1. Які мае высокую арганізацыю, высокае развіццё; дасканалы. Высокаарганізаваная матэрыя.
2. Які ўмее добра арганізаваць сваю работу, наладзіць самадысцыпліну; дзелавіты, свядомы. Высокаарганізаваная асоба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІЗАМАРФІ́ЗМу геалогіі, уласцівасць розных, але блізкіх паводле хім. саставу рэчываў крышталізавацца ў аднолькавых структурах пры адным тыпе хім. сувязі. Падзяляецца на віды — дасканалы і недасканалы (абмежаваны) і шэраг тыпаў — ізавалентны, гетэравалентны, палярны, кампенсацыйны, індукцыйны і інш. Законы І. тлумачаць складаны хім. састаў большасці мінералаў, асабліва з групы сілікатаў, размеркаванне рэдкіх элементаў у горных пародах і рудах. Напр., большая ч. ітрыю і рэдкіх зямель змяшчаецца ў апатыце, сфене і флюарыце, дзе ізаморфна яны замяшчаюць кальцый. Прыкладам дасканалага І. з’яўляюцца мінералы пераменнага саставу, якія даюць неперарыўныя рады: плагіяклазы, скапаліты, вальфраміты і інш.
give a blow-by-blow descriptioninfml падрабя́зна апі́сваць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Рары́тус ’асалода’ (воран., Сл. рэг. лекс.). З акцэнтаваннем значэння ’надзвычайны, якасны’, праз польск.rarytas ’рэдкая рэч’ ці непасрэдна з лац.rāritās ’рэдкасць, малая колькасць’, rārus ’рэдкі, дасканалы, гатунковы, надзвычайны’, у адрозненні ад рарытэт, што праз ням.Rarität ’рэдкасць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мнагагра́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае некалькі граней. Мнагагранны вугал.
2.перан. Які ахоплівае розныя бакі чаго‑н.; рознабаковы. Як дасканалы твор мастацтва паэма «Сымон-музыка» мнагагранная ў сваім змесце.Перкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ДАХ (ням. Dach праз польск. dach),
канструкцыйная сістэма перакрыцця і пакрыцця верхняй ч. пабудовы. Д. традыц. жылых і гасп. сялянскіх пабудоў называюць страхой. На Беларусі са старажытнасці вядомы Д. каркаснай і вянковай канструкцыі. Сярод тыпаў каркасных Д. найб.дасканалы кроквенны, з паяўленнем якога свабодныя ад нагрузкі шчыты набылі значэнне важных элементаў арх. дэкору. Акрамя 2-схільных і пірамідальных формаў з 16 ст. пачалі пашырацца вальмавыя (з залобкамі, прычолкамі, дымнікамі) і 3-схільныя, а з 17 ст. — ламаныя, ярусныя, мансардавыя Д. Для класіцыстычных пабудоў характэрны Д. невысокія, з франтонамі. Найб. пашыраны матэрыял пакрыцця — дранка, гонта, чарапіца, бляха, шыфер. У сучасным індустр. буд-ве часцей выкарыстоўваюць плоскі Д., сумешчаны з жалезабетоннымі панэлямі перакрыцця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
gänzlich
1.a по́ўны, даскана́лы
2.adv ца́лкам, зусі́м
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
генія́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Надзелены геніем (у 1 знач.); выключна адароны, таленавіты. Янка. Купала быў першым, хто чуццём геніяльнага мастака разгадаў у Багдановічу выдатнага паэта.Майхровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАНВЕ́РТАРНЫ ПРАЦЭ́С працэс ператварэння вадкага чыгуну ў сталь прадзіманнем яго ў канвертары газамі, якія змяшчаюць кісларод, або тэхнічна чыстым кіслародам. Адбываецца без дадатковага награвання, бо ў выніку акіслення прымесей чыгуну (вугляроду, крэмнію, марганцу, фосфару) вылучаецца цяпло, дастатковае для падтрымання металу ў вадкім стане на працягу ўсяго працэсу.
Першым масавым спосабам атрымання вадкай сталі быў бесемераўскі працэс (вынайдзены ў 1856), які даваў невысокую якасць металу і патрабаваў вельмі чыстых па колькасці серы і фосфару жал. руд. Тамасаўскі працэс (вынайдзены ў 1878) дазваляў перапрацоўваць высокафасфарыстыя чыгуны, аднак даваў сталь таксама невысокай якасці. З 1950-х г. атрымаў пашырэнне больш дасканалы і прадукцыйны кіслародна-канвертарны працэс, дзе ўсе аперацыі механізаваны і аўтаматызаваны, а атрыманы метал стаў раўнацэнны мартэнаўскай сталі, выплаўленай у мартэнаўскай печы.