Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здаро́жаны, ‑ая, ‑ае.
Стомлены, замораны дарогай, у дарозе. Дзверы ціхенька адчыніліся, і ў пакой улез здарожаны чалавек у чорным кажушку.Быкаў.// Які выражае стомленасць дарогай. Калі б у гэты момант гаспадар ці гаспадыня паглядзелі на Сяргея, яны заўважылі б, што на твары яго, здарожаным і бледныя, выступіла як у хворага, нездаровая, плямамі, чырвань.Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Плу́стаць ’бадзяцца невядома дзе, марма хадзіць’ (рагач., Рам. 3), рус.бранск.плу́стать ’бадзяцца без справы’. Узнікла ў выніку кантамінацыі лексем плутщъ/плутатъ і плусшпь ’блудзіць, ехаць не той дарогай’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
карава́ншчык, ‑а, м.
Чалавек, які суправаджае караван (у 1 знач.). — Калі вернешся назад, — сказаў.. караваншчыку Фёдар, — тады караван свой вядзі другой дарогай.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзю́кер
(ням. Düker, ад лац. ducere = весці)
водаправод, пракладзены пад рэчышчам ракі або канала, па схілах і дне яра, пад дарогай і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДЗЮ́КЕР (ням. Düker ад лац. duco вяду),
напорны ўчастак вадавода, які пракладваюць пад рэчышчам ракі або канала, па дне глыбокай даліны або яра, пад дарогай і інш. перашкодамі для пропуску праз іх воднага патоку. Бываюць калодзежнага (шахтавага) тыпу і крывалінейныя, заглыбленыя і ўкладзеныя па паверхні, жалезабетонныя, бетонныя, стальныя і камбінаваныя. Часам маюць смеццезатрымальныя рашоткі, адстойнікі для акумуляцыі наносаў, затворы для аховы ад высокага ўзроўню вады пры рамонце і інш. Выкарыстоўваюцца ў сістэмах водазабеспячэння і каналізацыі, меліярацыі. гідратэхн. буд-ве і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Наоблап ’пакідаючы каляіну ў сярэдзіне, між колаў (адно кола пасярэдзіне дарогі, а другое — за дарогай) пры яздзе па гразкай ці выбітай дарозе’ (ТС). З на+об+лап, параўн. аблапіць ’абхапіць’, гл. лапа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прасе́ка ’ачышчаная ад дрэў паласа ў лесе, якая служыць граніцай участка, дарогай і пад.’ (ТСБМ), гл. і про́сека. Да прасякаць, сячы (гл.). Аб гэтых словах як дарожных тэрмінах гл. Куркіна (Этимология–1968, 94).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
няе́зджаны, ‑ая, ‑ае.
Такі, па якому зусім або даўно не ездзілі. Машыны ішлі напрасткі, выбіраючы абавязкова няезджаную паверхню.Мележ.Каленік ідзе даўно няезджанай дарогай.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)