мыш, -ы, мн. мы́шы, мышэ́й, ж.

1. Невялікі грызун з вострай мордачкай і доўгім хвастом.

2. Адно з прыстасаванняў уводу інфармацыі ў камп’ютар.

|| памянш. мы́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

|| прым. мышы́ны, -ая, -ае (да 1 знач.).

М. колер (шэры).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шыншы́ла

(ісп. chinchilla)

паўднёваамерыканскі грызун, падобны на вавёрку, які мае каштоўнае футра.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бурунду́к

(тат. burunduk)

маленькі паласаты, падобны на вавёрку грызун, які жыве ў норах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

су́слік, ‑а, м.

Невялікі грызун сямейства вавёркавых, які жыве ў норах і шкодзіць пасевам. Тоўстыя, нібы купцы, суслікі са смешнымі вусатымі мордачкамі стаялі, як слупкі, то тут, то там ля сваіх норак. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БАБЁР-ТРАГАНТЭ́РЫЙ (Trogontherium cuvieri),

вымерлая млекакормячая жывёла сям. бабровых атр. грызуноў. 5 відаў. Жылі ў Еўразіі ў канцы пліяцэну, раннім і сярэднім плейстацэне. Вядома 20 месцазнаходжанняў яго рэшткаў, у т. л. на Беларусі ў Баранавіцкім раёне ў адкладах ранняга плейстацэну.

Вонкава нагадваў сучаснага бабра, але амаль удвая большы за яго. Будова і пастаноўка разцоў сведчаць, што гэта рыючы грызун. Верагодна, жыццё яго не было цесна звязана з каляводнымі біятопамі, мог жыць і ў засушлівых раёнах. Рэшткі маюць палеагеагр. і стратыграфічнае значэнне.

Бабёр-трагантэрый.

т. 2, с. 180

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

тарбага́н

(манг. tarbagan)

грызун роду суркоў, які пашыраны пераважна ў Цэнтр. Азіі; мангольскі сурок.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шыншы́ла, ‑ы, ж.

1. Паўднёваамерыканскі грызун, падобны на вавёрку, які мае каштоўнае футра. // Футра гэтай жывёлы. Каўнер з шыншылы.

2. Парода трусоў з футрам серабрыста-блакітна-шэрага колеру, які сваёй афарбоўкай нагадвае футра такога грызуна.

[Ад ісп. cinchilla.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Суро́к ’невялікі грызун сямейства вавёркавых, які жыве ў глыбокіх норах і зімой упадае ў спячку’ (ТСБМ). З рус. суро́к ’тс’; народная назва — байбак ’тс’ (Ласт., Некр. і Байк.), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ле́мінг

(нарв. lemming)

грызун сям. палёвак з доўгай бура-жоўтай плямістай поўсцю, пашыраны ў Арктыцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

БАЙБА́К, стэпавы сурок (Marmota bobak),

млекакормячае сям. вавёркавых. Пашыраны ў стэпавай і лесастэпавай паласе Усх. Еўропы і Азіі.

Даўж. цела да 60 см, хваста да 15, маса да 6,5 кг. Поўсць кароткая, мяккая, пясочна-жоўтая са слабымі цёмнымі плямкамі. Лапы кароткія з моцнымі кіпцюрамі. Жыве сем’ямі ў глыбокіх норах, утварае калоніі. Тыповы дзённы грызун, найб. актыўны раніцай і вечарам. На зіму ўпадае ў спячку (да 6 месяцаў), назапасіўшы тлушчу (да 30% ад масы). Нараджае 4—5 дзіцянят. Корміцца дзікай травяністай расліннасцю. Аб’ект промыслу (выкарыстоўваюць шкурку, мяса, тлушч). Ворыва цаліны і паляванне значна зменшылі яго колькасць. Ахоўваецца.

Байбак.

т. 2, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)