burr1 [bɜ:] n. ling. заднеязы́чнае вымаўле́нне гу́ка [r] (на поўначы Англіі)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

нармалізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

1. Вызначыць (вызначаць) нормы, падпарадкаваць (падпарадкоўваць) норме.

Н. правапіс.

Н. вымаўленне.

2. Наблізіць (набліжаць) да нормы.

Н. міжнародныя адносіны.

|| наз. нармаліза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

КОСНАЯЗЫ́КАСЦЬ, дыслалія,

няправільнае вымаўленне гукаў мовы. Адрозніваюць К. мех., звязаную з анат. дэфектамі маўленчага апарата (языка, сківіц, зубоў, паднябення), і функцыян. — няправільнае ўспрыманне гукаў. Часта суправаджаецца адхіленнямі ў пісьме. Пераадоленнем К. займаецца лагапедыя.

т. 8, с. 430

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

карта́ва прысл., карта́вы schnrrend;

карта́вае вымаўле́нне schnrrende ussprache

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прано́нс

(фр. prononcer = вымаўляць)

вымаўленне з асаблівасцямі гукавой сістэмы французскай мовы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Smmton m -es, -töne вымаўле́нне напаўго́ласа

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

арфаэ́пія, ‑і, ж.

Сістэма правіл, якія вызначаюць правільнае літаратурнае вымаўленне. Пытанні арфаэпіі. Беларуская літаратурная арфаэпія. // Ступень засваення правіл вымаўлення.

[Ад грэч. orthos — правільны і epos — мова.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шапяля́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць шапялявага; шапялявае вымаўленне. Гэты лёгкі польскі акцэнт, гэтую ледзь прыкметную шапялявасць Шурка недзе чуў. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выра́зны, -ая, -ае.

1. Такі, у якім кожная дэталь, момант яскрава вылучаюцца.

Выразныя абрысы гор.

В. почырк.

Выразнае вымаўленне.

2. Яскравы, пераканаўчы.

Выразная перавага.

3. Дакладна і ясна сфармуляваны.

В. адказ.

|| наз. выра́знасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

RP [ˌɑ:ˈpi:] n. (скар. ад Received Pronunciation) нарматы́ўнае вымаўле́нне (брытанскага варыянта англійскай мовы)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)