Артылерыст, баец батарэі (у 1 знач.). Уначы Жаўна з групай партызан свайго атрада прабраўся ў тыл ворага, перабіў батарэйцаў і папсаваў гарматы.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
unattached
[,ʌnəˈtætʃt]
adj.
1) недалу́чаны, во́льны
2) не зьвяза́ны (з гру́пай, арганіза́цыяй), незале́жны
3) во́льны, нежана́ты; незару́чаны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БОК ((Bock) Фёдар фон) (3.12.1880, г. Костшын, Польшча — 3.5.1945),
германскі военачальнік. Ген.-фельдмаршал ням.-фаш. арміі (1940). Службу пачаў у 1898. Удзельнік 1-й сусв. вайны. З 1919 на камандных і штабных пасадах у рэйхсверы. Выступаў за пераўзбраенне Германіі і ўстанаўленне фаш. дыктатуры. У 2-ю сусв. вайну 1939—45 камандуючы групай армій «Поўнач» (1939, Польшча), групай армій «Б» (1940, Францыя). З чэрв. 1941 на сав.-герм. фронце, камандуючы групай армій «Цэнтр», якая ў чэрв.—жн. 1941 акупіравала тэр. Беларусі. У снеж. 1941 пасля паражэння ням.-фаш. войскаў пад Масквой зняты з пасады. У студз.—ліп. 1942 камандуючы групамі армій «Поўдзень» і «А», потым у распараджэнні вярх. камандавання вермахта. Загінуў у час налёту англа-амер. авіяцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
этні́чны, ‑ая, ‑ае.
Які звязаны з якім‑н. народам, народнасцю, племем, племянной групай. Этнічная група. □ Не заўсёды можа служыць крытэрыем [вызначэння прыналежнасці лексікаграфічных помнікаў] і этнічная ці нацыянальная прыналежнасць укладальніка слоўніка.Суднік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
калегія́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да калегіі (у 1, 2 знач.). Калегіяльны орган.
2. Які ажыццяўляецца сумесна, групай асоб, калегіяй (у 1 знач.). Калегіяльнае кіраўніцтва. Калегіяльнае рашэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАЛЕГІЯ́ЛЬНАСЦЬ,
прынцып і метад кіравання, якое ажыццяўляецца групай упаўнаважаных асоб (калегіяй), кожны з якіх нясе персанальную адказнасць за пэўную сферу дзейнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дзеся́тнік, ‑а, м.
Асоба ніжэйшага тэхнічнага персаналу, якая кіруе групай рабочых (на будаўніцтве, лясным промысле і інш.). На будоўлю часцей і часцей прыязджалі кваліфікаваныя муляры і тынкоўшчыкі, дзесятнікі і прарабы.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВІ́ЦЛЕБЕН ((Witzleben) Эрвін фон) (4.12.1881, г. Брэслаў, Германія, цяпер г. Вроцлаў, Польшча — 8.8.1944),
германскі военачальнік. Ген.-фельдмаршал. У арміі з 1901, удзельнік 1-й сусв. вайны. Камандаваў пяхотнай дывізіяй (з 1934), 2-й групай армій (з вер. 1939), 1-й арміяй (з ліст. 1939), удзельнічаў у Французскай кампаніі 1940. З кастр. 1940 камандуючы групай армій «Д» у Францыі, з ліст. 1942 генерал для даручэнняў пры Стаўцы. Адзін з кіраўнікоў ваен. змовы супраць А.Гітлера 20.7.1944; у выпадку поспеху павінен быў стаць галоўнакамандуючым. Пакараны смерцю паводле прыгавору ваен. трыбунала.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУДРО́ (Васіль Сцяпанавіч) (1917, в. Карані Светлагорскага р-на Гомельскай вобл. — 20.4.1942),
адзін з кіраўнікоў Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял.Айч. вайну. У 1941 вучыўся на курсах у Мінску. У пач. акупацыі горада ўстанавіў сувязь з падп.групай у раёне Камароўкі і партыз.групай «Дзядзькі Васі» (В.Т.Варанянскага). Арганізаваў вывад да партызан групы людзей, адпраўку зброі і боепрыпасаў. Са снеж. 1941 чл. Мінскага падп. гаркома КП(б)Б. Удзельнічаў у правядзенні дыверсій на аўтамагістралях каля горада. 17.4.1942 цяжка паранены, памёр ад ран.