барахло́, -а́, н., зб. (разм.).

1. Старыя непрыгодныя рэчы, а таксама што-н. дробязнае, нязначнае.

Мяхі з барахлом.

Вырабляць рознае б.

2. перан. Пра каго-, што-н. дрэннае (лаянк.).

Гэта не чалавек, а нейкае б.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ЖАКА́РДА МАШЫ́НА,

механізм ткацкага станка, які ўтварае прамежкі (зевы) паміж ніткамі асновы і дазваляе вырабляць тканіну з буйнаўзорыстым (жакардавым) перапляценнем нітак. Створана ў 1804—08 франц. ткачом і вынаходнікам Ж.​М.​Жакарам.

Складаецца з прыстасавання пад’ёму і апускання нітак і прыстасавання, што стварае ўзор. У адрозненне ад рэмізных зеваўтваральных механізмаў, якія кіруюць вял. групай нітак асновы, Ж.м. кіруе асобна кожнай ніткай асновы ці невялікай іх групай. Гэта дае магчымасць вырабляць тканіны такіх перапляценняў, паўторны элемент якіх мае мноства нітак па аснове і па ўтку. З дапамогай Ж.м. вырабляюць дэкар. тканіны, дываны з выразнымі маляўнічымі, часам вельмі складанымі малюнкамі (пейзажы, партрэты і г.д).

Жакарда машына: 1 — грузік; 2 — вочка; 3 — дзялільная дошка; 4 — шнур; 5 — кручок; 6 — іголка; 7 — прызма; 8 — падымальны нож.

т. 6, с. 412

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

nfertigen vt вырабля́ць, рабі́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

wrsten vi вырабля́ць каўба́сы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

woodcraft [ˈwʊdkrɑ:ft] n.

1. уме́нне арыентава́цца ў ле́се

2. уме́нне вырабля́ць рэ́чы з драўні́ны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ЗЕ́НЕФЕЛЬДЭР ((Senefelder) Алоіз) (6.11.1771, Прага — 26.2.1834),

нямецкі вынаходнік у галіне паліграфіі. У 1796 прапанаваў вырабляць формы высокага друку шляхам хім. апрацоўкі вапняковага каменю. У 1798 распрацаваў спосаб плоскага друку — літаграфію. Пазней сканструяваў літаграфскі станок і ў 1806 адкрыў першую майстэрню ў Мюнхене. Выдаў кн. «Поўнае кіраўніцтва па літаграфіі» (1818).

т. 7, с. 61

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

manufacture2 [ˌmænjuˈfæktʃə] v.

1. вырабля́ць прамысло́вую праду́кцыю

2. выдумля́ць, прыду́мваць (хлусню і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Выдзе́лываць ’рабіць, выконваць’ (Бяльк.); ’вымазвацца, пэцкацца’; ’вырабляць’ (Юрч.). Запазычанне з рус. выде́лывать.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

erzugen vt рабі́ць, вырабля́ць, ствара́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

wytwarzać

незак.

1. вырабляць;

2. ствараць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)