Караго́д, рус.корогод, укр.корогод. Варыянты ад харавод (рус.хоровод, якое да хор (< грэч.χορός ’групавы танец’) і вадзіць. Змена ‑х‑ на ‑к‑ і ‑в‑ на ‑г‑ не мае тлумачэння (Фасмер, 2, 332–333).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
харавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да хору. Харавая культура ў рэспубліцы стаіць на вельмі высокім узроўні.«Беларусь».// Які выконваецца хорам, прызначаны для выканання хорам. Харавыя народныя песні.
2.Разм.Групавы, калектыўны. Харавое чытанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лі́мба
(ісп. limbo)
групавы танец, пашыраны сярод насельніцтва вострава Табага (Цэнтр. Амерыка).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ле́тка-е́нка
(фін. letkajenk ka)
фінскі бальны групавы танец, а таксама музыка да яго.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мэ́дысан
(англ. madison)
групавы бальны танец амерыканска-канадскага паходжання з разнастайнымі фігурамі напружана-экспрэсіўнага характару.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
расійскі артыст цырка, эквілібрыст. Засл. арт. Беларусі (1954). Нар.арт.СССР (1969). Герой Сац. Працы (1979). У цырку з 1928. З сярэдзіны 1940-х г. выступаў як эквілібрыст, узначальваў групавы нумар з серыяй гімнастычных і акрабатычных трукаў пад агульным псеўд. Мілаевы. У 1959—61 маст. кіраўнік Бел. цыркавога калектыву. З 1977 маст. кіраўнік і дырэктар Маскоўскага цырка на Ленінскіх гарах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУКАВА́Я КАЛО́НКА,
групавы акустычны выпрамяняльнік у выглядзе лінейнага ланцужка аднатыпных гучнагаварыцеляў (пераважна эл.-дынамічных), размешчаных у агульным корпусе. Бываюць магутнасцю ад 2 да 100 Вт, маюць 2—8 гучнагаварыцеляў. Выкарыстоўваюцца для агучвання вял. памяшканняў і плошчаў (канферэнц-залаў, стадыёнаў і інш.). Гукавая калонка з гучнагаварыцелямі розных тыпаў, кожны з якіх эфектыўна дзейнічае ў пэўнай паласе частот, наз.акустычнай сістэмай; выкарыстоўваецца для высакаякаснага гукаўзнаўлення ў прафес. і быт. апаратуры.
рускі жывапісец. Нар. мастак Расіі (1963), чл.АМСССР (1964). Вучыўся ў Ленінградскай АМ (1932—39). Выкладаў у Маскоўскім маст. ін-це імя Сурыкава (1948—52 і з 1964; праф. з 1966). У творах развівае традыцыі рус. пейзажнага жывапісу: «У Жыгулях. Бурны дзень» (1948—50), «Летні сад» (1956), «Чорная вада» (1967). Аўтар твораў на індустр. тэму («Электрапечы», 1947), партрэтаў (групавы партрэт «Пасяджэнне Прэзідыума АНСССР», 1951). Дзярж. прэмія СССР 1951, 1952.