Wcke f -, -n бат. ві́ка, гаро́шак;

in die ~ ghen* прапа́сці; згі́нуць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

духмя́ны aromtisch, whlriechend, dftend, dftig; würzig;

духмя́ныя рэ́чывы Riechstoffe pl;

духмя́ныя тра́вы Gewürze pl, Gewürzkräuter pl;

духмя́ны гаро́шак бат. whlriechende Pltterbse, spnische Wcke

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ВІ́КА,

аднагадовыя культурныя віды роду гарошак. У свеце вырошчваюць 12 відаў, з іх на Беларусі 2: віка пасяўная, або яравая (Vicia sativa), і касматая, або азімая (Vicia villosa).

Віка пасяўная культывуецца з 18 ст. Высяваецца на зялёны корм у сумесі пераважна з аўсом. Раянаваныя сарты: Льгоўская 31/293 і Белацаркоўская 222. Вільгацялюбная, холадаўстойлівая, малапатрабавальная да якасці глеб культура. Віка касматая культывуецца з канца 19 ст. Высяваецца ў сумесі з азімым жытам, радзей з пшаніцай. Раянаваныя сарты: Стаўбцоўская, Слонімская, Серпухаўская палепшаная. Засухаўстойлівая, але недастаткова зімаўстойлівая культура. Сена і зялёная маса вікі багатыя бялкамі, карацінам, фосфарам і кальцыем. Сідэратныя расліны (абагачаюць глебу азотам).

т. 4, с. 153

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

паўзу́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які поўзае, перамяшчаецца шляхам поўзання. Паўзучыя гады.

2. Які сцелецца па зямлі або чапляецца за што‑н. (пра расліны). Паўзучы мох. Паўзучы гарошак. □ Жоўтыя ад іржы рэйкі абвіла паўзучая бярозка. Хомчанка.

3. Які павольна распаўсюджваецца, сцелецца (пра дым, туман і пад.). [Немцы] збіраліся на рубяжы амаль непрыкметна, бо поблізу яго слаўся белы паўзучы дым. Мележ.

4. Які рухаецца суцэльнай масай (пра льды). Паўзучыя льды.

•••

Паўзучы эмпірызм гл. эмпірызм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́бмарак ’расліна букашнік, Jasione montana L.’ (Касп., Кіс., маг.). Укр. чарніг. о́бморочник (Аненкаў, 179). Ад дыял. вобмарак ’непрытомнасць’, таму што адвар гэтай расліны ўжываецца ад галаўнога болю і пры непрытомнасці. У адносінах намінацыі параўн. такія назвы, як укр. огник ’расліна, Jurinea cyanoides’, подорва ’дзікі (мышыны) гарошак’, якія ўтвораны ад назваў хвароб, таму што ўжываюцца як лекі пры гэтых хваробах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БАБО́ВЫЯ, матыльковыя (Fabaceae, Leguminosae),

сямейства двухдольных раслін з парадку бабовакветных. Каля 650 родаў, больш за 18 тыс. відаў. Пашыраны па ўсёй сушы зямнога шара. На Беларусі 20 родаў (найб. вядомыя баркун, вязель, гарох, гарошак, жаўтазель, зяновец, канюшына, куравай, лубін, люцэрна, пералёт, рабінія, рутвіца, чына, эспарцэт) і больш за 80 дзікарослых відаў. Рэдкія віды бабовых занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.

Адна- і шматгадовыя травы, паўкусты і кусты, ліяны і дрэвы. Лісце пераважна чаргаванае, складанае, з прылісткамі. Кветкі найчасцей у гронка-, коласападобных і галоўчатых суквеццях, звычайна зігаморфныя. Плод — боб. На каранях бабовых утвараюцца клубеньчыкі, у якіх знаходзяцца бактэрыі, здольныя фіксаваць атм. азот. Тэхн., лек., харч., кармавыя, дэкар. і сідэратныя расліны; ёсць ядавітыя, якія маюць алкалоіды і выкарыстоўваюцца як лек. і інсектыцыдныя.

Літ.:

Флора СССР. Т. 11. М.; Л., 1945;

Тахтаджян А.Л. Система и филогения цветковых растений. М.; Л., 1966;

Яго ж. Система магнолиофитов. Л., 1987;

Флора Европейской части СССР. Т. 6. Л., 1987.

т. 2, с. 183

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КВЕ́ТКАВА-ДЭКАРАТЫ́ЎНЫЯ РАСЛІ́НЫ,

зборная група культ. і дзікарослых, пераважна травяністых раслін, якія выкарыстоўваюцца ў кветкаводстве для азелянення, упрыгожвання інтэр’ера памяшканняў і будынкаў, ідуць на зрэзку. Вырошчваюцца ў адкрытым і закрытым грунтах. К.-д. р. адкрытага грунту падзяляюць на адна-, двух- і шматгадовыя. Іх выкарыстоўваюць для букетаў і афармлення клумбаў, рабатак, міксбордэраў, партэраў (напр., аднагадовыя агератум, аксамітка, астра, ільвіны зеў, цынія; двухгадовыя званочак, наперстаўка, незабудка, фіялка; шматгадовыя гіяцынт, касач, ландыш, півоня, прымула, нарцыс, цюльпан, вяргіня, канна, шпажнік), павойныя і лазячыя расліны на ўпрыгожванне сцен будынкаў, агароджаў, балконаў, тэрас (напр., аднагадовыя пахучы гарошак, іпамея, настурка; шматгадовыя клематыс, плюшч, капрыфоль). К.-д.р. закрытага грунту пераважна субтрапічныя і трапічныя. Сярод іх вылучаюць сезоннаквітучыя (вазонныя пеларгонія, цыкламен; грунтавыя гваздзік рэмантантны, ружа), выганачныя (гіяцынт, нарцыс, цюльпан), вечназялёныя (травяністыя — аспідыстра, спаржа, папараць; павойныя і ампельныя — плюшч, традэсканцыя; сукуленты — агава, алоэ, кактусы, эйфорбія; дрэвы і кусты — азалія, пальма, цытрусавыя).

Кветкава-дэкаратыўныя расліны: 1 — астыльба; 2 — ільвіны зеў; 3 — аксаміткі; 4 — званочкі.

т. 8, с. 215

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

pea

[pi:]

1.

n., pl.peas

1) гаро́х -у m., гаро́шак -ку m.; гаро́шына f., гаро́шынка f. (адно́ гаро́хавае зе́рне)

2) сама́ расьлі́на гаро́ху

2.

adj.

гаро́хавы

pea soup — гаро́хаўка

- as like as two peas

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

thaw2 [θɔ:] v.

1. адтава́ць, адта́йваць; растава́ць; раста́йваць

2. размаро́жваць; размаро́жвацца; растапля́ць; растапля́цца;

The ice has thawed. Лёд растаў;

Frozen peas thaw quickly. Зялёны гарошак хутка размарожваецца.

3. станаві́цца сардэ́чным, дружалю́бным;

Some minutes later the atmosphere began to thaw. Праз некалькі хвілін атмасфера стала больш дружалюбнай.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Лю́тка, люткігарошак балотны, Lathyrus pratensis L.’ (Кіс., Дэмб. 1, Касп.). Да люцік (гл.). У рус. гаворках лексемай лютик называецца з паўтара дзесятка розных раслін; цвяр., вяц. лютки ’грушанка, Pyrola secunda L. і Pyrola uniflora L.’ У славац. гаворках для гарошка балотнага зарэгістраваны назвы: džuk, ďuk, dźukova nacina, і, калі ўлічыць суседняе ўкр. дюг ’злы дух’, можна меркаваць, што і назва лю́тка звязана з прыметнікам люты ’злы’. Аднак аб сувязі гэтай расліны са злым духам нічога не вядома (Махэк, Jména, 127–128).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)