цяплі́ца, ‑ы, ж.

Цёплае памяшканне з празрыстым дахам і сценамі для вырошчвання круглы год агародніны, кветак, пладоў і пад. або для зімоўкі паўднёвых раслін. Штучныя крыніцы святла даюць магчымасць вырошчваць гародніну ў цяпліцах узімку. «Беларусь». Пад шклянымі дахамі цяпліц цяпер вырошчваецца шмат буракоў, салаты. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

культывава́ць

(фр. cultiver, ад п.-лац. cultivare = апрацоўваць)

1) разводзіць, вырошчваць (напр. к. лён);

2) праводзіць культывацыю;

3) садзейнічаць развіццю чаго-н. (напр. к. новыя тэхнічныя метады).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

культывава́ць, ‑тывую, ‑тывуеш, ‑тывуе; незак., што.

1. Апрацоўваць культыватарам. Прыйдзе вясна, трэба баранаваць, культываваць зябліва. Пестрак.

2. Разводзіць, вырошчваць (расліны, злакі).

3. Развіваць, удасканальваць што‑н. якім‑н. спосабам; садзейнічаць развіццю чаго‑н. Казкі прасякнуты ідэяй грамадскага служэння, яны выхоўваюць у дзяцей пачуццё праўды і справядлівасці, культывуюць працавітасць, калектывізм, сціпласць. У. Калеснік.

[Ад фр. cultiver.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

fruit

[fru:t]

1.

n.

плод, фрукт -а m.

2.

v.

1) радзі́ць (пра расьліны), дава́ць ураджа́й

2) выро́шчваць садавіну́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

банса́й

(яп. bonsaj)

1) карлікавае дрэва, вырашчанае ў гаршку;

2) майстэрства вырошчваць такія дрэвы (узнікла ў Японіі і пашырылася па ўсім свеце).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Расці́на ’расліна’ (Ласт.), параўн. укр. рости́на ’тс’, славен. rastína ’тс’. Ад рост (< *orstъ) ’працэс росту’ з суфіксам ‑іна, што надае слову прадметнае значэнне. Паводле Німчука (Давньорус., 234), у аснове слова аддзеяслоўныя ўтварэнні з фіналямі ‑т, ‑ть, у тым ліку рость ’расліннасць’ (гл. росць 2), з суфіксам адзінкавасці, параўн. ст.-слав. растити ’вырошчваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ánbauen vt

1) урабля́ць (поле); разво́дзіць; выро́шчваць

2) (an A) прыбудо́ўваць (да чаго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Росць 1 ’расці’, ’атрымліваць задавальненне’ (Бяльк., Юрч. Фраз. 1, Юрч. Сін.), рость, рэсть ’расці’ (Растарг.), ро́сціць ’гадаваць, вырошчваць’ (астрав., пух., Сл. ПЗБ). Да расці́ (гл.). Аб скарочаным суфіксе *‑ti гл. Карскі 2–3, 279.

Росць 2 ’рост’, ’расток, парастак’ (іўеў., Сцяшк. Сл.; ТС). З прасл. *orstъ пры дапамозе суф. ‑ь з адцягненым значэннем *‑orst‑ь. Іншы суфікс ‑jь у рошч (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

cultivate

[ˈkʌltɪveɪt]

v.t.

1) апрацо́ўваць, абрабля́ць (зямлю́)

2) гадава́ць, выро́шчваць (расьлі́ны)

3) падтры́мваць (знаёмства)

4) удаскана́льваць; разьвіва́ць

to cultivate one’s mind — разьвіва́ць ро́зум

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

kultywować

незак.

1. культываваць;

2. вырошчваць;

kultywować pamięć zmarłych — захоўваць памяць аб памерлых;

kultywować poezję — займацца паэзіяй

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)