Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ВЭ́КСАЛЬНАЕ АБАРАЧЭ́ННЕ,
працэс руху вэксаля ад моманту эмісіі (выпуску) да пагашэння. Вэксальнае абарачэнне простага (непераводнага) вэксаля ўключае яго эмісію, захаванне, улік (пагашэнне). Вэксальнае абарачэнне пераводнага вэксаля ўключае таксама працэс яго перадачы (індасамент), што азначае перадачу правоў ад адной асобы да другой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРБА́РНАЯ, ФУ́ТРАВАЯ І АБУТКО́ВАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
галіна лёгкай прамысловасці, спецыялізаваная на выпуску натуральных і штучных скур, скураных тавараў, спілаку, футра і вырабаў з яго, пашыве абутку. У 1995 на Беларусі дзейнічала 140 прадпрыемстваў галіны. Гл.Гарбарная прамысловасць, Футравая прамысловасць і Абутковая прамысловасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЦКІ КАМБІНА́Т БУДАЎНІ́ЧЫХ МАТЭРЫЯ́ЛАЎ.
Створаны ў 1971 у Брэсце на базе цагельнага з-да № 22 і з-да керамічных дрэнажных труб. Дзейнічаюць 2 цэхі па выпуску цэглы і цэх фасаднай пліткі. З 1991 — адкрытае акц.т-ва. Асн. прадукцыя (1995): керамічныя цэгла і абліцовачная плітка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НАВІЦКАЯ АБУТКО́ВАЯ ФА́БРЫКА.
Створана ў 1939 у г. Баранавічы як ф-ка індпашыву абутку. З 1950 абутковая, у 1985—93 доследна-эксперым.ф-ка, з 1993 адкрытае акц.т-ва з сучаснай назвай. Спецыялізуецца на выпуску жаночага мадэльнага абутку. Асн. прадукцыя (1995): абутак мадэльны, хромавы, з верхам з натуральнай скуры, уцеплены.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́НКЕР (англ. bunker),
1) ёмістасць (стацыянарная ці перасоўная) для часовага захоўвання збожжа, вугалю ці якіх-н. іншых сыпкіх рэчываў і матэрыялаў. Ніжняя частка бункера служыць для самацёчнай разгрузкі, абсталявана засаўкамі і прыстасаваннямі для рэгулявання выпуску матэрыялу.
2) Бункер суднавы — памяшканне на судне для захоўвання паліва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАСНАВА́ЛЬНІЦКАЯ А́КЦЫЯ,
від акцый, якія размяркоўваюцца сярод заснавальнікаў акц. кампаній і даюць ім пэўныя правы і прывілеі ў параўнанні з інш. акцыянерамі. Да такіх пераваг адносяцца, напр. павышаныя дывідэнды, дадатковая колькасць галасоў на агульных сходах акцыянераў, права на першачарговае атрыманне акцый пры дадатковым іх выпуску, на атрыманне часткі заснавальніцкага прыбытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
або́ра Скацінны двор, даржнік (Нас.); загарадзь для жывёлы (Барыс.); загароджанае месца пры хляве для волынага выпуску кароў, коней, свіней (Кам., Рэч., Стол.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
ГО́МЕЛЬСКІ ЗАВО́Д «ЭЛЕКТРААПАРАТУ́РА».
Пачаў сваю дзейнасць ў 1946 з завода прамысл. кааперацыі «Штамп» па выпускугасп. посуду і электрапрыбораў. З 1956 — з-д металабытавых вырабаў. З 1958 — сучасная назва. Асн. прадукцыя: нізкавольтная апаратура (пускальнікі электрамагнітныя, прылады ахоўнага адключэння, кантактары, цеплавыя рэле) і быт. тэхніка (разеткі, выключальнікі, падаўжальнікі, электрапрасы, электрапліткі; смажыльныя шафы, электраміксеры, электрабігудзі і інш.).