З рудымі валасамі. Змітрок крадком пазіраў на Ігналю, і новае, нязнанае дагэтуль пачуццё ўзнікала ў яго да гэтага рудавалосага, шчуплага і надзвычай жывога хлопца.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аблаву́х, ‑а, м.
Перан.Лаянк. Пра някемлівага, няспрытнага чалавека. [Косця:] — Я ж бачыў, што яна [Маша] не зводзіла з цябе вачэй. Дагэтуль не сустрэнецца! Аблавух! А яшчэ ў арміі служыў.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛАТЭРА́НСКІЯ ДАГАВО́РЫ 1929,
пагадненні па ўрэгуляванні канфлікту паміж Італіяй і папствам з-за «Рымскага пытання». Падпісаны 11.2.1929 Б.Мусаліні і кардыналам П.Гаспары. Складаліся з асн. дагавора, фін. канвенцыі і канкардату. У дагаворы Італія прызнавала каталіцызм «адзінай дзярж. рэлігіяй» у краіне, згаджалася на стварэнне на тэр. Рыма папскай дзяржавы — Ватыкана, прызнавала за святым прастолам права дыпламат. зносін з інш. дзяржавамі. Абвяшчалася, што «горад Ватыкан заўсёды і ва ўсякіх выпадках будзе разглядацца як тэрыторыя нейтральная і недатыкальная». Паводле фін. канвенцыі, Італія абавязвалася выплаціць Ватыкану 1750 млн.італьян. лір. Канкардат вызначаў правы і прывілеі італьян. каталіцкай царквы. Асн. дагавор дзейнічае дагэтуль. У 1984 Італія і Ватыкан зацвердзілі новую рэдакцыю канкардату, паводле якой абмежаваны прывілеі італьян. каталіцкай царквы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
hitherto
[,hɪðərˈtu:]
adv.
1) да гэ́тага ча́су, да гэ́тае пары́
2) Archaicдагэ́туль, да гэ́тага ме́сца
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
hierhéradv сюды́;
bis ~дагэ́туль, дасю́ль; да гэ́тага ме́сца;
~ gehören адно́сіцца сюды́; нале́жаць гэ́таму
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
глыбі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Разм. Далёкія ад цэнтра населеныя пункты. /увобразн.ужыв.Дагэтуль ён [мядзведзь] жыў сабе Недзе ў глыбінцы, Займаўся чым можна, Каб смутку пазбыцца.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГЕДЗІМІ́НАВІЧЫ,
дынастыя вял. князёў і паліт. дзеячаў ВКЛ, вяльмож Рас. дзяржавы. Верагодны пачынальнік роду Скалмант (Скаламенд, сярэдзіна 13 ст.). Назву атрымалі ад імя яго ўнука Гедзіміна. Гербам Гедзімінавічаў і іх дзяржавы ВКЛ, пачынаючы з Віценя, стала «Пагоня», якая пераходзіла па спадчыне разам з годнасцю вял. князя. Іншыя Гедзімінавічы, удзельныя князі, мелі асобныя гербы. У 14 ст. большасць Гедзімінавічаў, якія дагэтуль былі язычнікамі, перайшлі ў праваслаўе, некаторыя — у каталіцтва, засвоілі бел. культуру. Унук Гедзіміна Ягайла, заключыўшы Крэўскую унію 1385, стаў каралём польскім і заснавальнікам каралеўскай дынастыі Ягелонаў, якая правіла ў Польшчы і ВКЛ (да 1572), у Чэхіі і Венгрыі. З Гедзімінавічаў вылучыліся таксама Альгердавічы, галіна велікакняжацкай дынастыі ВКЛ, і буйныя княжацкія роды Беларусі, Украіны і Расіі: Алелькавічы, Бельскія, Вішнявецкія, Галіцыны, Куракіны, Мсціслаўскія, Сангушкі, Трубчэўскія і Трубяцкія, Хаванскія, Чартарыйскія і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
закаране́лы, ‑ая, ‑ае.
Застарэлы, які цяжка паддаецца зменам. Закаранелая хвароба. Закаранелыя звычкі.// Упарты, непапраўны. Закаранелы гультай. Закаранелы ўласнік. □ Гарасім думаў, што Андрэй не такі ўжо закаранелы грэшнік, якім ён лічыў яго дагэтуль, толькі грубы, рэзкі.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хмы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Вымаўляць «хм» або «гм», выказваючы здзіўленне, іронію, сумленне, злосць. На Веньяміна з павагай глядзелі нават хлопцы ў стракатых сарочках, некаторыя з якіх дагэтуль хмыкалі і паціскалі плячыма пасля яго жартаў.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́плюхнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.
Разм. Выліць з размаху. Выплюхнуць ваду з вядра.//перан. Выказаць адным разам усю злосць, гнеў і пад. Дагэтуль спакойны, стрымана-моцны, пан быў у ярасці, быццам адразу хацеў выплюхнуць свой гнеў.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)