знява́га, ‑і, ДМ ‑вазе, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зневажаць — зняважыць.

2. Тое, што можа абразіць, зняважыць; абразлівы ўчынак, паводзіны, слова. Распарадчык змераў позіркам Краўчанкаву постаць, і Краўчанка ўбачыў у гэтым позірку знявагу і дакор. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папро́к, ‑у, м.

Дакор, незадавальненне, абвінавачанне, выказаныя словамі, позіркам і пад. — Вы, Поля, зноў вяртаецеся да старога! — прамовіў Карніцкі з нейкім папрокам у голасе. Паслядовіч. — Ну, вядома, — чалавек шукае, дзе яму лепей, — тонам лёгкага папроку адказаў Раман. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упрёк м. папро́к, -ку м., упі́кі, -каў мн., упіка́нне, -ння ср.; за́кід, -ду м.; (укор) дако́р, -ру м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папрок, дакор; нараканне, упіка, упічышча (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

rebuke

[rɪˈbju:k]

1.

v.t.

1) папрака́ць, упіка́ць; дакара́ць

2) га́ніць; свары́цца

2.

n.

дако́р, папро́к -у m., нага́на f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

фу! выкл.

1. (выражае дакор, прыкрасць, пагарду) pfui!;

фу!, яка́я брыдо́та! pfui, wie kelhaft!;

2. (выражае стан стомленасці, палёгкі) uff! puh!

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Перакара́цца ’ўпікаць, дакараць; перакідвацца жартамі’ (Др.-Падб.), перакара́ць ’гаварыць наперакор; назаляць’ (Нас.), перакор ’перакорлівасць’ (Др.-Падб., Яруш.), перако́ра ’наперакор’ (Нас.), укр. переко́рюватися ’спрачацца, узаемна дакараць’, перекір(очка) ’пярэчанне’, перекі́рливий ’які пярэчыць’, рус. переко́р ’усё, што робіцца на злосць; дакор, ганьбаванне’, перекора ’спрэчкі, сваркі’, перекораться ’сварыцца’, польск. przekora, przekór ’упартасць, свавольнасць; жарты’, н.-луж. pśekora ’ўпартасць; спрэчкі, сварка’, в.-луж. překora ’спрэчка, сутыкненне’, překorić so ’пасварыцца’, чэш. příkoří, валаш. na překor ’рабіць наперакор’, славац. priekor, robiť priekory ’тс’, славен. prekȍr ’сварка’, серб.-харв. prijèkorдакор, папрок, упікі’, макед. прекор ’тс’ < прасл. *per‑koriti > per‑korь. Да пера- і карыць2 (гл.) (Фасмер, 2, 320; Шустар-Шэўц, 1172; Бязлай, 3, 111).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

попрёк м., разг. папро́к, -ку м., папіка́нне, -ння ср., упіка́нне, -ння ср.; (укор) дако́р, -ру м., дакара́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

reproach1 [rɪˈprəʊtʃ] n.

1. папро́к, дако́р;

above/beyond reproach беззага́нны;

a life without reproach бездако́рнае жыццё

2. га́ньба, со́рам;

give smb. a look of reproach паглядзе́ць на каго́-н. з дако́рам

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

пакры́ўджанасць, ‑і, ж.

Стан і ўласцівасць пакрыўджанага. Лаўрэн Ільіч усміхнуўся, убачыўшы цень пакрыўджанасці на твары дзяўчыны. Краўчанка. — Мне гэты нарыс таксама падабаецца, — сказаў рэдактар, не зважаючы на дакор і пакрыўджанасць у голасе Пісанца. — Я яго зараз жа здаў бы ў набор. Толькі не ведаю, хто аўтар. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)