ДАМІЦЫЯ́Н (Ціт Флавій) (Titus Flavius Domitianus; 24.10.51, Рым — 18.9.96),
рымскі імператар [81—96). Апошні з дынастыі Флавіяў, малодшы сын Веспасіяна. У 83 перамог герм. племя хетаў, арганізаваў буд-ва лімеса (сістэма пагран. умацаванняў), засн. правінцыі Ніжняя і Верхняя Германія. У 85—92 вёў барацьбу на Дунаі супраць цара дакаў Дэцэбала, у 89 вымушаны быў заключыць мір, паводле якога рымляне абавязваліся выплачваць дакам штогоднюю даніну. Праводзіў самадзяржаўную палітыку, абмяжоўваў уплыў сената, абапіраўся на саслоўе коннікаў і войска, загадаў называць сябе «гаспадаром і богам», што выклікала апазіцыю сената. Забіты ў выніку змовы і пракляты сенатам Біяграфія Д. выкладзена Светоніем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСО́ЧНІКІ,
сяляне-слугі ў ВКЛ 14—18 ст., гал. абавязкам якіх была ахова пушчаў вял. князя ці буйных феадалаў, падрыхтоўка палявання і ўдзел у ім. Жылі ў асобных вёсках ці на хутарах каля пушчаў, вызваляліся ад паншчыны і грашовых падаткаў, удзельнічалі ў ваен. паходах. Паводле «Уставы на валокі» 1557 за службу атрымлівалі 2 валокі зямлі, якія не абкладаліся падаткамі. З развіццём фальваркаў эканам. становішча асочнікаў пагоршала, іх зямельныя надзелы паменшалі да 1—0,5 валокі. У 18 ст. асочнікаў пераводзілі на чынш, а за зямельны надзел яны павінны былі выплачвацьдзякло, ахоўваць лясы, рамантаваць дарогі і масты ў пушчах, перавозіць пошту і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЁМНАЯ ПРА́ЦА,
праца работніка па дагаворы найму на прадпрыемстве, уласнікам якога ён не з’яўляецца. Паводле прац. заканадаўства Рэспублікі Беларусь найм (прац. дагавор) — пагадненне паміж работнікам і наймальнікам, паводле якога работнік абавязваецца выконваць работу па пэўнай прафесіі, спецыяльнасці або пасадзе адпаведнай кваліфікацыі і падпарадкоўвацца ўнутр.прац. распарадку, а наймальнік абавязваецца выплачваць яму зарплату і забяспечваць умовы працы, прадугледжаныя дагаворнымі бакамі, заканадаўствам і калектыўным дагаворам. Наймальнікамі з’яўляюцца прадпрыемствы, установы, арг-цыі, т-вы, кааператывы незалежна ад наймення і форм уласнасці, прадпрымальнікі і інш. грамадзяне, якім дадзена права заключэння і спынення прац. дагавору. Работнікамі з’яўляюцца асобы, якія заключылі прац. дагавор з наймальнікам.
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
НА́РВЕНСКІ САЮ́ЗНЫ ДАГАВО́Р 1704паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай.
Падпісаны 30 жн.рас. паслом Ф.А.Галавіным і паслом Рэчы Паспалітай Т.Дзялынскім (фактычна прадстаўляў Сандамірскую канфедэрацыю, што падтрымлівала караля Аўгуста ІІ у барацьбе супраць таксама выбранага каралём швед. стаўленіка Станіслава Ляшчынскага) каля г. Нарва (Эстонія) у Паўночную вайну 1700—21. Бакі абавязваліся весці сумесныя ваен. дзеянні супраць Швецыі і не заключаць сепаратных пагадненняў. Расія абяцала даць Аўгусту II дапаможнае войска (12 тыс.чал. і артылерыю), выплачваць штогод субсідыю (200 тыс.руб.) на ўтрыманне арміі Рэчы Паспалітай (48 тыс.чал.), дапамагчы ў падаўленні казацкага паўстання на Правабярэжнай Украіне. У выніку дагавора Рэч Паспалітая атрымлівала магчымасць супрацьстаяць швед. агрэсіі, Расія разлічвала звязаць гал. сілы шведаў у глыбіні Рэчы Паспалітай. Пасля паражэнняў ад швед. войск Аўгуст II 24.9.1706 заключыў са швед. каралём Карлам XII сепаратны Альтранштацкі мір, чым фактычна скасаваў Н.с.д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
discharge2[dɪsˈtʃɑ:dʒ]v.
1. разгружа́ць (што-н.)
2.law апра́ўдваць (падсуднага), вызваля́ць (з турмы)
3.fml выко́нваць (абавязкі)
4.выпла́чваць (даўгі)
5. (from) звальня́ць (з працы, з арміі); выпі́сваць; выпі́свацца (з бальніцы)
6.fml выстрэ́льваць, страля́ць (з ружжа)
7. спуска́ць (газ, вадкасць)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
БРЭ́СЦКІ КЛЯШТА́Р АЎГУСЦІ́НЦАЎ.
Існаваў з пач. 15 ст. да 1830 у Брэсце. Засн. каля 1410 вял.кн.ВКЛ Вітаўтам, які даў кляштару 2 карчмы ў Брэсце, загадаў выплачваць манахам па 4 грошы з мыта, па дзесяціне ад брэсцкіх мяшчан і з в. Бучэмля і Трасцяніца. Асн. даход аўгусцінцы атрымлівалі ад в. Кастамлоты, якая належала ім да 1795. Кляштар меў таксама 2 юрыдыкі ў Брэсце, на яго карысць рабіліся грашовыя запісы, і ён лічыўся самым багатым сярод аўгусцінскіх кляштараў ВКЛ. У 17—18 ст. у ім жыло каля 20 манахаў, адбываліся ордэнскія капітулы, дзейнічалі школы філасофіі і тэалогіі, існавала б-ка (у 1818 у ёй былі 322 кнігі). Іх кляштар і першы драўляны касцёл Найсвяцейшай Тройцы размяшчаліся ў прадмесці паміж рэкамі Мухавец і Укрынка (згарэлі ў 1666). Для новай пабудовы ў 1672 брастчане ахвяравалі ім пляцы і дамы на рынку. Мураваны касцёл асвячоны біскупам у 1686. У пач. 18 ст. ён зруйнаваны, каля 1714 адноўлены, пасля пажараў 1801 і 1808 капітальна адбудаваны. У 1830 кляштар скасаваны, будынкі перададзены ваен. ведамству (размяшчаўся к-т крапасных інжынераў). Касцёл перабудаваны пад Мікалаеўскую царкву (захаваўся часткова).
Літ.:
Godzawa M. Augustjanie w Brześciu Litewskim: (Notatka historyczna) // Rocznik Towarzystwa przyjaciół nauk w Wilnie, 1909. Wilno, 1910. Т. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
áuszahlen
1.vtвыпла́чваць
2.~, sich апра́ўдваць сябе́; быць рэнта́бельным áuszählen
vt
1) вылі́чваць, падлі́чваць, пералі́чваць
2) спарт. адлі́чваць секу́нды (над баксёрам у накаўце)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КУВЕ́ЙЦКІ КРЫ́ЗІС 1990—91.
Выкліканы даўнімі ірака-кувейцкімі супярэчнасцямі. У 1961 Ірак перашкаджаў прыёму Кувейта ў Лігу араб. дзяржаў (ЛАД), сцвярджаючы, што той з’яўляецца часткай Ірака. У 1990 прэзідэнт Ірака С.Хусейн абвінаваціў Кувейт у перавышэнні квот Арг-цыі экспарцёраў нафты, у штучным паніжэнні цэн на нафту на сусв. рынку і незаконнай здабычы нафты са свідравін, што належалі Іраку. 2 жн. іракская армія ўварвалася ў Кувейт і акупіравала яго; эмір і ўрад Кувейта пакінулі краіну. 8 жн. ўрад Ірака абвясціў пра анексію Кувейта, а 28 жн. ператварыў яго ў іракскую правінцыю. Савет Бяспекі ААН асудзіў дзеянні Ірака, 6 жн. ўвёў супраць яго эканам. санкцыі. Ірак асудзіла і большасць членаў ЛАД. 7 жн. па просьбе караля Фахда ў Саудаўскай Аравіі высадзіліся войскі ЗША. 29 ліст. рэзалюцыяй ААН яны (сумесна з кантынгентамі 27 інш. краін) атрымалі статус Шматнац. сіл (ШС) на чале з амер.ген. Н.Шварцкопфам. ШС мелі 670 тыс.чал., 3,5 тыс. танкаў, 1,8 тыс. самалётаў супраць 500 тыс.чал., 4,5 тыс. танкаў, 550 самалётаў у Ірака. 17.1.1991 ШС пачалі масіраваныя бамбардзіроўкі тэр. Ірака, 24 лют. — наземную аперацыю «Бура ў пустыні». 26 лют. Ірак абвясціў аб вывадзе войск з тэр. Кувейта, 28 лют. аб перамір’і абвясцілі і ЗША. 6.4.1991 Ірак падпісаў перамір’е і абавязаўся выплачваць Кувейту рэпарацыі, ліквідаваць усю хім. і бактэрыял. зброю, усе прамысл. аб’екты па вытв-сці ядз. зброі. Адбыўся абмен палоннымі, паміж Іракам і Кувейтам створаны «пояс бяспекі». Для назірання за ўмовамі перамір’я створана Спец. Камісія ААН (ЮНСКОМ).