Разм. Які мае адносіны да кіно, кінематаграфіі. У кают-кампаніі сёння кіношны дзень: цікавей і прасцей паглядзець кінафільм там.М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СІНА́ТРА (Sinatra) Фрэнк, сапр. імя Фрэнсіс Альберт; 12.12.1915, г. Хобакен, штат Нью-Джэрсі, ЗША — 1998),
амерыканскі эстрадны спявак, кінаакцёр. У 1936 узначаліў створаны ім вак. ансамбль «Хобакенская чацвёрка». З 1939 саліст джазавага аркестра Х.Джэймса, аркестра пад кіраўніцтвам Т.Дорсі. У 1940—70-я г. выступаў з буйнымі амер. джазавымі аркестрамі, у т. л. пад кіраўніцтвам Дз.Элінгтана. Яго выканальніцкі стыль разнастайны: ад інтымнай манеры «крулінг» да «свінга». У рэпертуары сентыментальныя балады, песні з мюзіклаў, папулярныя песні амер. кампазітараў Дж.Стайна, Б.Бакрака, Р.Мак-Кэна і інш. З 1941 здымаўся ў кіно (больш за 40 фільмаў), у т. л. «Ночы Лас-Вегаса», «Дом, у якім я жыву», «Ад сёння і на векі вечныя» (абодва прэмія «Оскар»), «Чалавек з залатой рукой», «Дэтэктыў», «Першы смяротны грэх». Рэжысёр фільма «Толькі храбрэц» (1964). Меў уласную грамафонную кампанію. Спец. прэмія «Оскар» 1971.
з вас сёння нале́жыць — с вас сего́дня причита́ется
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дабрэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.
Станавіцца лепшым, больш добрым. Маці не адступалася ад свайго, не дабрэла, а ўгаворвала і ўгаворвала, каб я пайшоў да цёткі Лісаветы.. сёння.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папрыраста́ць, ‑ае; зак., дачаго і без дап.
Прырасці, зрасціся з чым‑н. — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. — Юрка! Ленту! Што гэта сёння як папрырасталі ўсе?..Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
першама́йскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да свята Першага мая. Першамайская дэманстрацыя. Першамайскія ўрачыстасці. Першамайскія падарункі. □ Сёння ў першамайскай калоне горда крочаць побач былыя воіны і партызаны.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазнава́та,
1.Прысл.да пазнаваты.
2.безас.узнач.вык. Аб даволі познім часе. [Алесь:] — Я як-небудзь іншым разам зайду, а то, па праўдзе сказаць, сёння пазнавата ўжо.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КО́РБАН Уладзімір Іванавіч (25.8.1910, г. Барань Аршанскага р-на Віцебскай вобл. — 30.11.1971),
бел. пісьменнік. Засл. дз. культ. Беларусі (1970). Працаваў на заводах у Барані, Ленінградзе, Лідзе, Оршы, у 1952—71 у час. «Вожык» (з 1967 гал. рэдактар). Друкаваўся з 1946. Аўтар баек, сатыр. і гумарыстычных вершаў, вершаваных фельетонаў (зб-кі «Мы іх ведаем», 1950; «Байкі», 1953; «З вецярком», 1957; «Свінні ў рэпе», 1968 і інш.), апавяданняў і гумарэсак (зб. «Да цешчы на бліны», 1963, і інш.), кніг для дзяцей («Янка і санкі», 1957; «Пра жывёл і пра звяроў», «Учора, сёння і заўжды», абедзве 1963; «Суседні двор», 1967, і інш.). Яго творы вылучаюцца актуальнасцю тэматыкі, сатыр. вастрынёй, маст. прастатой. Пераклаў на бел. мову паасобныя творы І.Крылова, Л.Украінкі, С.Алейніка, Т.Масэнкі і інш.