Геалагічныя пошукі пакладаў карысных выкапняў з дапамогай электраметрыі. Ужо ў 1946 годзе на тэрыторыі Прыпяцкага прагібу, як пачалі называць геолагі гэтую ўпадзіну, была праведзена электраразведка.Чаркасаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГІПАГЕ́ННЫЯ ПРАЦЭ́СЫ, эндагенныя працэсы,
геалагічныя працэсы, якія адбываюцца пераважна ў нетрах Зямлі, абумоўлены яе ўнутр. энергіяй, сілай цяжару і сіламі, якія ўзнікаюць пры вярчэнні Зямлі. Да гіпагенных працэсаў адносяцца: распад радыеактыўных рэчываў, розныя хім. рэакцыі і пераўтварэнні падкоркавых мас, раптоўныя разрадкі напружанняў, якія там узнікаюць. Праяўляюцца ў выглядзе тэктанічных рухаў, працэсаў вулканізму, метамарфізму горных парод. Гіпагенныя працэсы абумоўліваюць морфаструктуру зямной паверхні і ў спалучэнні з гіпергеннымі працэсамі ўдзельнічаюць у фарміраванні рэльефу Зямлі. З імі звязана ўтварэнне значнай часткі карысных выкапняў, гл.Гіпагенныя радовішчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СЬ»,
аднатомны энцыклапедычны даведнік пра важнейшыя сферы жыццядзейнасці Беларусі. Выдадзены ў 1995 у Мінску выд-вам «Беларуская Энцыклапедыя» імя П.Броўкі. Усебакова і дастаткова поўна асвятляе гіст. мінулае бел. народа і сучасны ўзровень развіцця краіны, адм.-тэр. падзел, эканоміку, навуку, культуру і мастацтва, мову, л-ру, фальклор і этнаграфію, прыродныя багацці, геаграфічныя і геалагічныя аб’екты, раслінны і жывёльны свет. Уключае 4800 артыкулаў, у т. л. больш як 1600 біяграфій прадстаўнікоў розных галін ведаў і дзейнасці. Артыкулы праілюстраваны каляровымі і чорна-белымі фотаздымкамі, малюнкамі, картамі, схемамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сейсматэкто́ніка
(ад сейсма- + тэктоніка)
навуковая дысцыпліна, якая вывучае геалагічныя ўмовы ўзнікнення землетрасенняў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КА́РТА (ад грэч. chartēs аркуш, скрутак),
паменшанае, матэматычна вызначанае і абагульненае адлюстраванне паверхні Зямлі, іншых нябесных цел або нябеснай сферы і аб’ектаў, з’яў, якія да іх адносяцца, на плоскасці ў пэўнай картаграфічнай праекцыі і сістэме ўмоўных абазначэнняў з дапамогай картаграфічных прылад. З’яўляецца вобразна-знакавай мадэллю рэчаіснасці, мае прасторава-часавае падабенства адносна арыгінала, маштаб, метрычнасць, высокую нагляднасць, што робіць яе важным сродкам фіксацыі і перадачы інфармацыі, навуковага пазнання ў геаграфіі, геалогіі, геафізіцы, сацыялогіі і інш. навуках аб Зямлі і грамадстве. Гл.Геаграфічныя карты, Геалагічныя карты, Геамарфалагічныя карты, Глебавыя карты, Картаграфія, Кліматычныя карты, Марскія карты, Палітыка-адміністрацыйныя карты, Тапаграфічныя карты, Турысцкія карты і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вы́капень, ‑пня, м.
1.звычайнамн. (вы́капні, ‑яў). Мінералы, руда і пад., здабытыя з нетраў зямлі. Карысныя выкапні.
2. Арганізм, які існаваў у далёкія геалагічныя эпохі і захаваўся ў адкладах зямной кары. [Гарлахвацкі:] Што ж гэта за выкапень? [Туляга:] Гэта далёкі продак аднае нашай хатняй жывёліны.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акіянало́гія
(ад акіян + -логія)
навука, якая вывучае фізічныя, хімічныя, геалагічныя працэсы ў Сусветным акіяне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
неатэкто́ніка
(ад неа- + тэктоніка)
раздзел тэктонікі, які вывучае геалагічныя працэсы зямной кары чацвярцічнага перыяду.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
палеагеамарфало́гія
(ад палеа- + геамарфалогія)
раздзел геамарфалогіі, які вывучае рэльеф Зямлі ў мінулыя геалагічныя эпохі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
наслае́нне, ‑я, н.
1. Асадачнае ўтварэнне ў выглядзе пластоў зямлі, наслоеных адзін на другі. Геалагічныя наслаенні. Пясчанае наслаенне.// Тое, што наслоена на чым‑н. Наслаенні металаў. Наслаенне пылу.
2.перан. Новыя асаблівасці, рысы культуры, быту, характару, якія далучаюцца да старых, наслойваюцца на старыя. Новыя наслаенні ў развіцці пісьменнасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)