scorch [skɔ:tʃ] v.

1. абпа́льваць; прыпа́льваць; падсма́льваць;

I scorched my shirt when I was ironing. Я прыпаліў кашулю прасам.

2. высу́шваць; спа́льваць;

The grass looked scorched after the heat. Трава выглядала высахлай пасля спякоты.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

shrivel

[ˈʃrɪvəl]

1.

v.t.

1) высу́шваць, змо́ршчваць; караба́ціць

2) рабі́ць бездапамо́жным або́ непрыда́тным

2.

v.i.

1) ссыха́цца; мо́ршчыцца; караба́ціцца (напр. чараві́кі)

2) псава́цца, рабі́цца непрыда́тным

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

sear

[sɪr]

v.t.

1) прыпяка́ць, апяка́ць; прыпа́льваць, абпа́льваць

The trees were seared by lightning — Дрэ́вы былі́ апа́леныя мала́нкай

2) выпяка́ць, высу́шваць

3) Figur. прытупля́ць

seared conscience — прыту́пленае сумле́ньне

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

scorch

[skɔrtʃ]

v.t.

1) прыпа́льваць

to scorch the shirt in ironing it — прыпалі́ць кашу́лю, прасу́ючы

2) высу́шваць, спа́льваць

grass scorched by the sun — трава́ спа́леная со́нцам

3) Figur. крытыкава́ць пяку́чымі, зье́длівымі сло́вамі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

wither

[ˈwɪðər]

1.

v.i.

вя́нуць; высыха́ць, пятрэ́ць, марне́ць

The grass withered in the hot sun — Трава́ пятрэ́ла на гара́чым со́нцы

2.

v.t.

1) высу́шваць

Age had withered the old lady’s face — Век вы́сушыў твар старо́й

2) Figur. спапяля́ць

She withered him with a scornful look — Яна́ спапялі́ла яго́ сваі́м пага́рдлівым по́зіркам

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

сушы́ць, сушу, сушыш, сушыць; незак., каго-што.

1. Рабіць сухім (што‑н. сырое, вільготнае, мокрае), трымаючы на паветры або ў цёплым месцы. Сушыць бялізну. □ Палажы сушыць валёнкі — Сам адпачывай. Астрэйка. Волька сядзела на печы — сушыла галаву пасля жыцця. Васілевіч. // і без дап. Рабіць празмерна сухім, пазбаўляючы неабходнай вільгаці. Сонца паліла няшчадпа, сушыла апошнія жнівеньскія травы. Шамякін. [Ліда] сама і не чула б, здаецца, таго, што ад рання сушыла смага. Брыль. / у безас. ужыв. А ў той год вельмі сушыла. Зямля, як жывая, енчыла, прасіла піць. Хомчанка. Ад смагі баляць патрэсканыя губы. Сушыць у роце. Сяргейчык. // Рабіць асушэнне, адводзячы ваду. А старыя і чуць не хацелі: — Не, не можна балота сушыць!.. Багун. // Выдаляць (ваду, вільгаць); асушаць. А як паднялося вышэй .. [сонца] і пачало сушыць расу на траве, тады павуціна доўгімі бліскучымі ніткамі пачала паўзці ў паветры. Нікановіч.

2. Нарыхтоўваць у запас, выдаляючы вільгаць з раслін, пладоў і пад.; высушваць, засушваць. Сушыць грыбы. □ Збіраў .. [Лявон] таксама розныя расліны і ягады, сушыў іх, потым даваў людзям ад розных хвароб. Кулакоўскі. Мяса .. [марскія людзі] не прывыклі запасіць надоўга, напрыклад, сушыць. Маўр.

3. перан. Разм. Падрываць здароўе, даводзячы да худзізны, знясілення. Гарачка сушыла сілы, як спякотлівы летні дзень высушвае расу. Асіпенка. Абхадзіў я за плугам палетак, Хоць яшчэ быў зусім малалетак. Працаваў аж да сёмага поту, Заядала, сушыла работа. Хведаровіч. // Мучыць, мардаваць. Твар [дзяўчынкі] быў учарнелы і завостраны. Вялікі неспакой сушыў яго. Чорны.

4. перан. Рабіць сухім, чэрствым, нячулым. У глыбокім маўчанні з прыроднаю сілай Зліваюцца душы, Збліжае нас час да [вячэрняга] схілу — А сэрцаў не сушыць! Буйло.

•••

Сушыць вёслы — трымаць вёслы над вадой, кінуўшы веславаць.

Сушыць галаву (мазгі) — клопатам, думкамі займаючы галаву, падрываць сабе здароўе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

season

[ˈsi:zən]

1.

n.

1) пара́ f., pl. по́ры

а) адна́ з чатыро́х по́раў го́ду

б) час, пэры́яд -у m.

the Christmas season — каля́дная пара́

the harvest season — жніўна́я пара́, час жніва́

2) сэзо́н -у m.

the baseball season — сэзо́н бэйсбо́лу

3) адпаве́дная пара́

2.

v.t.

1) прыпраўля́ць, дадава́ць прыпра́вы

to season soup with salt — пасалі́ць суп

2) to season conversation with wit — ажыві́ць гу́тарку до́сьціпамі

3) сушы́ць, высу́шваць, вытры́мваць, рабі́ць прыда́тным будаўнічы лесаматэрыя́л

4) прызвыча́йваць да чаго́, гартава́ць

5) зьмякча́ць

to season justice with mercy — зьмя́кчыць прысу́д міласэ́рнасьцю

- for a season

- in season

- out of season

- in good season

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)