Абярну́ць ’паставіць дном угору, паваліць на бок’ (БРС, Касп.), абвярнуцца (Юрч., Касп., КЭС) да ob‑vьrt‑nǫ‑ti sę. Гл. вярцець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
twirl2[twɜ:l]v.
1. кружы́ць; кружы́цца
2.вярце́ць; вярце́цца;
I watched the dancer twirling on the stage. Я назіраў, як балерына кружылася па сцэне.
3. завіва́ць, закру́чваць (вусы, валасы)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
*Вярцёха, бяроз.вэртёха ’матавіла’ — рэгіянальнае ўтварэнне, складзенае з асновы вярцець (гл.) і экспрэсіўнага суф. ‑ʼох‑а (‑ёх‑а) (Сцяцко, Афікс. наз., 63).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вёртка ’доўгі гнуткі лут’ (лаг., КЭС), рус.арханг.вёртка ’свердзел’, кастр. ’яма печы для выпальвання вапны’. Адпрыметнікавае ўтварэнне да вярцець (гл.) < vьrtěti.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Макаве́рт, маковэ́рт ’мяла для расцірання маку, бульбы ці крухмалу’ (Бес., палес., З нар. сл.). Палескае. Складанае слова, утворанае ад мак і верт < прасл.vьrt > вярцець (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вадаве́рць ’вір’ (Гарэц.; Яруш.). Складанае слова: вада + вярцець ’круціць’. Рус.водоворот, макед.водовртеж, балг.водовъртеж ’тс’ дазваляюць меркаваць, што існавала праславянская складаная лексема са значэннем ’вір’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вяртля́г ’вал (сена)’ (гом., Мат. Гом.). Вузкарэгіянальнае ўтварэнне ад вярцець (гл.). Суф. ‑ʼаг, магчыма, з прасл.‑agъ (як krčagъ; гл. ЭИРЯ, 2, 39; Слаўскі, SP, 1, 65).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АПТЫ́ЧНАЯ ІЗАМЕРЫ́Я, энантыямерыя,
з’ява, абумоўленая здольнасцю рэчыва вярцець у розныя бакі плоскасць палярызацыі святла, што праходзіць праз рэчыва; від прасторавай ізамерыі. Звязана з існаваннем рэчыва ў дзвюх формах (лева- і прававярчальнай), якія наз. аптычнымі ізамерамі або аптычнымі антыподамі і ўзнікаюць у выніку асіметрыі (хіральнасці) малекулы.
Аптычныя ізамеры адносяцца адзін да аднаго як несіметрычны прадмет і яго люстраны адбітак; маюць ідэнтычныя фіз. і хім. ўласцівасці, акрамя аптычнай актыўнасці. Адзін ізамер верціць плоскасць палярызацыі святла ўлева [l- ці (-)-форма], другі — управа [d- ці (+)-форма). Дзве формы аднаго і таго ж рэчыва маюць люстрана процілеглыя канфігурацыі. Для вызначэння генетычнай сувязі рэчываў выкарыстоўваюць знакі L і D, якія сведчаць аб роднасці канфігурацыі аптычна актыўнага рэчыва з L- ці D-гліцэрынавым альдэгідам або адпаведна з L- ці D-глюкозай. Аптычныя антыподы (ізамеры), узятыя ў эквімалекулярнай колькасці, утвараюць аптычна неактыўны рацэмат.
Аптычную ізамерыю маюць прыродныя амінакіслоты, вугляводы, алкалоіды. Фізіял. і біяхім. дзеянне аптычных ізамераў рознае: бялкі, сінтэзаваныя з прававярчальных кіслот (прыродныя бялкі — левавярчальныя) не засвойваюцца арганізмам; левы нікацін больш ядавіты, чым правы. У біял. працэсах існуе феномен перавагі левай формы аптычнай ізамерыі, які ўплывае на ўяўленні аб шляхах зараджэння і эвалюцыі жыцця на Зямлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
*Вярця́шка, бяроз.вэртя́шка ’гліняная міска’. Узыходзіць да вэ́ртяга; параўн. вэ́рцяха (гл.), а таксама ўкр.вертьога ’від посуду’. Утворана пры дапамозе суф. ‑ьк‑а ад наз. верцяга. Да вярце́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вярце́нне ’вярчэнне (станка)’ (КТС, Ц. Гартны), укр.вертіння ’вярчэнне, свідраванне’, рус.вертение ’вярчэнне’ — рэгулярны аддзеяслоўны назоўнік, які, аднак, у літаратурнай мове не замацаваўся. Да вярце́ць (гл.). Параўн. таксама вярчэнне (гл.).