ІНВАРЫЯ́НТНАСЦЬ у фізіцы,

нязменнасць аб’екта (фіз. велічыні, матэм. суадносін, ураўненняў фіз. тэорыі і інш.) адносна пэўных пераўтварэнняў, якія адлюстроўваюць незалежнасць фіз. заканамернасцей ад канкрэтных сітуацый, у якіх яны ўстанаўліваюцца і ад спосабу апісання гэтых сітуацый. І. звязана з уласцівасцямі сіметрыі прасторы і часу, для матэм. апісання якіх у класічнай механіцы выкарыстоўваюцца Галілея пераўтварэнні, а ў рэлятывісцкай тэорыі — Лорэнца пераўтварэнні. Аднароднасць і ізатропнасць трохмернай (эўклідавай) прасторы і аднароднасць часу, як вынікае з Нётэр тэарэмы, прыводзяць да існавання фундаментальных законаў захавання энергіі, імпульсу і моманту імпульсу.

І. звязана з агульнымі і найб. глыбокімі ўласцівасцямі матэрыяльных аб’ектаў, прасторы і часу. Напр., рэлятывісцкая інварыянтнасць звязана з аднароднасцю і ізатропнасцю 4-мернай прасторы-часу, а ізатапічная інварыянтнасць — з незалежнасцю моцнага ўзаемадзеяння элементарных часціц ад іх эл. зарадаў. Пры стварэнні розных аб’яднаных тэорый (гл. Вялікае аб’яднанне, Электраслабае ўзаемадзеянне) выяўляюцца інш. віды І., напр. Калібровачная інварыянтнасць. З паняццем І. цесна звязана паняцце каварыянтнасці. Паводле яе патрабаванняў пры адпаведных пераўтварэннях сіметрыі захоўваецца толькі форма запісу матэм. суадносім фіз. тэорыі, а самі велічыні могуць мяняцца. Напр., 4-вектар энергіі-імпульсу P (P1; P2; P3; P4) P′ (P1′; P2′; P3′; P4) — каварыянт, а яго квадрат P​2 = (P′)​2 = −m​2c​4 — інварыянт, дзе m — маса спакою рэлятывісцкай часціцы, c — скорасць святла ў вакууме. На прынцыпах каварыянтнасці грунтуецца т. зв. каварыянтны падыход, распрацаваны Ф.Л.Фёдаравым для рашэння задач тэарэт. фізікі (гл. Каварыянтныя метады, Праектыўных аператараў метад).

Літ.:

Вигнер Е. Этюды о симметрии: Пер. с англ. М., 1971;

Федоров Ф.И. Группа Лоренца. М., 1979.

А.​А.​Богуш.

т. 7, с. 220

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

набра́ться набра́цца, мног. панабіра́цца;

набрала́сь це́лая гру́ппа набра́лася цэ́лая гру́па;

набра́ться хра́брости набра́цца хра́брасці;

с кем поведёшься, от того́ и наберёшься посл. з кім павядзе́шся, ад таго́ і набярэ́шся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уда́рныйII в разн. знач. (связанный с ударом) уда́рны;

уда́рная волна́ уда́рная хва́ля;

уда́рное буре́ние уда́рнае бурэ́нне;

уда́рная войско́вая гру́ппа уда́рная вайско́вая гру́па;

уда́рные музыка́льные инструме́нты уда́рныя музы́чныя інструме́нты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раскало́цца сов.

1. расколо́ться;

пале́на ~ло́лася папала́м — поле́но расколо́лось попола́м;

лёдавая паве́рхня ~ло́лася — ледо́вая пове́рхность расколо́лась;

2. перен. (распасться) расколо́ться;

гру́па ~ло́лася на два ла́герыгру́ппа расколо́лась на два ла́геря

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узбо́ч

1. нареч. сбо́ку, ря́дом;

ён ішо́ў у. — он шёл сбо́ку (ря́дом);

2. предлог с род. в стороне́ от;

у. на́сыпу стая́ла гру́па людзе́й — в стороне́ от на́сыпи стоя́ла гру́ппа люде́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асяро́ддзе ср.

1. в разн. знач. среда́;

з рабо́чага ~ддзя — из рабо́чей среды́;

паве́транае а. — возду́шная среда́;

пажы́ўнае а.биол., перен. пита́тельная среда́;

2. (группа людей) круг м.;

у ~ддзі сябро́ў — в кругу́ друзе́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наро́д м.

1. (род. наро́да) (нация, население страны) наро́д;

2. (род. наро́ду) (группа людей) наро́д;

працо́ўны н. — трудово́й наро́д;

по́дзвіг белару́скага наро́да — по́двиг белору́сского наро́да;

мно́га ~ду — мно́го наро́ду;

хаджэ́нне ў н. — хожде́ние в наро́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насажде́ние

1. (действие) насаджэ́нне, -ння ср.; укаране́нне, -ння ср.; завядзе́нне, -ння ср.; увядзе́нне, -ння ср.; пашырэ́нне, -ння ср., распаўсю́джванне, -ння ср.;

2. (группа растений) насаджэ́нне, -ння ср., паса́дкі, -каў мн.;

зелёные насаждения зялёныя насаджэ́нні (паса́дкі);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уда́рны I в разн. знач. уда́рный;

~ная брыга́да — уда́рная брига́да;

ва ўда́рным пара́дку — в уда́рном поря́дке

уда́рны II в разн. знач. уда́рный;

~ная вайско́вая гру́па — уда́рная войскова́я гру́ппа;

~ныя музы́чныя інструме́нты — уда́рные музыка́льные инструме́нты;

у. механі́зм — уда́рный механи́зм

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ту́рман1 ‘голуб асобай пароды, які куляецца пры палёце’ (ТСБМ). Укр. ту́рман ‘тс’, рус. ту́рман ‘тс’. Цёмнае слова. Як здаецца, пэўныя падставы мае думка Фасмера (4, 124) пра гукапераймальнае паходжанне слова, параўн. рус. пск. дать ту́рмана ‘ўпасці, паляцець уніз галавой, перакуліцца’ (1858 г., СРНГ) пры тури́ть ‘кідаць з вышыні’ (гл. турнуць). Аднак большасць даследчыкаў схіляецца да ўтварэння на базе французскага дзеепрыметніка tournant ‘які абарачаецца, круціцца’ (паводле Гараева, 380: франц. tourner ‘вярцець’), гл. ЕСУМ, 5, 683; Арол, 4, 119. Ідэя перакульвання пры найменні гэтага голуба пераважае, параўн. англійскую назву бірмінгемскіх ролераў roller ад roll ‘вярцецца, катацца’, roll over ‘перакульвацца’. Паводле Сетарава (Тюрк. лекс. элем., 39), назва птушкі — цюркізм.

Ту́рман2 (ту́рмын) ‘дурань, неразвіты чалавек’ (Юрч. Фраз.), ‘дурыла, тупіца’ (мсцісл., З нар. сл.). Няясна. Параўн. польск. дыял. turman ‘дрэнь, нягоднік, марнатраўца’, turmanić ‘марнатравіць, нішчыць’, якія, відаць, ад turmaгруппа, натоўп, вайскоўцы’ (< лац. turma ‘найменшы атрад конніцы ў Старажытным Рыме’), гл. Варш. сл., 7, 171; Брукнер, 585. Аднак па лінгвагеаграфічных прычынах запазычанне менш верагоднае, чым мясцовы наватвор. Параўн. ду́рман ‘дурань’ (ТС), дурмана́й ‘тс’ (Сл. ПЗБ) як магчымыя зыходныя “звонкія” варыянты слова, утвораныя пры дапамозе суф. ‑ман; звязана з дурны́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)