-кароль (1936—37). Удзельнік дзярж. перавароту 25.7.1943, які прывёў да падзення фаш. дыктатуры Б.Мусаліні. У 1943—44 прэм’ер-міністр. Урад Бадольё 3.9.1943 у Касібілі падпісаў з антыфаш. кааліцыяй дагавор аб ваенным перамір’і і 13.10.1943 абвясціў вайну Германіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРТЭ́ГА СААВЕ́ДРА (Ortega Saavedra) Даніэль (н. 11.11.1945, г. Ла-Лібертад, Нікарагуа),
дзяржаўны, палітычны і ваенны дзеяч Нікарагуа. Прэзідэнт Рэспублікі Нікарагуа ў 1985—90. З 1962 удзельнік барацьбы супраць дыктатуры Самосы, з 1965 чл.Нац. Кіраўніцтва Сандзінісцкага фронту нац. вызвалення (СФНВ), у 1966—67 камандуючы Цэнтр. фронтам партыз. атрадаў. У 1975—79 адзін з кіраўнікоў узбр. сіл СФНВ. У 1981—85 каардынатар Кіруючага савета ўрада Нац. адраджэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў Сямён Варфаламеевіч (27.4.1880, в. Мамкіна Смаленскай вобл., Расія — 8.6.1955),
дзяржаўныдзеячБССР. У 1918 нам. старшыні, старшыня выканкома Зах. вобласці (камуны). Пры абвяшчэнні БССР увайшоў у склад Часовага рабоча-сял. ўрада Беларусі (камісар унутр. спраў), разам з інш. членамі ўрада падпісаў Маніфест Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі. У 1919 чл.ЦВКЛіт.-Бел. ССР. Са жн. 1919 на парт., сав. і гасп. рабоце ў РСФСР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЯЛЁЎ Павел Дзмітрыевіч (19.1.1788, Масква — 26.11.1872),
дзяржаўныдзеячРас. імперыі, удзельнік войнаў 1812 і руска-тур. 1828—29. З 1835 нач. V Аддзялення імператарскай канцылярыі («штаба па сялянскай частцы»), з 1837 — 1-ы міністр дзярж. маёмасцей. Прыхільнік абмежавання і лібералізацыі феад.-прыгонніцкіх адносін. У 1830—50 правёў рэформу дзярж. вёскі, ініцыіраваў інвентарную рэформу 1840—50. У 1856 адхілены ад спраў і адпраўлены паслом у Францыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ СЫ (?—208 да н.э.),
дзяржаўныдзеячстараж. Кітая. Першы саветнік імператара Цынь Шыхуандзі [221—210 да н.э.]. Праводзіў палітыку ўзмацнення цэнтр.дзярж. улады. Пры Л.С. праведзена уніфікацыя іерогліфаў. Прыхільнік філас. школы легістаў, праціўнік канфуцыянства (па яго ініцыятыве ў 213 да н.э. спалена канфуцыянская л-ра, пахаваны жывымі 460 вучоных). Пры імператару Эр Шыхуане [209—207 да н.э.] абгавораны сваімі ворагамі пры двары, пакараны смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТСО́Н Герман Пятровіч (1896, Вальміерскі р-н, Латвія — 16.6.1938),
дзяржаўныдзеячБССР. З 1918 у органах дзяржбяспекі. У жн. 1931 — крас. 1932 старшыня Дзярж.паліт. ўпраўлення БССР, адначасова паўнамоцны прадстаўнік АДПУ пры СНКСССР па БССР і нач. асобага аддзела БВА. З 1932 паўнамоцны прадстаўнік АДПУ пры СНК у Татарыі, з 1935 на гасп. рабоце. 19.7.1937 арыштаваны, прыгавораны да пакарання смерцю. Рэабілітаваны ў 1988.