Let me know what transpires. Патлумачце мне, што адбываецца.
3.biol. выдзяля́цца (з арганізму); выпа́рвацца
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
зна́тнасць, ‑і, ж.
1. Прыналежнасць да знаці; радавітасць. Старая баранеса, якую ўсе паважалі за яе знатнасць і вядомасць, нават наведала брата.Лынькоў.
2. Становішча знатнага чалавека. «Добра то добра аддаць Зосю за Васіля: і багацце, і знатнасць, і ўсё-ўсё, толькі ж трэба ведаць, што яна яго... не шануе...»Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЫНА́СТЫЯ (ад грэч. dynasteia улада, панаванне),
1) шэраг манархаў з аднаго роду, якія паслядоўна змяняюць адзін аднаго паводле права роднасці і атрымання спадчыны.
2) Пераносна — некалькі пакаленняў адной сям’і, якія атрымалі вядомасць у пэўнай галіне дзейнасці (напр., акцёрская Д. і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРА́Ў-ДЗЮРСО́ (ад абх. абраў правал + дзюрдсу чатыры крыніцы),
пасёлак гар. тыпу ў Краснадарскім краі Расіі, за 14 км на З ад Новарасійска, на беразе воз. Абраў. Засн. ў 1871. Вінаграднікі, вытв-сць высакаякасных шампанскіх і сталовых він, маркі якіх атрымалі шырокую вядомасць. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНДЭ́КТЫ (лац. pandectae ад грэч. pandektēs усёабдымны),
у Стараж. Рыме творы вядомых юрыстаў, пабудаваныя ў выглядзе кароткіх вытрымак з законаў і прац папярэдніх аўтараў. Шырокую вядомасць атрымалі П., якія склалі 2-ю частку Кадыфікацыі Юстыніяна (найб. пашырана назва Дыгесты). П. разглядаліся як зб-кі дзеючага права і падручнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАД-ЗО́ДЭН (Bad Soden am Taunus), Зодэн,
бальнеакліматычны курорт у Германіі. Побач з г. Франкфурт-на-Майне, у адгор’ях Таўнуса. Міжнар.вядомасць набыў у 19 ст. Каля 30 крыніц цёплых і халодных мінер. водаў (многія выкарыстоўваліся з 15 ст.) для лячэння хвароб суставаў, органаў дыхання, сасудаў і сэрца. Санаторыі, пансіянаты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ТАЎ Іван Андрэевіч (1767, б. Маскоўская губ. — 30.6.1841),
рускі майстар муз. інструментаў. Прыгонны графа М.П.Шарамецева, у 1822 атрымаў вольную. Вырабляў скрыпкі, альты, віяланчэлі, гітары, рэстаўрыраваў старадаўнія інструменты. Дасканаласць іх вырабу і выдатныя гукавыя якасці прынеслі яму сусв.вядомасць. На выстаўцы ў Пецярбургу (1829) за скрыпку і віяланчэль Батаву прысуджаны Вялікі сярэбраны медаль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛІ́М III (Selim III; 24.12.1761, Стамбул — 28.7.1808),
турэцкі султан [1789—1807]. Набыў вядомасць спробамі рэфармаваць Асманскую імперыю. Па яго даручэнні была намечана і часткова ажыццёўлена праграма пераўтварэнняў у ваен., эканам. і фін. сферах на еўрап. ўзор (нізам- і джэдзід). Сутыкнуўшыся з моцным супраціўленнем кансерватыўных колаў, ён быў вымушаны скасаваць рэформы. 29.5.1807 скінуты янычарамі і праз год забіты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«Ю́РАЧКА»,
бел. народны жартоўны танец. Муз. памер 2/4. Тэмп жвавы. Развіўся са старадаўняга карагода, у якім пад музыку і аднайм. песню ўсе ўдзельнікі-мужчыны ігралі па чарзе ролю Юрачкі, беручы партнёрку з наступнай пары. Шырокую вядомасць набыў у пастаноўцы І.Майсеева ў Ансамблі нар. танца Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКАЯ ФА́БРЫКА МАСТА́ЦКІХ ВЫ́РАБАЎ.
Створана ў 1960 на базе Гомельскай прамысл. Арцелі «XVIII партз’езд» (з 1939). Асн. прадукцыя: строчана-вышытае дзіцячае адзенне, пасцельная і сталовая бялізна, вырабы вязаныя і ручнога ткацтва (ткуць у в. Неглюбка Веткаўскага р-на і ў Чачэрску), вырабы з лазы і саломкі. Шырокую вядомасць маюць неглюбскія ручнікі.