сфрагі́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае пячаткі.

[Ад грэч. sphragis — пячатка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гера́льдыка, ‑і, ДМ ‑дыцы, ж.

Дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем гербаў.

[Ад лац. heraldus — вяшчальнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кінадыло́гія, ‑і, ж.

Два кампазіцыйна самастойныя кінафільмы, звязаныя агульнасцю замыслу, сюжэту, дзеючых асоб. Гістарычная кінадылогія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эпігра́фіка, ‑і, ДМ ‑фіцы. ж.

Дапаможная гістарычная і філалагічная дысцыпліна, якая вывучае старажытныя надпісы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

costume [ˈkɒstju:m] n. касцю́м (асабліва тэатральнае/маскараднае адзенне або адзенне пэўнага гістарычнага перыяду);

a costume drama/play гістары́чная п’е́са

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

археало́гія, ‑і, ж.

Гістарычная навука, якая вывучае быт і культуру старажытных народаў па матэрыяльных помніках, што дайшлі да нас.

[Грэч. archaiologia — апавяданне пра даўніну.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

археагра́фія, ‑і, ж.

Гістарычная навука, якая займаецца збіраннем, апісаннем і распрацоўкай метадаў публікацыі пісьмовых помнікаў мінулага і падрыхтоўкай іх да выдання.

[Ад грэч. archaios — старажытны і grapho — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Архівазнаўчая адукацыя, гл. Гістарычная адукацыя

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

гістары́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гістары́чны гістары́чная гістары́чнае гістары́чныя
Р. гістары́чнага гістары́чнай
гістары́чнае
гістары́чнага гістары́чных
Д. гістары́чнаму гістары́чнай гістары́чнаму гістары́чным
В. гістары́чны (неадуш.)
гістары́чнага (адуш.)
гістары́чную гістары́чнае гістары́чныя (неадуш.)
гістары́чных (адуш.)
Т. гістары́чным гістары́чнай
гістары́чнаю
гістары́чным гістары́чнымі
М. гістары́чным гістары́чнай гістары́чным гістары́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

historic

[hɪˈstɔrɪk]

adj.

1) сла́ўны або́ ва́жны ў гісто́рыі

2) гістары́чны

historic site — гістары́чная мясьці́на

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)