Мастацкая галерэя імя Т. Р. Шаўчэнкі (Алма-Ата) 5/222

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

паса́ж¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

Крытая галерэя з гандлёвымі памяшканнямі.

|| прым. паса́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

gallery

[ˈgæləri]

n., pl. -leries

1) галерэ́я f.

2) галерэ́я (у тэа́тры, цы́рку), галёрка f.

3) галерэ́я, маста́цкі музэ́й

4) карці́нная галерэ́я

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

по́рцік, -а, мн. -і, -аў, м.

Крытая галерэя з калонамі, якая прылягае да вялікага будынка.

Грэчаскі п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

art gallery [ˌɑ:tˈgæləri] n. маста́цкая галерэ́я

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

хо́ры, -аў.

Адкрытая галерэя або балкон у верхняй частцы параднай залы або царкоўнага будынка (першапачаткова для размяшчэння хору, музыкантаў).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галере́я в разн. знач. галерэ́я, -рэ́і ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паса́ж

‘крытая галерэя з гандлёвымі памяшканнямі’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. паса́ж паса́жы
Р. паса́жа паса́жаў
Д. паса́жу паса́жам
В. паса́ж паса́жы
Т. паса́жам паса́жамі
М. паса́жы паса́жах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

галёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (разм.).

Тое, што і галерэя (у 2 знач.).

Білеты на галёрку.

|| прым. галёрачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

walkway [ˈwɔ:kweɪ] n. перахо́д, галерэ́я;

a covered walkway кры́ты перахо́д

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)