1. Чатырнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «э м». Малое м.
2. Санорны, насавы, губна-губны, змычны зычны гук; можа быць мяккім і цвёрдым. Мілы, мыла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
білабія́льны
(ад бі- + лабіяльны)
лінгв. губна-губны зычны гук (напр. б, п, м).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
лабіяліза́цыя
(ад лац. labialis = губны)
лінгв. вымаўленне некаторых гукаў мовы з акругленнем выцягнутых губ.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гармо́нік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Музычны інструмент, які складаецца з дзвюх дэк з клавіятурай, злучаных паміж сабой расцяжнымі мяхамі.
2.у знач.прысл.гармо́нікам, у гармо́нік. Густымі паралельнымі складкамі (пра паперу, скуру і пад.).
Злажыць ліст паперы гармонікам.
○
Гу́бны гармонік — музычны інструмент у форме прадаўгаватай скрыначкі з металічнымі язычкамі і адтулінамі для ўдзімання паветра.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
б1, нескл., н.
1. Другая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «бэ». Малое б. □ Хто сказаў а, той павінен сказаць і б.Прыказка.
2. Выбухны, звонкі, губна-губны зычны гук. Звонкае б.
б2,
гл. бы 1.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гармо́нікм., гармо́ньм. Harmónika f -, -s, Zíehharmonika f;
губны́ гармо́нік Múndharmonika f;
скла́сці гармо́нікам in Fálten légen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Гармо́нік ’гармонік’ (БРС, Касп., Шат.), ’малы губны гармонік’ (Сцяц.). Дысіміляцыяй (м — н > м — л) з гармо́нік узнікла гармо́лік (Шат.); параўн. рус.дыял.гармо́ль ’тс’ (СРНГ, 6, 144). Рус.гармо́ника, гармо́нь. Запазычанне з ням.Harmonika (< англ.). Гл. Фасмер, 1, 394; Шанскі, 1, Г, 30. Няясна, як у бел. мове ўзнікла слова м. р.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гармо́нікм.
1. гармо́ника ж.; гармо́шка ж., гармо́нь ж.;
2.: ~кам гармо́шкой; гармо́никой;
бо́ты ~кам — сапоги́ гармо́шкой (гармо́никой);
○ губны́ г. — губна́я гармо́ника (гармо́шка)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ЛАБІЯЛІЗА́ЦЫЯ (позналац. labialis губны ад лац. labium губа),
агубленне, артыкуляцыя гукаў мовы (галосных і зычных), якая суправаджаецца акругленнем выцягнутых уперад губ.Л. можа быць адрознівальнай прыкметай фанем (напр., у ням., франц., швед. мовах лабіялізаваныя галосныя фанематычна проціпастаўлены нелабіялізаваным). Існуюць лабіялізаваныя галосныя пярэдняга, сярэдняга і задняга (часцей) рада. Лабіялізаваныя зычныя як асобныя фанемы маюць паўн.-каўк. мовы. Л. з’яўляецца дадатковай артыкуляцыяй, якая прыводзіць да ўзнікнення камбінаторных варыянтаў (алафонаў) фанем, калі яна абумоўлена толькі фанет. становішчам гуку (напр., Л. зычных перад губнымі галоснымі, параўн.: бел. «сад» — «суд»). Для розных моў характэрна розная ступень Л.