заку́так, ‑тка, м.

1. Цёмны, цесны вугал, куток. Вайтовіч дапамог фурману выкаціць з закутка брычку і пайшоў у пакоі. Пальчэўскі.

2. перан. Глухое, аддаленае ад культурных цэнтраў месца. Пасылаліся з далёкага фронту пісьмы ў глухія закуткі палескіх вёсак. Колас. [Сёмка Фартушнік] шкадаваў, што проста не выехаў з гэтага закутка.. ў вялікі горад. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Распада́цца ’разрывацца, выбівацца з сіл’ (лаг., Жд. 3); роспа́даны ’гнілы, сапсаваны (пра грыбы)’, роспа́сціса ’разарвацца’: душа роспадзецца, як старые запоюць (ТС). Сюды ж, магчыма, і рэдкае распа́дакглухое месца’: зблудзіў, зайшоў у нейкія распаткі (Сцяшк.), параўн. фармальна ідэнтычнае, але семантычнае далёкае рус. распа́док ’вузкая даліна ў гарах, лагчына’. Да па́даць (гл.), у тым ліку ад стомы. Параўн. роспадзень, роспаднік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пазадво́р'е Прастора за дварамі; глухое месца (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

трушчо́ба, ‑ы, ж.

1. Бедны, густа населены брудны квартал горада, а таксама брудны, цёмны, разбураны дом, жыллё. Лонданскія трушчобы. Прыгарадныя трушчобы. Трушчобы капіталістычных гарадоў.

2. Цяжкапраходнае месца ў лесе з бураломам. Белай, месячнай ноччу ў трушчобах завянуць свае песні ваўкі... Рудкоўскі.

3. Глухое месца, глуш. — Новаспечаны, і ў вашых трушчобах маю гонар быць першы раз, — сказаў з усмехам Лабановіч. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзіч, ‑ы, ж.

1. Тое, што і дзічына (у 1 знач.). Хоць дзядзька наш не паляўнічы, Ды меў ахвоту і да дзічы. Колас.

2. Разм. Глухое месца, глуш. У другое месца перабраўся — Яму уважыў пан ляснічы, І сеў Міхал у страшнай дзічы, Дзе лес адзін, хмызняк ды поле Ды ветру посвісты па волі. Колас. Я і сягоння адшукаць бы мог Сцяжынкі тыя ў дзічы дрыгвістай. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акно́ (мн. во́кны) ср., в разн. знач. окно́;

у на́шым пако́і два акны́ — в на́шей ко́мнате два окна́;

на акне́ стая́ць кве́ткі — на окне́ стоя́т цветы́;

а. ў жыццё — окно́ в жизнь;

а. памі́ж во́блакамі — окно́ ме́жду облака́ми;

а. памі́ж уро́камі — окно́ ме́жду уро́ками;

а. ў бало́це — окно́ в боло́те;

глухо́е а.глухо́е окно́;

не то́лькі све́ту, што ў акне́ — свет (не) кли́ном сошёлся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ву́ха Глухое, зацішнае, непраходнае месца, звычайна мокрае, лясістае (Слаўг.). Тое ж ву́шка (Краснап.).

ур. Ву́хава (балота) каля в. Кульшычы Слаўг., ур. Мядзве́жжае Вушка (глухое месца, лес) каля в. Калінаўка Краснап.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

засце́нье Месца па другі бок сядзіб; сцежка па загуменню; глухое месца (Стол.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

пашы́цца 1, ‑шыюся, ‑шыешся, ‑шыецца; зак.

Разм. Палезці, паціснуцца ў якое‑н. вузкае, глухое месца. Дзік нібы і не пачуў гэтага стрэлу. Чмыхнуў, здзекліва пакруціў хвастом і пашыўся яшчэ шпарчэй у гушчар. Сачанка.

•••

Пашыцца ў дурні — паставіць сябе ў нязручнае, смешнае становішча.

пашы́цца 2, ‑шыецца; зак.

Стаць пашытым. Паклаўшы на куфар халат, шырокі, цвёрды, з белага новага кужалю — чуць пашыўся, Наста пачула, што ёй усё холадна ў плячах, ніяк не можа сагрэцца. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утала́з Узвышша сярод нізкага лугу; глухое месца (Слаўг.). Тое ж аўтула́з, утула́з (Краснап.).

ур. Утала́з (узвышша на нізкім лузе) каля в. Кліны Слаўг., ур. Утула́з (глухое, лясістае, балоцістае месца) каля пас. Калінаўка Краснап.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)