kajzer

м. разм. іран. кайзер; германскі імператар

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Germanic

[dʒərˈmænɪk]

adj.

1) няме́цкі

2) герма́нскі

Germanic languages — герма́нскія мо́вы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

рэйхста́г

(ням. Reichstag, ад Reich = дзяржава + Tag = зборы)

германскі парламент да 1945 г., а таксама будынак, дзе засядаў гэты парламент.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Герма́нец, герма́нскі (БРС). Рус. герма́нец, герма́нский, укр. герма́нец, герма́нський. Слова гэта ў бел. і ўкр. мовах, відавочна, узята з рус., дзе ў кніжнай мове запазычана з лац. (зыходным з’яўляецца лац. Germania, Germani; параўн. Фасмер, 1, 403). Гл. яшчэ Рудніцкі, 1, 605.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Фрыдрых II (германскі імператар) 1/371; 9/540

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

German

[ˈdʒɜ:rmən]

1.

adj.

няме́цкі, герма́нскі

2.

n.

1) не́мец -ца m., не́мка f., жыха́р Няме́ччыны

2) няме́цкая мо́ва

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Teuton

[ˈtu:tən]

1.

n.

1) тэўто́н -а, не́мец -ца m.

2) герма́нец -ца m.

2.

adj.

няме́цкі; тэўто́нскі; герма́нскі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

АТО́Н I (Otto; 23.11.912 — 7.5.973),

германскі кароль з 936, імператар «Свяшчэннай Рымскай імперыі» з 962. З Саксонскай дынастыі. У 951 падпарадкаваў Ламбардыю і прыняў тытул італьян. караля. У 955 перамог венграў на р. Лех, прыпыніўшы іх наступленне на захад. У 961 пад выглядам дапамогі выгнанаму жыхарамі папу Іаану XII ажыццявіў паход на Рым. Атрыманая з рук папы імператарская карона (2.2.962) дала пачатак «Свяшчэннай Рымскай імперыі».

т. 2, с. 77

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАНЕ́ТНЫЯ КАНВЕ́НЦЫІ І САЮ́ЗЫ,

пагадненні паміж дзяржавамі аб стандартызацыі масы і пробы манет і іх узаемным прыёме. Ствараліся з сярэдніх вякоў. Найб. вядомыя М.к. і с. герм. дзяржаў: Аўстра-Паўд.-Германскія канвенцыі (1753, 1837), Паўн.-Германскія канвенцыі (1836, 1838), Аўстра-Германскі манетны саюз (1857), якімі вызначаліся маса і проба манет, усталёўваліся агульныя для краін-удзельніц манеты. Формамі манетных пагадненняў з’яўляліся Лацінскі манетны саюз (1865—1926) і Скандынаўскі манетны саюз (1872—1924).

т. 10, с. 80

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

deutsch

1. a няме́цкі, герма́нскі

2. adv па-няме́цку;

er spricht Deutsch ён гаво́рыць [размаўля́е] па-няме́цку

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)