зрэ́б’е, -я, н.

Грубая кастрывая кудзеля, што аддзяляецца пры трапанні лёну, пянькі, а таксама палатно з такой кудзелі і адзенне з такога палатна.

Ткаць з.

Хадзіць у зрэб’і.

|| прым. зрэ́бны, -ая, -ае.

Зрэбныя ніткі.

З. мех.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

unfair ['unfε:r] непрысто́йны, недарэ́чны, некарэ́ктны;

~es Spiel спарт. гру́бая гульня́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

пла́хта, ‑ы, ДМ ‑хце, ж.

Грубая кустарнага вырабу ўзорчатая ўкраінская тканіна. // Жаночае адзенне тыпу спадніцы з двух сшытых да палавіны полак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фрыз2

(фр. frise)

уст. грубая варсістая шарсцяная тканіна, падобная да байкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ля́псус

(лац. lapsus = падзенне, няправільны крок)

грубая, недарэчная памылка.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

РАТВЕ́ЙЛЕР (Rottweiler, ад назвы г. Ротвайль, Германія),

парода службовых. сабак. Выведзена ў канцы 10 ст. ў Германіі. Выкарыстоўваецца як вартаўнічы і вышукны сабака, для выратавальнай службы ў гарах.

Канстытуцыя Р. моцная, грубая. Касцяк і мускулатура добра развітыя, масіўныя. Выш. ў карку 60—68 см. Поўсць кароткая, шчыльная, з добра развітым падшэрсткам. Афарбоўка чорная, з выразна адмежаванымі рыжымі ці карычневымі падпалінамі. Хвост купіруюць.

Ратвейлер.

т. 13, с. 371

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мешкаві́на, ‑ы, ж.

Грубая моцная тканіна, з якой шыюць мяшкі і якая служыць для ўпакоўкі. Адамава начынне было захавана ў чахол, зроблены са старой мешкавіны. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

на́нка

(ад кіт. Nankin = назва горада ў Кітаі)

грубая баваўняная тканіна, найчасцей жоўтага колеру.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ill-bred [ˌɪlˈbred] adj. нявы́хаваны; гру́бы;

illbred children нявы́хаваныя дзе́ці;

an ill-bred remark гру́бая заўва́га

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

blunder1 [ˈblʌndə] n. про́мах, гру́бая памы́лка; хі́ба;

make/commit a terrible blunder зрабі́ць жахлі́вую памы́лку

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)