уе́жна, безас. у знач. вык.

Дастаткова, багата ежы. Мядзведзю на сонцы ўлежна, Уежна каля раёў. Барадулін. Хоць не ўежна, дык улежна. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

dostatecznie

1. даволі; досыць; дастаткова;

2. здавальняюча (адзнака)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

даво́лі, прысл.

1. (у спалучэнні з прым. або прысл.). У значнай ступені, у вялікай колькасці.

Прыйшлося дабірацца д. доўга.

2. безас., у знач. вык. Дастаткова, колькі трэба.

Дома ўсяго д.

3. безас. з інф. або з Р. Хопіць, досыць, пара спыніць.

Д. слоў, справа патрэбна!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ІЗАЛЯВА́НЫ ПУНКТ,

пункт некаторага мноства, у дастаткова малым наваколлі якога няма інш. пунктаў гэтага мноства. Напр., пункт O(0,0) — І.п. крывой y​2 = x​4 − 4x​2 Гл. таксама Асаблівы пункт.

Да арт. Ізаляваны пункт.

т. 7, с. 174

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

во́бмаль, прысл.

Разм. Не зусім дастаткова; малавата. Папяросы бацька круціць тоненькія — махоркі ў кааператыве вобмаль. Чорны. [Мацей:] — Я.. збіраўся, ведаеш, напісаць, ды ўсё часу гэтага вобмаль. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

fairly [ˈfeəli] adv.

1. справядлі́ва, сумле́нна

2. даво́лі, дастатко́ва;

He is still fairly young. Ён яшчэ даволі малады.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

starczyć

starczy|ć

зак. хапіць;

starczyć! — хопіць!; досыць!; дастаткова!

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ІЗАХРО́ННАСЦЬ ВАГА́ННЯЎ,

незалежнасць перыяду ўласных ваганняў якой-н. вагальнай сістэмы ад амплітуды гэтых ваганняў. Характэрна для лінейных сістэм (у нелінейных сістэмах, напр., у маятніка пазіраецца пры дастаткова малых амплітудах). На І.в. заснавана работа прылад вымярэння часу (гадзіннікаў, хранометраў і інш.).

т. 7, с. 178

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЯСЦО́ВЫ КЛІ́МАТ, мезаклімат,

клімат параўнальна невял. і дастаткова аднароднай тэрыторыі, якую можна здавальняюча характарызаваць звесткамі адной метэастанцыі (напр., клімат асобнага ляснога масіву, марскога ўзбярэжжа, невял. горада). Асаблівасці М.к. выяўляюцца звычайна ў прыземным слоі паветра, да выш. некалькіх соцень метраў. Да з’яў М.к. адносяцца мясцовыя вятры.

т. 11, с. 80

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

lack​2 [læk] v. не мець, нестава́ць, не мець дастатко́ва (чаго́-н.);

He lacks confidence. Яму не хапае ўпэўненасці.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)